Увагу В.Д.-М. прыцягваюць
паблемы, звязаныя з падзеямi пачатку 60-х гг. --
рэформа 1861г., паустанне 1863г. У камедыi "Пiнская
шляхта” пiсьменiк выступае з рэзкай крiтыкай
царскага чыноунiцтва i шляхты. Тэму камедыi
падказала жыцце. Пасля паражэння паустня 1863г.
чыноунiцтва стала паунауладным гаспадаром на
Беларусi, яно ажыццяуляла уладу жорсткiм i
бессаромным чынам.
Пiсьменнiк вызначыу жнр "П. ш.“
– “фарсвадэвiль у адной дзеi”. Фарс i вадэвiль --
разнавiднасцi камедыi. Фарс -- невялiкая п'еса з
прыемамi грубага камiзму, з моцнымi перавялiчваннямi.
Такi характар маюць сцены суда, дзеяннi Кручкова.
Вобраз Крчкова пададзены у сатырычным плане. У
вобразе Кручкова пiсьменнiк паказау усё
характэрнае для царскага чыноунiцтва:
свавольства, грубасць, п'янства. У "П. ш.” ёсць
адзнакi вадэвiля -- легкай камедыi, пабудаванай на
займальным сюжэце, любоунай iнтрызе з песнямi-куплетамi.
Такi характар мае сцена кахання Грышы i Марысi,
смешнае заляцанне да Марысi 60-гадовага кавалера
Куторгi. У сцэнах пераважае гумар, нярэдка
адчуваецца вострая iронiя. Пiсьменнiк паказвае
пустую фанабэрлiвасць, абмежаванасць ваколiчнай
шляхты.
У п'есе не даецца прамой
характарыстыкi герояу. Але яна выразна
выяуляецца праз паводзiны i размовы дзеючых асоб.
Героi камедыi учэпiста трымаюцца за свае "дваранскае”
званне, адстойваюць яго, нават кулакамi,
дапускаючы знявагу над сабой, аддаючы чыноунiкам-кручкатворам
усе незапашанае дабро.
Цiхан Пратасаiцкi i Iван Лiпскi --
людзi духоуна аблiнава ныя. Яны нецiкавыя i як
чалавечыя iндывiдуальнасцi. У iх характарыстыках
падкрэслена адно: яны упарта трымаюцца за
шляхецтва, нават ставяць пад пагрозу шчасце сваiх
дзяцей Грышкi i Марысi. Больш разнабакова паказаны
Харытон Куторга. Гэта бывалы, нават "пiсьменны
чалавек". Ён не паузбалены пачуцця гумару, досцiпу.
Куторга выдае сябе за чалавека свецкага з далiкатнымi
манерамi. Ён пры сустрэчы з жанчынамi цалуе iм ручкi,
умее спяваць любоуныя рамансы, хiтрэйшы за астатнiх.
Маючы 60-i гадовы, ён сватаецца да 17-гадовай Марысi,
згаджаецца нават "крыва прысягнуць” супраць Лiпскага,
каб Пратасавiцкiя аддалi за яго дачку. Але стары
залетнiк трапляе у недарэчнае становiшча. Яго
заляцаннi з пагардай адхiляе Марыся.
У пiсьменнiка адносiны да
прадстаунiкоу пiнскай шляхты не адназначны: ён кпiць
i пацяшаецца з iх недарэчнай прэтэнзii да
дварянства, але ён бачыць у iх сялян-хлебаробау,
якiя самi працуюць на зямлi, самi здабываюць сабе
хлеб, ён малюе iх у гумарыстычным плане, паказвае,
што гэтыя людзi не паузбаулены жыццевай мудрасцi.
Кручкоу, якi прыязджае на
разгляд справы Лiпскага i Пратасавiцкага, паводзiць
сабе нахабным чынам, дзейнiчае ад iмя "найяснейшай
кароны", увесь час спасылаючыся на "усемiлайсцiвейшыя
царскiя указы". Паводзiны Кручкова сярод шляхты
-- з'едлiвая пародыя на правасуддзе. Не паспеу ён
пачаць "разбiрацельства", а ужо гучыць яго
загад, каб шляхта несла хабар. Кручкоу добра
ведае натуру цемнай шляхты i упэунены, што кожны
вытрасе кашалёк, каб не быць бiтым лазой.
Нахабству i цынiзму Кручкова няма межау. Ён так
вольна адчувае сябе сярод цемнай, запалоханай
яго прыгаворамi i штрафамi шляхты што не лiчыць
патрэбным захоуваць нават знешнюю форму
правасуддзя. Ён аб'яуляе вiнаватым тых, хто нi якiх
адносiн да справы не мае.
У знешнiм аблiччы Кручкова вiдаць
камiчнае завастрэнне. Аутар звяртае увагу на яго
доугiя вусы. Кручкоу -- вобраз гратэскавы . У iм
сабрана самае характэрнае для царскага чыноунiцтва.
Марцiнкевiч сiмпатызуе асобным прадстаунiкам
шляхты -- якiя менш "хварэюць на шляхецтва".
Гэта Грышка i Марыся. Вышэй за усе яны ставяць
свае шчасце, свае пачуццi. Грышка i Марыся –
станоучыя героi камедыi. Яны пратэстуюць супраць
устарэлых поглядау i звычаяу. Маладыя людзi
успрымаюць недарэчнасць старых саслоуных
традыцый не столькi разумам колькi сэрцам. Яны
яшчэ не узнiмаюцца да усвядомленага пратэсту
супраць аджыушых форм жыцця. Свае шчасце хочуць
уладзiць з дапамогай станавого прыстава якога
задобрываюць хабарам.
Мова персанажа п'есы вельмi
разнастайная. Напрыклад, мова Кручкрва не
звычайная таму, што ён карыстаецца выразамi,
запазычанымi з судовых дакументау: "лiчнасць
падвергнецца апаснасцi", "гэта угалоунае
прыступленне, Сiбiрам пахне” i г. д. У мове Куторгi
нямала трапных выказванняу, ён часта ужывае
народныя прыказкi i прымаукi: "не цяпер, то у
чацвер", "як чорта з балота", "даганяючы
не нацалуешся". Цiхан Пратасавiцкi, дык той зусiм
грубым чалавекам здаецца, калi гаворыць свае любiмыя
словы: "хрэн табе у вочы", "чортау сына” (пра
Грiшку), "сабака” (пра Лiпскага). Разам з тым,
мова шляхты вельмi багатая на вострыя i дасцiпныя
народныя вобразы: "здаровы, як рыжыкi баровы".
Праз мову драматург перадае iх характары i
настрой. Калi узлаваны i занiжаны прыездам
Кручкова Пратасавiцкi пачынае гаварыць са сваёй
жонкай цi дачкой, то мова яго становiцца грубай i
рэзкай, але яна становiцца лаготнай i льсцiвай, калi
яму даводзiцца гаварыць з "найяснейшай каронай”
Кручковым. А з такiмi "далiкатнымi людзьмi", як
Куторга, Пратасавiцкi стараецца гаварыць
шляхецкай далiкатнай мовай, якой, на яго думку,
належыць гаварыць людзям шляхетскага стану. |