Першыя творы В. Дунiна-Марцiнкевiча
былi вытрыманы ў духу сентыменталiзму. Для iх
характэрна iдэалiзаванае адлюстраванне жыцця
вёскi, пiльная ўвага да душэўных перажыванняў
герояў, заклiк да чалавечнасцi, стварэнне
вобразаў добрых памешчыкаў. Аб гэтым сведчыць i
раннi твор пiсьменнiка — паэма "Гапон".
Заснаваная на праўдзiвым здарэннi, паэма
раскрывае калiзii кахання маладога селянiна
Гапона да Кацярыны. Складаецца твор з 4 раздзелаў-песень,
у якiх раскрываюцца разнастайныя аспекты жыцця
герояў. Найбольш яркi — першы раздзел, дзе апiсваецца
вечарынка ў карчме. Сярод прысутных найбольш
вылучаецца Гапон, "зух дзяцiна", якi ўмее не
толькi хораша танцаваць, але i "пастаяць за сваiх":
ён не хаваецца, а з калом у руках баронiцца ад
аканомавых паслугачоў. Гэтым учынкам В. Дунiн-Марцiнкевiч
падкрэслiў смеласць, рашучасць характару Гапона,
яго ўменне выступiць у абарону сяброў i сваёй
чалавечай годнасцi. У другiм раздзеле, iдэя якога
выказана эпiграфам "над сiратою бог з калiтою",
расказваецца пра жыццё Кацярыны пасля таго, як
Гапона за бунт, непакору i агiтацыю сярод
сялянскай моладзi супраць рэкрутчыны аддалi ў
салдаты. Працавiтую, кемлiвую, здольную дзяўчыну
ўпадабаў аканом — заядлы прыгоннiк, хлуслiвы i
амаральны чалавек. Пра паклёп на Гапона,
узведзены бессаромным аканомам, даведваецца
старая панi. Яна выганяе аканома з маёнтка i здае
яго ў рэкруты, а Кацярыну забiрае ў двор пакаёўкай,
дзе тая навучылася чытаць i пiсаць. У наступных
раздзелах расказваецца пра Гапона, прыродны
розум, дасцiпнасць якога дазволiлi яму — сыну
прыгоннай сялянкi — даслужыцца да афiцэра i стаць
па сутнасцi дваранiнам. Гэтым самым В. Дунiн-Марцiнкевiч
заклiкаў сялян не ўхiляцца ад воiнскай службы,
паказваў, што кожны сумленны i працавiты чалавек
можа дасягнуць высокiх чыноў i званняў.
Вярнуўшыся дамоў, герой паэмы просiць у панi
блаславення на шлюб. Панi дае сваю згоду:
А панi - не панi, мацi!
Маўляў роднаму дзiцяцi,
Прыгожы пасаг дала,
Радасна слёзку ўранiла,
Маладых благаславiла,
Сама к вянцу павяла.
Дабро, такiм чынам, перамагае зло.
Заканчваецца паэма сцэнай вяселля, якое аўтар апiсвае
дасканала, вельмi каларытна i падрабязна. Канфлiкт
памiж сялянамi i панамi, як бачна з паэмы,
вырашаецца шляхам усталявання гарманiчных,
гуманных адносiн памiж iмi. Вiну ж за душэўную
чэрствасць, жорсткасць, цяжкае становiшча сялян
аўтар ускладае не на паноў, а на iх паслугачоў —
аканомаў (дарэчы, у п'есе "Сялянка" такiм з'яўляецца
аканом Выкрутач, паўнапраўны гаспадар у маёнтку
Лятальскага). Паэма "Гапон" вылучаецца
майстэрствам В. Дунiна-Марцiнкевiча ў паказе
сялянскага побыту, добрым веданнем, вуснай
народнай творчасцi i ўменнем арганiчна ўвесцi яе ў
твор у выглядзе песень, прыпевак, трапных
народных выслоўяў. |