Ганна Чарнушка -- галоуны вобраз
рамана, з якiм звязаны хвалюячыя лiрычныя i
драматычныя напружаныя старонкi. Расла яна, з
маленства уцягнуушыся у нялегкую сялянскую
працу.
Васiля яна спачатку не вылучала
з лiку сваiх равеснiкау. Усе пачалось з летняга
вечара на сенажацi, калi у iх адбылося першае
нясмелае каханне. На вачах Ганна вырастае у
незвычайна прыгожую дзяучыну, поуную годнасцi,
чалавечай шчырасцi, дабраты i спагадлiвасцi.
Шчодрымi фабрамi намалявау пiсьменнiк партрэт
гераiнi: “Цемныя, як спелыя вiшнi, вочы, шаукавiста-чорныя
бровы, чорныя косы, стройны стан.”
З псiхалагiчнай абгрунтаванасцю
раскрывалася першае каханне дзяучыны. Яна
пакахала глыбока, аддана, з усiм жарам
нерастрачаных пачуццяу. З псiхалагiчнfq глыбiней
намалявана трагедыя дзяучыны, якая, кахаючы
аднаго, сiлай няумольных абставiн вымушана выйсцi
замуж за другога. У Ганны абвострана пачуцце
справядлiвасцi, маральнага абавязку.
Пiсьменнiе усебакова iмкнецца
абгрунтаваць, чаму Ганна, у якой развiта пачуцце
уласнай годнасцi, якая не церпiць прымусу i
сляпога падначалення чужой волi, вырашыла выйсцi
за Яухiма. Нялегка дасталося ей гэтае рашэнне. Чым
больш дзяучына пераконвае сабе, што так было
спрадвеку, што не усе выходзiлi кахаючы, што з ей
здарылася тое, што не раз было з дзяучатамi яе
асяродзя i яе стану, тым глыбее разумеем мы
трагедыю.
Пасля сватання Ганна пачынае
жыць “у нейкiм сне”. Яна робiць усе па
заведзенаму звычаю, але аутаматычна, без душi i
ахвоты. “Сцерпiцца – злюбiцца," -- угаворвала
сябе Ганна. Але… не злюбiлася i не сцярпелася. I
чым даужэй яна жыве у сям'i Глушака, тым больш
выразна разумее усю жахлiвасць свайго становiшча.
Асаблiва балюча адчула Ганна свае становiшча жонкi-рабынi,
калi нарадзiла дзiця. Стары Глушак прымусiу яе
ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая
захварэла, а пазней -- памерла. "Бог дау -- бог
узяу", -- вось рэакцыя Глушакоу на смерць дзiцяцi.
Пасля смерцi дачкi Ганна не можа
больш жыць побач са сваiмi "сведкамi", нелюбiмым
мужам. Яна кiдае Глушакоу i iдзе працаваць у школу (да
настаунiцы Параскi), якая становiцца часовым
прыстанiшчам на яе жыццевым шляху.
Лес Ганны склауся нялегка.
Надзеi на вяртанне былога кахання не апраудалiся (Васiль
застауся з зямлей). Зварот у бацькаву хату
душэунага спакою не прынес, пасля сустрэч з
Башлыковым засталiся прыкрасць i горкая агiда. |