Самая
першая рыса майстэрства любой п'есы заключаецца
ва ўмельстве аўтара выбраць спецыфічны, востры
канфлікт, правесці яго паслядоўна з пачатку і да
канца, так, каб ён запомніўся нам, чытачам і
гледачам, калі пастаўлены спектакль. Падобны
канфлікт у Купалавым творы ёсць. Ён скразны:
Мікіта Зносак прыстасрўваецца да пераменлівых
абставінаў, хоча выжыць пры любых уладах і
ўладарах і таму трапляе ў незвычайныя сітуацыі,
другія ж героі ці аказваюцца яго хаўруснікамі-аднадумцамі(Дама,
Спраўнік, Поп), ці не прымаюць яго прыстала
савальніцтва, выкрываюць яго прайдзісвецтва і
галавацяпства (Янка Здольнік, Алёнка, стары
Гарошка і нават маці Гануля). Канфліктуюць людзі
сумленныя і несумленныя, патрыёты свайго краю і
адрачэнцы ад роднага, нацыянальнага, святога і
светлага. Гэты канфлікт трьшае нас у пастаянным
напружанні і зацікаўленасці: а што будзе далей?,
чым гэта ўсё закончыцца?
У камедыі асабліва чытач хоча
бачыць пастаноўку герояў у адпаведныя смеху
сітуацыі, хоча над няўдалымі персанажамі шчыра
пасмяяцца. Калі гэтага няма, дык п'еса
сатырычнага і гумарыстычнага зместу ніяк не
ўспрымаецца. Трагічна-смяшлівых сітуацый у «Тутэйшых»
шмат. Яны і ў пачатку п'есы, калі герой чакае
саноўных гасцей, вучыць матулю ветліваму і
культурнаму абыходжанню з імі (каб і гаварыла
амаль па-французску, і адстаўляла нагу, вітаючыся,
і г.д.) і далей, калі вучыцца ў настаўніка Спічыні
аратарскаму майстэрству, а затым спатыкае
чырвоных, маршыруючы пад рэвалюцыйную мело-дыю
на месцы з чырвонай стужкай на дрэўку. Але самая «пікантная»
сітуацыя атрымліваецца ў канцы п'есы, калі Мікіту
Зносака прыходзяць арыштоўваць чырвонаармейцы.
Незвычайнасць сітуацыі і яе трагікамічнасць
заклю-чаецца ў тым, што ён яшчэ не паспеў схаваць
падабраныя па дарозе дадому пісталеты, вядро
патакі, якой разжыўся пад час рабавання крамы.
Вось ён «трымае за рулькі» зброю і бяжыць да
дзвярэй. Вось апраўдваецца перад
чырвонаармейцамі, калі яны пытаюцца, што ў ягоных
руках: «Гэта... Гэта... ваша чырвоная благароддзе...
гэта... як яно... качарэжкі! даліпан, качарэжкі!»,
Яго вядуць у каталажку, алеён, па-дзіцячамунаіўна,
па-клоўнску няўдала і смешна спрабуе выкруціцца
з трагічнай сітуацыі і просіць, каб яго не
забіралі ў турму — тады ён пойдзе разам з
чырвонымі «забіраць Варшаву», Не ўдалося
выкруціцца! Мы смяемся спачатку, але затым
хочацца плакаць, бо няўжо на нашай зямлі
нарадзіліся такія недарэкі? Няўжо гэткімі могуць
быць людзі?
Магутным сродкам раскрыцця
характараў і стварэння «сітуацыі смеху»
становіцца ў п'есе мова герояў. Так, напрыклад,
Мікіта Зносак, які лічыць сябе даволі адука-ваным,
дзяржаўным чалавекам, чыноўнікам, любіць
казырнуць замежнымі словамі («візыта», «мамзэль»),
канцылярызмамі і палітычнымі тэрмінамі («чыноўніцкае
становішча», «становішчаабавязвае», «новаяпалітычная
сітуацыя», «кар'ера», «пэўныя крыніцы», «беларускае
асэсарства»). Але ад яго пісьменнасці мала што
застаец-ца, бонаватмовавыдаеўімсынавёскі,
якіможа гаварыць натуральна, як гавораць
беларусы. У гэтым выпадку мы бачым у ім нават
крыху здольную асобу, якая, на жаль, паставіла за
правіла адмаўленне ад свайго роднага, ад каранёў:
«Ужо нават едзе і старшыня Беларускага Рэўкому
Чарвякоў — толькі затрымаўся недзе за Менскам на
папаску»; «Кажа, што ён толькі спец
адбеларушчываць, а да абеларушчывання яго яшчэ
змалку адвярнула», «нічога ў галаву не палезла»,
«сапсуюць усю абедню» і інш.
Гэта толькі асобныя рысы
майстэрства Купалы-драматурга, але яны сведчаць,
што ён — выдатны драматург, сапраўдны майстар у
самым цяжкім літаратурным родзе. |