Доўгi час паэма "Энеiда навыварат"
лiчылася ананiмнай. Сёння шматгадовыя спрэчкi
наконт яе аўтарства лiтаратуразнаўцы (услед за
вядомым даследчыкам Г. Кiсялёвым) вырашаюць на
карысць Вiкенцiя Равiнскага, удзельнiка войнаў з
французамi 1805-1807 i 1812 гг. Паэма , упершыню
надрукаваная ў рускiм часопiсе "Маяк" у 1845 г.,
з'яўляецца перайманнем, наследаваннем
старажытнарымскай паэме Вергiлiя (70-19 гг. да н. э.).
Такiя ж пародыi ўзнiклi (праўда, крыху пазней) i ў
iншых славянскiх лiтаратурах ("Энеiда"
ўкраiнскага пiсьменнiка I. Катлярэўскага,
"Вергилиева Энеида, вывороченная наизнанку"
рускага паэта М. Осiпава). Усе яны высмейвалi
нарматыўную эстэтыку класiцызму з яе адарванасцю
ад народнага жыцця, высокiм стылем, занадта
ўзвышанымi i гераiчнымi вобразамi. Вергiлiй у сваёй
паэме расказвае пра гераiчныя подзвiгi Энея, унука
траянскага цара, якi за доўгiя 7 гадоў дасягае
Iталii i становiцца там царом. Персанажамi
беларускай "Энеiды навыварат", як i
"Энеiды" Вергiлiя, з'яўляювда
старажытнагрэчаскiя i старажытнарымскiя багi i
героi. Узаемаадносiны памiж антычнымi багамi i
траянцамi нагадваюць узаемаадносiны памiж панамi i
прыгоннымi сялянамi. Уладнай, вяльможнай паняй у
паэме з'яўляецца Юнона — багiня неба, сямейнага
дабрабыту, ахоўнiца шлюбу. Яна паказана як
"баба злая, адроддзя панскага, лiхая". З
адкрытай нянавiсцю адносiцца яна да траянцаў i
ўсiх простых людзей, бесчалавечна абыходзiцца з
прыгоннымi. Помслiвай i жорсткай намалявана ў
"Энеiдзе навыварат" Дыдона — багiня Месяца,
заснавальнiца Карфагена. Дзесяцкага яна
"прыбiла" за тое, што той "распраўшчыны не
знае i без пашпортаў усiх пускае". Бог вятроў
Эол паказаны распусным падпанкам, жорсткiм
войтам, што зганяе на паншчыну людзей. Багiня
прыгажосцi Венера — засцянковая
шляхцянка-моднiца. Вобраз вярхоўнага бога, цара i
бацькi багоў i людзей Зеўса намаляваны з гумарам,
гратэскам. Калi да яго прыйшла з паклонам Венера,
Зеўс:
...сядзеў у клецi,
Гарэлку з мёдам там сцябаў,
Без сораму, як малы дзецi,
З падоння пальцам калупаў.
Багi падоўгу сядзяць на печы, спяць на
палацях. Аўтар, адмоўн'а адносячыся да багоў, з
прыхiльнасцю i сiмпатыяй ставiцца да траянцаў. У ,
паэме яны параўноўваюцца з валачобнiкамi. Гэта
простыя рамеснiкi i прыгонныя сяляне. Сярод iх —
працавiтыя, кемлiвыя, вынаходлiвыя, сумленныя Пiлiп
(ганчар), Пракоп (цясляр), Саўка (земляроб i знахар).
Аўтар паказвае iх працу, звычаi, абрады i вераваннi.
Галоўным героем "Энеiды навыварат"
з'яўляецца Эней. Ён хоць i пан, але з павагай
адносiцца да людзей. У Рыме Эней намерваецца
заснаваць сваё царства, у якiм "паны не будуць
так багаты", дзе будуць новыя парадкi. Паэма
"Энеiда навыварат" праўдзiва (праўда, у
парадыйнай форме) адлюстроўвае жыццё
беларускага народа. У ёй упершыню створаны
рэалiстычныя вобразы сялян i прыгоннiкаў, адкрыта
крытыкуецца дваранска-арыстакратычная
лiтаратура класiцызму. Створаная на народнай
аснове, паэма сведчыць аб цеснай сувязi
беларускай лiтаратуры XIX ст. як з вуснай народнай
творчасцю i народнай паэзiяй, так i з лiтаратурамi,
што дасягнулi высокага ўзроўню развiцця. |