Камедыя «Пінская шляхта»
пісалася пасля адмены прыгоннага права і пасля
паўстання тысяча васемсот шэсцьдзесят трэцяга
года. Паўстанне закончылася паражэннем, і ў краі-не
наступілі часы жорсткай рэакцыі. Душы-лася любая
дэмакратычная думка. Царская вярхушка, баючыся
новага ўздыму прагрэсіў-ных сіл, была толькі тым
і занята, што адсоч-вала любыя павевы бунтарства
з мэтай назаў-сёды вытравіць у людзей дух
непакорнасці.
Гэты час прыйшоўся на руку
царскім пры-слугачам, чыноўніцтву і асабліва тым,
хто пры-вык з усяго на свеце рабіць грошы, не
звярта-ючы ўвагу на тое, сумленным ці несумленным
шляхам гэтыя грошы зароблены.
Менавіта гэта — бессаромныя
паводзіны цар-скай судовай бюракратыі —
імкнуўся паказаць у сваім творы В. Дунін-Марцінкевіч.
Царскі суд і законнасць
паўстаюць перад намі ў вобразе станавога
прыстава Кручкова і яго памочніка Пісулькіна,
якія прыязджаюць у мястэчка для разборкі сваркі
паміж двума шляхцічамі. Першае, што адразу
кідаецца ў вочы пры знаёмстве з Кручковым, — яго
не-адольная цяга да чужой кішэні. Яшчэ не па-чаўшы
«разбірацельства», Кручкоў ужо загадвае шляхце
несці хабар: «Няхай аддадуць хурману, ды спакуйце
там харашэнька ў возе». За час, што цягнулася «разбірацельства»,
Кручкоў выцяг-нуў са сваіх падсудных усё, што
толькі мог. За-гады даваць хабар гучалі з яго
вуснаў часцей, чым якія іншыя словы.
Кручкоў — чалавек хітры. Акрамя
таго, ён доб-ра ведае псіхалогію сваіх кліентаў —
Пратасавіц-кага, Цюхай-Ліпскага і падобных да іх
шлях-цічаў. Яны гатовы будуць аддаць усё, што
маюць, абы толькі не быць бітымі лазой. Але і гэта
для іх не самая страшная абраза. Самае аб-разлівае,
лічаць Пратасавіцкі і Цюхай-Ліпскі,— быць бітымі
не на дыване, як таго заслуго-ўваюць сапраўдныя
шляхцічы, а на голай зямлі.
Нахабства — вось яшчэ адна з
асноўных рыс Кручкова. Карыстаючыся цемнатой,
забітас-цю, абмежаванасцю і запалоханасцю
мясцовай шляхты, ён гаварыў розную бязглуздзіцу,
аб-салютна ўпэўнены ў тым, што ніхто нічога не
заўважыць: «Па ўказу всеміласцівейшай гасу-дарыні
Елісаветы Пятроўны 49 апрэля 1893- га года і
всеміласцівейшай Екацерыны Вялі-кай ад 23
сенцябра 1903-га года».
Паводзіны станавога прыстава —
пародыя на царскае правасуддзе. Менавіта такія
людзі — хабарнікі, злодзеі, хітруны — вяршылі
пра-васуддзе. Гэта моцна хвалявала В. Дуніна-Мар-цінкевіча,
і як пратэст была напісана камедыя «Пінская
шляхта». |