У рамане «Людзі на балоце» I.
Мележ ства-рыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга
заста-юцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй
праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адны з іх з'яў-ляюцца
для нас прыкладам сапраўднага кахан-ня, другія —
вучаць беражлівым адносінам да зямлі і да таго,
што створана рукамі чалавека.
Да апошніх адносіцца Васіль
Дзятлік — адзін з галоўных герояў рамаыа. Калі мы
ўпершы ню знаёмімся з Васілём, ён яшчэ амаль
падле-так. Гэта відаць па яго паводзінах.
Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое,
што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так
хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за
гаспадара! Праўда, ён і ёсць гаспадар, бо з мужчын
у хаце толькі стары і ўжо знямоглы дзед ды малы
брат. Адзін ужо выбіўся з сіл, а другі яшчэ іх не
набраўся.
Аўтар падкрэслівае незвычайную
працаві-тасць Васіля, які зусім не ведае стомы.
Хло-пец правіць гаспадарку, ды не абы-як, а, калі
так можна сказаць, са смакам: жывёла ў час
накормлена і дагледжана, у гумне — парадак. На
сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб
не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын.
На нашых вачах Васіль сталее,
становіцца дужым і моцным юнаком. Цяга да працы ў
хлопца не прападае. Мары застаюцца ўсё тыя ж:
набыць кавалак добрай зямлі, справіць но-вага
каня, паставіць новую хату. Самая галоў-ная з іх —
зямля. Тады — Васіль упэўнены — спраўдзіцца і
ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая,
да салёнага поту, праца на добрай зямлі — вось
залог дабрабыту. А юнак хоча жыць багата, так, як
Корч, а можа і яшчэ багацей.
Калектывізацыю Васіль не
прымае. Аддаць у агульнае карыстанне свайго каня,
карову, не дыхаць паветрам стойла, якое яму
здаецца прыемнейшым за ўсе пахі на зямлі — гэта
не для Васіля. Ён хоча быць упэўнены, што яго
жывёла дагледжана, ён, нарэшце, хоча адчуваць, што
гэта толькі яго і больш нічыё. Гэта, на маю думку,
не сквапнасць Васіля, а нар-мальная псіхалогія
ўласніка, сапраўднага гас-падара. Другая справа,
што ісці не ў нагу з усімі, хай сабе ўсе астатнія
ідуць няправіль-на, — вельмі складана. Так
сталася і з Васі-Ілём.
Аднак, самая галоўная прычына
таго, што Васіль у канцы твора адчувае сябе
няшчасным, на маю думку, — яго разрыў з каханай
дзяў-чынай. Усё астатняе, да чаго хлопец імкнуў-ся:
добрая зямля, трывалая гаспадарка, новая хата — у
яго ёсць. Няма толькі шчасця. Яно адышло ад Васіля
разам з Ганнай. Хто вінава-ты ў тым, што дарогі іх
разышліся, сказаць цяжка. Так склаліся абставіны.
Бо каханне не пакідала ні аднаго, ні другога ні на
хвіліну. Здавалася, яны створаны толькі адзін для
ад-наго. Аж, не...
Пазней Васіль яшчэ будзе
сустракацца з Ганнай. Тут, здавалася б, час і
вырашыць усе праблемы, але Васіль па-ранейшаму
моцна пры-вязаны да сваёй зямлі, да сваёй
гаспадаркі, да сваёй уласнасці.
Мае адносіны да Васіля
станоўчыя. Мне няма за што папракнуць гэтага
юнака. Канечне, ён — занадта пануры, зацяты,
нецікавы... Дзяўча-ты звычайна на такіх не
звяртаюць увагу. Але ў гэтым, лічу, не яго віна,
гэта — дадзены Богам характар. Галоўнае — Васіль
чалавек сумленны і працавіты. |