"Пінская шляхта" - першая
беларуская камедыя сатырычнага зместу. Значны
ўплыў на стварэнне п'есы аказала паўстанне 1863-1864
гадоў, паражэнне якога В. Дунін-Марцінкевіч
перажываў вельмі балюча.
Дзеянне- адбываецца ў адной з
самых глухіх ваколіц беларускага Палесся, сярод
балот Пінскага павета. Дзве сям'і пасварыліся
паміж сабой. I ўсё з-за таго, што Іван Цюхай-Ліпскі
назваў Ціхона Пратасавіцкага му-жыком. Пінскі
шляхціц не можа дйраваць такую "смяротную"
крыўду. Пад пагрозай апынулася і каханне дзяцей
названых шляхціцаў - Грышкі і Марысі. У гэ-ты
закінуты мядзведжы куток прыязджае на разгляд
судовай справы станавы прыстаў Кручкоў з пісарам
Шсулькіным. Збіраецца ваколічная шляхта, і "судо-вы
чалавек" пачынае расследаванне "крымінальнай
справы аб пабоях". Затым абвяшчаецца прыгавор,
які тут жа адмяняецца, таму што абодва бакі далі
дрыста-ву немалы хабар.
Паколькі асноўнай тэмай п'есы з'яўляецца
крытыка царскага суда, пастолькі дзейнай асобай
у ёй высту-пае судовы чыноўнік - станавы прыстаў
Кручкоў.
Кручкоў - тыповы вобраз
прадстаўніка царскага суда ніжэйшай інстанцыі.
Ён усякую судовую справу разглядае з пункту
гледжання асабістай нажывы, як "харошае жніво".
Кручкова менш за ўсё цікавіць сутнасць
разглядаемай справы, ён не задаецца мэтай вы-светліць,
хто вінаваты і на чыім баку праўда. Ён заў-сёды
судзіць у сваю карысць. Для яго не існуюць такія
паняцці, як справядлівасць, сумденнасць,
чалавекалюбства. Трапную характарыстыку
атрымоўвае ён ужо ў пачатку п'есы. Героя няма на
сцэне, але дра яго ўжо складваецца пэўнае
ўяўленне як пра хабарніка. " Абдзярэ, як ліпку",
- гаворыць пра яго Ціхон Пратасавіцкі. "У яго і
рукі даўжэйшыя. Чырвонае - бедае ўсё перадзелае",
- гаворыць пра яго Куторга. "Дзе ўнадзіцца
юрыста, вымеце хату дачыста", - спявае той жа
Куторга ў куплетах.
Пры стварэнні вобраза Кручкова
аўтар карыстаецца прыёмам пераўвелічэння. Такі
прыём дазваляе пісьменніку зрабіць вобраз
прадметам усеагульнага емеху. Цяжка паверыць,
што Кручкоў не ведаў, колькі ў месяцы дзён, у які
час ён жыве. У час судовай справы ён выказвае
такія "ісціны", якія можа абвергнуць дзе-сяцігадовае
дзіця. Па словах Кручкова, у месяцы каст-рычніку -
45 дзён, у красавіку - 49, у сакавіку - 69. Ён сцвярджае,
што імператрыца Лізавета Пятроўна выдавала свае
ўказы ў 1893 годзе, у той час як сам дзейнічае ў 60-х
гадах XIX стагоддзя. I гэтую бязглуздзіцу слухае
шляхта - былое рыцарства польскіх каралёў і
феадалаў. Яна нават прыходзідь у захапленне ад
юры-дычных здольнасцяў прыстава. Гэтым аўтар
высмен-вае не толькі тупасць, нахабства,
самавольства царскіх чыноўнікаў, але і
абмежаванасць шляхты, яе невуцтва, якое так на
руку хціваму Кручкову. Той наскрозь ба-чыць
закасцянелую, пыхлівую шляхту і выкарыстоўвае
любую магчымасць вывудзіць з яе кішэняў грошы.
Мова Кручкова характарызуе яго
як чалавека абмежаванага, тупога. У час выканання
службовых абавязкаў яна насычана мноствам
юрыдычных тэрмінаў, спецыфічнымі словамі і
выразамі, канцылярызмамі, Ён блытае рускія і
беларускія словы. Тэта мова некультур-нага,
малапісьменнага і абмежаванага чалавека. У
другім выпадку, калі Кручкоў не вядзе следства, а
размаўляе з сялянамі, яго мова іншая. Ён
размаўляе на чыста бела рускай мове, гэта мова
звычайнага селяніна, толькі па сэнсе вызначаецца
непрыкрытым крывадушдіам.
Кручкоў можа быць і жартаўніком,
можа і выпіць, і патанчыць, і ў лад сказаць.
Маральная сапсутасць у ім пачынаецца з
хабарніцтва, а кручкатворам яго зрабіў царызм,
бюракратыя, сістэма, якую і выкрыўпісьменнік
праз вобраз Кручкова.
Двайніком свайго непасрэднага
начальніка, яго вер-ным слугою і надзейным
памочнікам з'яўляецца пісар Пісулькін. Ён, як і
Кручкоў, займаецца хабарніцтвам. 3 вялікім
задавальненнем пісар прызнаецца: "Харашо быць
шсьмавадзіцелем у разумнага чалавека, маляваныя
госцікі самі ў карман лезуць, не нада і рук
выцягваць". В. Дунін-Марцінкевіч у вобразах
станавога прыстава Кручкова і яго памочніка
Пісулькіна па-мастацку дас-канала і знішчальна
выкрыў царскае чыноўніцтва Расіі, для якога
характэрнымі былі хцівасць, хабарніцтва, гру-басць,
свавольства, невуцтва, п'янства. Напэўна, па гэтай
прычыне ў 1890 годзе віленскі губернатар рашуча
запра-тэставаў супраць друкавання камедыі. I
толькі ў 1918 го-дзе выдатны твор В. Дуніна-Марцінкевіча
ўбачыў свет. |