Паэзія Максіма Танка ўражвае
разнастайнас-цю тэм, вобразаў, форм, творчым
засваеннем на-цыянальнай паэтычнай традыцыі і
наватар-ствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая
праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма
ў са-мых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюс-траванне
ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа,
маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.
На танальнасць ранняй паэзіі
Максіма Тан-ка налажыла адбітак палітычная
сітуацыя ў Заходняй Беларусі і асабісты лёс
самога паэ-та: актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай
дзейнасці, арышты, турмы. Максім Танк як
сапраўдны патрыёт, нацыянальна свядомы беларус з
юнац-тва ўключыўся ў барацьбу з ненавісным акупа-цыйным
рэжымам панскай Полыпчы. I яго твор-часць была
цалкам прысвечана рэвалюцыйнай барацьбе. Паэт
апісвае шэрыя змрочныя хаты бе-ларускіх сялян,
вузкія палоскі зямлі, цяжкую працу, якая не
прыносіць ні радасці, ні здабыт-ку, бо плёнам яе
карыстаюцца польскія ўлады. У вершы «На пероне»
аўтар апісвае сцэну, не раз бачаную ім на чыгунцы:
польскія паны вы-возяць з Беларусі ўсё, што
толькі можна. Па-лякі няшчадна эксплуатуюць
беларускіх сялян. Магчыма, яны адчуваюць
недаўгавечнасць свай-го панавання на чужой зямлі.
Прыроднае ба-гацце Беларусі яны прадаюць за мяжу,
усё, што адымаюць у беларусаў, імкнуцца хутчэй
перавесці ў грошы:
На захад ідуць цягнікі — Лён,
Жыта,
Сасна і бяроза...
Пералік таго, што вывозяць,
аўтар дае не у адным радку, а выдзяляе. Гэта як бы
пад-| крэслівае значнасць страт і горыч ад
нахабна-га рабавання Радзімы. I раптам — нечаканы
асацыятыўны вобраз:
Гляджу і гляджу з-пад рукі, Як
маладосць нашу вывозяць.
Паэт у сваіх вершах увасобіў
духоўны воблік прафесійнага рэвалюцыянера,
перадаў свет яго пачуццяў, думак, імкненняў і
перажыванняў.
Максім Танк паказвае
непарыўную сувязь рэвалюцыянераў з народам,
спачуванне працоўных іх самаадданай барацьбе. У
вершы «Паслухайце, вясна ідзе...» нас кранае, пгго
нават простыя з'явы прыроды паэт бачыць вачыма
арыштаванага рэвалюцыянера, для якога кожны
глыток свежага паветра — туга па волі, па
магчымасці любавацца самымі звычайнымі і такімі
недасягальнымі ў турэмных умовах праявамі
абуджанай вясной прыроды. У вершы апісваецца
турма, краты, цяжкія дзверы камер і жалезныя
замкі на іх, няспынныя крокі стражніка ля сцен
турмы. А за яе вузкімі вокнамі квітнее вясна, што
падкрэслівае ненатуральнасць знаходжання
людзей за кратамі, адарванасць іх ад жыцця.
Малады вязень убачыў зранку ў акне незвьгаайны,
поўны жыцця, маляўнічы куст бэзу:
Расцвіў, агнём гарыць, Такім
пахучым, мяккім, сінім: На дротп калючы, на муры,
Як хустку, полымя ўскінуў.
Пасля 1939 года, калі збыліся мары
паэта аб аб'яднанні Заходняй Беларусі з усёй
краінай, па-эзія Танка напоўнілася новымі тэмамі
і вобразамі. Але ўслаўляць стваральную працу
савецкага на-рода доўга не давялося: пачалася
вайна. Максім Танк балюча перажываў расстанне з
Радзімай. У вершы «Хмары з захаду» ўсё нагадвае
паэту боль і пакуты Бацькаўшчыны: і заходнія
вятры, якія быццам скардзяцца на напаткаўшае
Беларусь гора, і журавы, якія шукаюць выратавання
ад пажараў родных вёсак пералётам на ўсход.
У пасляваенны час тэмамі паэзіі
Максіма Танка становяцца прырода, праца,
унутраны свет чалавека, гісторыя і сучаснасць.
Паэт вы-карыстоўвае разнастайныя паэтычныя
формы: белы верш. Верш «Гравюры Скарыны» напіса-ны
верлібрам. Ён невялікі па памеры, але па змесце не
ўступае паэме. Паказваецца і дра-матычны лёс
першадрукара, і яго творчасць, і любоў да
Бацькаўшчыны. Верш напісаны вы-сокім стылем,
вельмі эмацыянальны. У ім ар-ганічна спалучаюцца
прадметы матэрыяльна-га свету з абстрактнымі
паняццямі: «дрэва гісторыі», «любоў да народа».
Да якіх бы тэм ні звяртаўся паэт:
мір паміж народамі, Радзіма, мова, маці, экалогія,
ства-ральная праца — усе яны прасякнуты любоўю
да сваёй роднай Беларусі. |