Яго паводзіны сярод шляхты - з'едлівая
пародыя на правасуддзе. Не ласпеў Кручкоў яшчэ
пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго
загад, каб шляхта несла хабар: "Няхай аддаць
хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе".
Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так
вольна адчувае сябе сярод цёмнай, прастакаватай,
запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты,
што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю
форму правасуддзя. Кручкоў аб'яўляе вінаватымі
тых, хто ніякіх адносінаў да справы не мае. Ён
добра ведае натуру цёмнай шляхты і ўпэўнены, што
кожны вытрасе кашалёк, каб толькі не быць бітым
лазой. Асабліва Пратасавіцкі: яго ж чакае "нечуванае
ўніжэнне" - 25 лоз на голай зямлі, без дывана, як
звычайнаму селяніну, не шляхціцу.
Вобраз Кручкова пададзены ў
востра сатырычным плане. Аўтар часта звяртаецца
да камічнага пераболь-шання, калі паказвае, як
Кручкоў ажыццяўляе "пра-васуддзе", як ён
выносіць прыгаворы. Чытаючы цар-скія ўказы і
законы, ён дапускае скажэнні: "акцябра 45-га
чысла", "сенцябра 75-га дня" і іншыя.
Кручкоў упэўнены, што такая несусветная лухта
будзе прыня-та шляхтай за чыстую праўду. Нават у
знешнім абліч-чы Кручкова відаць камічнае
завастрэнне. "Ён вельмі сярдзіты, бо адзін вус
колам угору стаў, - гаворыць Грышка. - Будзе вазня".
Кручкоў - вобраз гратэскавы. У
ім пісьменнік саб-раў і паказаў усё самае
характэрнае для царскага чы-ноўніцтва:
свавольства, хабарніп?ва, грубасць, п'янства. I
мова гэтага персанажа не такая, як іншых. Кручкоў
увесь час карыстаецца выразамі, запазычанымі з
судо-вых дакументаў: "лічнасць падвяргаецца
апаснасці", "гэта ўгалоўнае прэступленне,
Сібірам пахне" і г. д.
"Шнская шляхта" - значнае
дасягненне беларускай драматургіі XIX сгагоддзя.
Яна і зараз з поспехам ставіцца на сцэне,
карыстаецца папулярнасцю ў гледача. |