Аповесць І. Навуменкі “Падлетак”
уваходзіць у склад трылогіі. У ей народны
пісьменнік Беларусі апавядае пра жыццё, сталенне,
развіццё асобы звычайнага местачковага хлопца
Васіля Войціка. Галоўны герой паказаны аўтарам
ва ўмовах нялёгкага перадваеннаго жыцця, потым у
драматычных, нават трагічных абставінах вайны.
Іван Навуменка наследуе унутраны свет героя,
псіхалагічна переканаўча раскрывае паэзію
пачуццяў, праўду душэўных перажыванняў. У той жа
час мы знаходзім у лірычнай прозе выразнасць і
глыбіню канкрэтна-рэалістычных малюнкаў, па-мастацку
дасканала выпісаныпартрэт, апісанне прыроды.
Вось адно з такіх апісанняў.
Лес даўно зачараваў Васіля. З таго, бадай, часу, як
ён стаў шастаць па грыбы. Блізкае і Далёкае Ляда з
цёмным алешнікам, дубовымі пнямі, гэтак жа, як
нізкія балотныя Астраўкі, душу не прывабілі. А
вось Макаеўскі лес, які ляжыць на захад ад
мястэчка, з кожным годам вабіць Васіля. Лес гэты
багаты, разнастайны, бясконцы.
Сустрэчы з грыбным лесам Васіль
чакае як свята. Цяпер Васіль ходзіць у лес не па
чыгунцы, а шырокім пыльным шляхам і ў лес
заварочвае на паўдарозе, паміж Шкрабавай і
Кротавай будкамі. Бо і ў гэтым лесе, які
местачкоўцы звычайна абмінаюць, Васіль
знаходзіць не толькі сыраешкі, але і баравікі.
Аднойчы пад дубамі, якімі лес пачынаецца, на
роўным голым месцы ён зрэзаў сем вялікіх цвёрдых,
як капыты, баравікоў.
Можа, гэта блага, але мясціны,
дзе знайшоў калі-небудзь баравік, Васіль ніколі
не мінае. Заядлыя грыбнікі рвуцца наперад, на
прастор верасоў, маладых сасоннікаў, а ён тупае
то ў грабняку, то па зарослай кустамі палянцы, дзе
яму аднойчы добра пашанцавала. Вядома, першыя
грыбы, якія бачны ўсім, не трапляюць у Васілёў
кошык. Іх выхопліваюць тыя, хто бяжыць па лесе
яшчэ на самым золку. |