Змрочная i суровая заходне-беларуская
рэчаiснасць, мужная барацьба беларускага народа
супраць прыгнятальнiку вызначыла змест
танкаускай паэзii да 1939г. М.Т. успамiнае, што яго
творчасць з самага пачатку развiвалася i натхiлялася
у першую чаргу заходнебеларускiм жыццем. У
давераснёускай творчасцi паэт алюстроувае жыцце
працоуных Заходняй Беларусi: беззямелле, эканамiчны
i нацiяны уцiск.
У вершах давераснай лiрiкi М. Т.
праходзiць адна тэма -- тэма вызвалення народа i
роднага краю. Верш "Спатканне” (1936) ён лiчыць бiяграфiчным;
верш расказвае пра сустрэчу бацькi з сынам, якi
сядзiць у турме. Бацька прыходзiць у турму на
спатканне з сынам. У першыя хвiлiны сустрэчы
размова сына з бацькам пра розныя пытаннi
сялянскага жыцця. Адчуушы падтрымку i спагаду
бацькi сын горача гаварыць пра заутрашнi дзень
свайго народа, выказвае веру у яго перамогу. У
апошнiх радках верша паэт падкрэслiвае адзiнства
думак i iмкненняу бацькi i сына.
Верш "Песня Кулiкоу". Кулiкi
-- героi дзiцячых баек, прадвеснiкi радасцi i шчасця.
Верш складаецца з трох частак. У экспазiцыi iдзе
расказ пра сялянскае жыцце. Пейзажнымi малюнкамi
снежнай завiрухi аутар паказвае прыгнечанасць i
змрочнасць сялянскага жыцця. У асноунай частцы
пад завыванне завiрухi селянiн гутарыць з госцем (зачытаць).
У словах гаспадара хаты адчуваецца глыбокае
хваляванне за будучыню народа, за лёс дзяцей.
Увёушы у верш вобраз светлавалосага хлапчука (зачытаць)
i вобраз абяздоленнай мацi, што спявае песню-калыханку
(зачытаць), паэт стварыу карцiну цяжкага жыцця
чалавека пад прыгнётам. |