Энеіда навыварат" была
напісана ў канцы дзесятых гадоў дзевятнаццатага
стагоддзя. На такую думку наводзіць наступнае
параўнанне ў творы: пасля пагроз Нептуна вятры
ўцякаюць з мора, "як ад Кутуза Банапарт". Да
нас дайшла толькі палова першай часткі паэмы.
Беларускі аўтар травесційна
"пераказаў".твор старажытнарымскага паэта
Вергілія "Энеіда". Героі, якіх у свой час
узнёсла апяваў Вергілій, пераалрануліся ў
простае адзенне, сваімі рысамі характару і
паводзінамі сталі падобныя да простых людзей:
Венера з кірмашу вярнулась...
Андрак з насоўкай апранула,
3 падплётам ўздзела кавярзні,
Анучкі рабыя абула, Як быццам войта селязні...
З'яўленне ў літаратуры розных
варыянтаў "Энеіды..." сведчылапрабарацьбу
дэмакратычных пісьмен-нікаў з эстэтыкай
дваранскага класіцызму, цалкам адарванага ад
народнай культуры. Паэма доўгі час лічылася
ананімнай. У сучасным літаратуразнаўстве
аўтарам "Энеіды навыварат" лічыцца Вікенцій
Равінскі.
У вядомую літаратурную форму
беларускі аўтар уклаў арыгінальны змест.
Антычнасць у творы - мастацкая ўмоўнасць.
Сапраўднымі героямі паэмы з'яўляюцца беларускія
паны і прыгонныя сяляне. Так, зусім не як вольныя
людзі паводзяць сябе траянцы пры сустрэчы з
Дыдонай. На каленях просяць яе "запісаць у
крэпасць", абяцаюць сумленна працаваць на
паншчыне, узгадваюць, якім рамяством кожны з іх
валодае. Спадарожнікі Энея маюць тыповыя
беларускія імёны: Піліп наш лепіць гарлачы,
Пракоп жа ступы, таўкачы, А Саўка зелле ўсяка
знае...
У "Энеідзе" Вергілія
траянцы былі "сударскімі", .Значыць
царскімі, уцяклі з Троі і просяцца да Дыдоны. Праз
іх "гісторыю" ў паэме "Энеіда
навыварат"
паказваецца тыповая пасля далучэння Беларусі да
Расіі з'ява, калі былыя дзяржаўныя фальваркі
аддаваліся царскім саноўнікам. Становішча сялян
пагаршалася, і яны нярэдка ўцякалі ад сваіх
гаспадароў, але выму-шаны былі шукаць новых, бо
дзейнічаў указ аб асед-ласці. На гэты ўказ
намякае Дыдона:
Я й так дэесяцкага прыбіла,
Што ён распраўшчыны не знае
Ды без пашпортаў усіх пускае.
Знайшло адлюстраванне ў творы
зараджэнне капіталістычных адносінаў у вёсцы.
Траянцы, пералічваючы свае ўмельствы, не
згадваюць пра традыцыйную для селяніна працу на
зямлі. Яны ведаюць кавальскую, ганчарскую,
бондарскую і іншыя справы.
"Энеіда навыварат"
раскрывала эстэтычныя магчы-масці беларускай
мовы, якая ў той час лічылася сялянскай,
"хамскай". У першым вялікім па памеры
беларускамоўным творы роднае слова прадстаўлена
пакуль аднабакова, як размоўнабытавое,
грубаватакамічнае, але яно здольнае на гаворку і
пра сур'ёзныя, важныя падзеі літаратурнага жыцця. |