Аповесць «Ціхая гоіынь» Максім
Гарэцкі пісаў на працягу трынаццаці гадоў.
Канчатковы яе ва-рыянт выйшаў у 1930 годзе. «Ціхая
плынь» — аповесць-даследаванне. Расказваючы пра
свайго героя, апісваючы яго кароткае цяжкае
жыццё, Максім Гарэцкі даследуе сацыяльныя ўмовы,
у якіх рос хлопчык Хомка. Адначасова з гэтым
аў-тар нібы заглянуў у таямніцы жыцця і адкрыў
для сваіх суайчыннікаў незлічоныя духоўныя
скарбы народа, адметныя народныя характары,
сціплыя, прасякнутыя дабрынёй і вераю ў яе.
У аснове твора — складанае,
гаротнае жыццё СЯЛЯКСКШ ХЛОПЧЫка Хомкі.
Яязрадасным было яго дзяцінства. Не адзін раз, не
ўмеючы яшчэ гаварыць, даводзілася Хомку аднаму
бавіць час, часта галоднаму, бо маці не было калі
з ім ся-дзець: трэба было ісці на поле працаваць. 3
га-дамі радасці ў хлоігчыка не прыбаўлялася,
крыўдзілі ўсе, хто толькі мог: школьны на-стаўнік,
гаспадар, у якога парабкаваў, ды і ці мала хто
яшчэ.
Пісьменнік нібы сам праходзіць
з Хомкам па жыцці: даследуе кожную хвіліну,
кожную думку свайго героя. I як вынік гэтага
дасле-давання перад намі паўстае характар
белару-са, сціплага чалавека, безадказнага
працаўні-ка з чулым, добрым сэрцам, з душою,
поўнаю паэзіі, з любоўю да жыцця і з гатоўнасцю
несці на сабе ўвесь цяжар гэтага жыцця.
Гаротны лёс Хомкі — не
выключэнне. Такіх лёсаў цэлае Асмолава, такія
лёсы скрозь і паўсюль. Ды хіба якім іншым лёсам
можа адарыць гаротная Беларусь» а менавіта такой
— спусто-шанай і абяздоленай — бачыцца Радзіма
аўтару. Разам з тым пісьменнік не прамінае
прыгадаць сівую велічную мінуўпгчыну сваёй
краіны, той час, калі Беларусь яшчэ не была
прыдаткам Расіі, а мела сваю самастойнасць. Ды
гэта толькі ва ўспа: мінах. Сённяшняе Асмолава, як
і ўся Беларусь, гаротнае, жабрацкае, забыты Богам
край. Царскі рэжым звярв^ў на яго ўвагу толькі
тады, калі спатрэбіліся смяротнікі. Беларуская
моладзь вы-мушана была ісці на імперыялістычную
вайну, гінуць у чужым далёкім полі невядома за
што.
Трапляе на чалавечую бойню і
маладзенькі, ціхі, безабаронны Хомка. Трапляе — і
ў пер-шым жа баі гіне, не зразумеўшы нават за што.
Праз лёс Хомкі Максім Гарэцкі
выкрывае антынародную сутнасць вайны. Ён
сцвярджае, што народ заслугоўвае шчасця і
свабоды, са-мастойнага нацыянальнага развіцця,
што ад-раджэнне можа вярнуць народу пачуццё
на-цыянальнай і чалавечай годнасці. |