Апавяданне
"Над Бугам” (1926) прысвечана барацьбе Чырвонай
Армii з белапалякамi. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да
ранiшняга наступлення, у вынiку якога яны павiнны
авалодаць процiлеглым берагам Буга, дзе акапауся
вораг. Рыхтуюцца да гэтай бiтвы i Васька Шкетау з
Ванькам Разанскiм.
Васька Шкетау -- чалавек без
бiяграфii, якi не памятае нi бацькоу, нi родных, нi
сяброу. Мiнулае яго -- страшны сон, нейкае
непаразуменне. Працавау падкухарам у тракцiры.
Быу басяком, злодзеем, задзiрыстым буянам, якога
не хацелi лiчыць за чалавека. У пошуках шчасця ен
пайшоу у Чырвоную Армiю, стау салдатам.
Васька Разанскi -- патомны
разанскi селянiн, якi пайшоу на вайну, пакiнуушы
дома жонку i чатырох дзяцей. Ен сумуе "аб
каласах жытнiх на сваей паласе", "аб
дзецях-румзах, аб жонцы".
Бераг быу узяты
чырвонаармейцамi. Смяртэльна паранены у баi,
Васька Шкетау перажывае пачуцце радасцi ад таго,
што вораг разбiты. Памiраючы, ён шэпча: "Эх,
позна, позна, i так рана, рана...“ У гэтых словах --
шкаданне, што яго шчаслiвае жыцце прыйшло позна i
што так рана трэба памiраць. Памiраючы ад ран
Ванька Разанскi ужо думае не пра салдацкi мяшок, а
пра свой "непераможны полк", пра якi ён з
пачуццем гордасцi гаворыць у перадсмяротным
пiсьме жонцы Алене.
М.Лынькоу адлюстроуваючы
напружаную барацьбу за новы лад, паказвае
перавыхаванне чалавека у агнi грамадзянскай
вайны. Героi апавядання "Над Бугам” рознымi
шляхамi прыйшлi у Чырвоную Армiю, i у працэсе
змагання з белапалякамi яны становяцца новымi
людзьмi, аддаюць свае жыцце за справу вызвалення
працоунага чалавека. Асаблiва глыбокага
пранiкнення ва унутраны свет людзей удалося
дасягнуць М.Лынькову у апавяданнi
"Сустрэчы".
Захар Крымянец -- галоуны герой
апавядання. Выконваючы рэвалюцыйнае заданне,
кiруючыся уласным пачуццем абавязку, забiу
правакатара, свайго ранейшага сябра. За гэта
Захар быу асуджаны на пажыццевае турэмнае
зняволенне.
Вызваленне прыйшло у 1939 г. З
групай былых палетычных зняволеных Захар
Крымянец вяртаецца на радзiму. А жорсткi лес
рыхтавау для Захара новыя выпрабаваннi. У старой,
спакутаванай жанчыне ён ледзь пазнау жонку, ад
якой даведауся пра смерць сына i арышт дачкi
Вярунькi.
У вобразе Захара Крымянца
М.Лынькоу паказау нязломнага змагара за свабоду,
аптымiста. Згартаваны жыццевымi выпрабаваннямi,
ён мужна пераносiць асаблiства гора i верыць у
шчаслiвую будучыню народа. |