Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча
доўно вядома ў гісторыі родная літаратуры.Ён па
праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай
літаратуры.Зразумець значэнне дейнасці
пісьменніка можна толькі склаўшы ў адзінае цэлае
ўсё, што стварыў ён як першы беларускі прафесійны
літаратар XIX ст., драматург,перакладчык,
публіцыст і асветнік.
Творчы метад пісьменніка, як і
светапогляд, напачатку быў даволі супярэчлівы. У
сваіх творах В. Дунін-Марцінкевіч ішоў ад жыцця,
але да рэалістычнага яго адлюстравання прыйшоў
не адразу.На пачатку ён знаходзіўся пад уплывам
рамантычных традыцый.Адсюль схільнасць
паэтызаваць народны побыт.Рысы рамантызіу
спалучаліся з сентыменталізмам.Гэта выяўляецца
ў павышанай увазе да душэўных перажыванняў сваіх
герояў,асабліва такіх, як як сялянская дзяўчына,
пакрыўджаная жыццёвым лёсам сіраціна.
Такі падыход да адлюстравання
жыцця абумоўлівае светапоглядам пісменніка.В.
Дунін-Марцінкевіч не падтрымліваў прыгоннага
ладу з яго жорсткімі адносінамі да сялян.Ён хацеў,
каб адносіны паміж мяшчанамі і сялянамі
грунтаваліся на брацкім узаемаразуменні, павазе.
В. Дунін-Марцінкевіч займаўся
распрацоўкай і ўзбагачэннем новых жанравых форм-вершаваных
апавяданняў, аповесцей, балад, драм.Яго камедыі “Пінская
шляхта” і “Залёты” ставяцца на сцэнах многіх
тэатраў краіны і карыстаюцца папулярнасцю ў
гледачоў.Адной з галоўных рыс камедый з’яўляецца
тое, што пісьменнік увёў на тэатральныя
падмосткі сялянства.
З творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча
мы бачым, што ён глыбока сімпатызаваў сялянству.Сваімі
творамі ён імкнуўся дабіцца больш гуманных
адносін да народа,сялянскім дзецям вучыцца, даць
народу кнігу на роднай мове.
Многія сюжэты і вобразы твораў
пісьменніка запазычаны з беларускага фальклору,
з народных казак, паданняў і легендаў.гэта было
характэрна для пісьменнікаў-рамантыкаў.У духу
рамантызму В. Дунін-Марцінкевіч называе адзін са
сваіх збонікаў “Дудар беларускі”.
Дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча
мае многа станоўчага і прагрэсіўнага.Пісьменнік
жадаў дабра для працоўных мас беларускага народа,
шукаў шляхоў паляпшэння яго становішча,аддаваў
яму свой талент мастака.
Даючы ацэнку творчасці, нельга
прайсці міма фактаў, якія -- на адносіны
пісьменніка да царскага самаўладзя, да народа.Вядома,
што ён абвінавачваўся царскім урадам у
распаўсюджаванні сярод сялян “шкодных ідэй” у
час паўстання, у напісанні “абураючых
сачыненняў на простанароднай мове”.За
антыўрадавую дзейнасць Дунін-Марцінкевіч сядзеў
некалькі месяцаў у турме, а затым быў аддадзены
пад строгі погляд у паліцыю.
Негаданымі і даволі
супярэчлівымі былі творчы шлях і творчы метад В.
Д.-М.
У творах ён выяўляў высокае разуменне
рэчаіснасці, востра крытыкаваў адмоўныя з’явы
жыцця.Гэта вызначыла яго месца ў беларускай
літаратуры як буйнага мастака слова, творчасць
якога заключала аснову літаратуры новага часу. |