Пошукі будучыні

Кароткі змест:

Першая частка. Украдзенае маленства

«Тыя гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плуга і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыладдзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкое і вялікае кожна-му з нас...» — зазначае на пачатку рамана аўтар. Волечка Нявада вяртаецца з канём з поля. Ад бацькі з фронту ўжо больш за паўгода няма пісем. Дзяўчынка сама ўзарала поле. Каля вёскі яна сустрэла фурманку, на якой стаяла зачыненая труна, а побач сядзеў «увесь сціснуты, скамечаны палонны». Гаспадар фурманкі хлопец-падлетак пахаваў на могілках свайго бацьку, які не вытрымаў дарог бежанства. Хлопчык-падлетак, палонны немец і салдат-канваір спы-ніліся на ноч у хаце Волечкі. Да хворага немца прыводзяць фельчара, дзяўчынка поіць яго малаком. Фельчар раіць хлопцу заставацца ў Сумлічах: «Жыві ў гэтай хаце і пама-гай гэтай малой жыць на свеце. Вам жа цяпер абаім важна, каб абы дзень перабыць. У яе вернецца бацька, і жыццё пач-нецца, а ты — скончыцца вайна, і вернешся на сваю Вілейш-чыну». Пакідаючы хату Волечкі Нявады, палонны немец запісаў адрас вёскі і, узрушаны тым, што перамогхваробу, застаўся жыць, аддаў малой гаспадыні залатыя гадзіннік, пярсцёнкі, крыжык. Ён іх хацеў завезці сыну Густаву, каб той з аран-датара стаў гаспадаром. Волечка і Кастусь Лукашэвіч, як брат з сястрой, жывуць у адной хаце, вядуць гаспадарку, падзяліўшы па прыкладу дарослых паміж сабой абавязкі. Кастусь прадаў старога Волеччынага каня, пакінуўшы свайго. Пілуючы ў лесе дровы, Волечка застудзілася. Хлопец прывозіць фельчара, які колькі часу назад лячыў палоннага немца. Фельчар пытаецца, куды Волечка падзела золата, раіць яго прыхаваць, бо пакінутыя немцам рэчы ляжаць у шуфлядзе сярод рознай непатрэбшчыны. Ён пераказвае змест пісем старога немца да сына. У першым, адчуваючы што памірае, палонны развітваўся з сынам і з іншымі чле намі сям'і. У другім пісаў пра радасць жыць: «Усе людзі нг зямлі добрыя і мілыя. Каб вы толькі ведалі, як аба мне дбал і пра мяне клапаціліся тыя чужыя людзі, у хаце якіх я ля-жаў!.. Гэта ўжо не чужыя мнелюдзі, яны выратавалі мяне,: калі я ўстаў на ногі і ўбачыў, што жыву і ўжо здаровы... я не вытрымаў і... Густаў, маё сэрца баліць аб табе, што ты аста-нешся арандатарам... Я аддаў той дзяўчынцы тое, што былс тваё... Што ж, гэта адзіны раз у жыцці ў мяне так ірванулася душа і павяла мяне на гэты ўчынак...» Разглядаючы пакіну-тыя немцам залатыя рэчы, фельчар заўважыў на гадзінніку надпіс «граф Паліводскі». Восень змяняла зіма, зіму вясна, Волечка і Кастусь ста-лелі. «Надыходзіла новая пара ў іхнім жыцці. Яны не спя-шаліся ёй насустрач. Яно само ўсё ішлося, а яны мелі ра-дасць ад свае кожнадзённасці... Абое яны стаялі моўчкі каля свае хаты і як бы слухалі цішыню. Калі яго рука злавіла яе плячо, яна хіснуласядаяго, як бы цвёрдаведаючы, шт овыз-начанага не пераступіш і што ёй не можна быць далёка ад .яго. I абодвум ім жыццё стала вялікім шчасцем».

II

У канцы 1920 года вяртаецца на радзіму Нявада, які быў у нямецкім палоне. Падарозе ён спыняецца ў карчме, раз-маўляе са знаёмым з даваеннага часу яе гаспадаром. На сцяне карчмы прачытаў надпіс: «Памажы мне, Божа, знайсці дзверы ў маю будучыню. Граф Паліводскі». Карч-мар расказвае гісторыю графа, якому не пашанцавала. На вайне ён быў паранены і зваліўся з каня. Акрываўленага Паліводскага падабраў селянін. Граф пражыў у яго больш года. Калі збавіцель урэшце сказаў, што трэба Паліводска-му шукацьякую працу, той яго абразіў, назваўшы хамам, і схапіўся за рэвальвер. Селянін выгнаў графа качаргой з хаты. Граф пайшоў служыць у польскае войска. Гэтую гісторыю, а таксама тое, шо яго абакралі, карчмар чуў ад самога Паліводскага. Нявада вярнуўся дамоў, ледзь пазнаў у сталай жанчыне, што выйшла на ганак, тую Волечку, з якой ён развітаўся, іду-чы на вайну. Бацька шчаслівы, што дачка засталася жывой. Але Волечка вырасла без яго, «хтосьці злы адабраў ад яго яе маленства». Перабіраючы рэчы ў куфры, Нявада убачыў золата. Во-лечка тлумачыць, як трапілі да яе гадзіннікі, пярсцёнкі, кры-жык. Нявада дапамагае зяцю будаваць новы дом. У яго на-раджаецца ўнучка.

III

У мясцовасці далёкай ад Сумліч з'явіўся незнаёмы ніко-му чалавек, які «шукаў не зямлі і не хлеба, а толькі цішыні... Так, як ніхто, ён пільнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць і марудна, складаў, саломіна за саломінай». У мясцовай ула-ды ён прасіў надзел на чатыры душы і вымушаны быў рас-казаць пра сваё жыццё. Нарадзіўся ён на Дзісненшчыне. Першая сусветная вайна яго з бацькам і сёстрамі выгнала з дому. Дарога на усход была адрэзана. Пахаваўшы бацьку і сястру, Ракуцька з другой сястрой вярнуўся на радзіму, але хата і амаль уся вёска аказалася спаленай. Блукаючы па наваколлю, брат і сястра натрапілі на пакінутую ацалелую хату і сталі ў ёй жыць. Праз нейкі час Ракуцька знайшоў параненага графа, дапамог яму вярнуцца да жыцця, але ўдзячнасці ад яго не дачакаўся. Уцякаючы ад свайго збаві-целя, граф ускочыў на худую Ракуцькаву кабылу. Пасля рэвалюцыі Сымон узяў панскай зямлі і з панскага лесу паставіў побач са старой новую хату. 3 бежанства вярнулася гаспадыня старой хаты. Яе муж загінуў на вайне, дзеці памерлі. «Маладая і адзінокая жан-чына неўзабаве перайшла ў новую хату нязнанага раней маладога суседа, які, здавалася, бесперапынна піў вялікую асалодудаводзіць да дасканаласці сваю новую дамоўку». У Ракуцькі нарадзіліся сын і дачка. Калі Заходняя Беларусь адышла да Польшчы, да Сымо-на з'явіўся граф Паліводскі «ва ўсім бляску афіцэра поль-скага войска». Ён абяцае не спаганяць за панскую зямлю і хату з панскага лесу, калі Ракуцька аддасць тое, што за-браў у яго. Селянін гаворыць, што замест падзякі за выра-таванне граф украў калісьці ў яго кабылу, а цяпер робіць злодзеем. Сымон Ракуцька прымае рашэнне ўцякаць у савецкую Беларусь. Цёмнай бяззорнай ноччу ён з дзецьмі і жонкай спрабуе перайсці граніцу. Раптам пачулася страляніна. Жонка з дзецьмі першымі рушылі назад. Сымон на нейкі час затрымаўся і быў арыштаваны савецкім пагранічнікам. Вярнуўся Ракуцька ў тыя мясціны, дзе засталася жонка з дзецьмі, толькі ў 1939 годзе. Дайшоўшы да знаёмага кутка, ён ўбачыў дарагі яго сэрцу камень і маладую жанчыну, што сядзела на ім. Але гэта была не яго жонка, а яго дачка. Сус-трэча і думка, «што мінулае не варочаецца», настолькі яго ўразілі, што ён не адкрыўся дачцы. Вярнуўшыся ў свой дом, трэці за яго жыццё, Ракуцька ўбачыў у двары жанчыну. Ён пазнаў яе з першага позірку. «Гэта яна! Такая! Без яго такая стала!.. I ён зыначыўся без яе. Ужо і старасць не вельмі далёка стаіць за плячыма. I ў яе таксама. Нехта злы і бязлітасны ўкраў у яго яе маладосць, і яе самую ўкраў. I яго маладосць украў... Злы ён і жорсткі, гэты страшны злодзей. I ніякая кара нідзе і ніколі не спасц-ігне яго...» Новую бацькавухатуадшукаўТамаш. Убачыўшы перад сабой дарослага сына, стары Ракуцька зайшоўся ад новага болю: «Няма хлопчыка Тамаша, ёсць салдат чужой арміі, і хіба вядома, якаяўягодуша? Бацька ж не мог сеяць добрае насенне ў гэтай душы. Тамашова маленства ўкралі ад бацькі: жалезная нага таго страшнага злодзея зноў душыла Сымо-на Ракуцьку...»

Далее>> 
***********
- Доктор, меня мучает бессонница! - Примите слабительное. - И я от него усну? - Hет, но по крайней мере вам будет чем заняться.
***********
НурророtоmоnstrоsеsquiрреdаliорНоbiа - патологическая боязнь произнесения длинных слов.
***********
Нашими учеными разработан луноход, отбирающий пробы грунта у американцев.


Белоруские сочинения » Русские сочинения » Учебники по белорусскому и русскому языках » Биографии белорусских авторов



Rambler's Top100 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования Белый каталог-рейтинг NOX.belruss.com