Другая
частка. Вялікае скрыжаванне
I
«Вялікі шлях з усходу на захад
праходзіць каля мястэчка Сумліч, але не праз іх...
а крыху зводдалеку. Гэты шлях -старая Маскоўска-Варшаўская
шаша». На скрыжаванні дарог расла вялікая старая
таполя, дзя-куючы якой на сенажацях і палях
сумлічан кожны год вы-растала безліч дрэўцаў.
Нявада аднойчы перасадзіў з сена-жаці некалькі
большых дубчыкаў бліжэй да вялікага дрэва. Праз
колькі дзён убачыў іх стаптанымі «нечымі ботамі
з шырокімі абцасамі». На скрыжаванні пад дрэвам
Нявада сустрэў маладую дзяўчыну. Яна ішла да
бацькі. 3 гісторыі незнаёмкі Нявада даведаўся,
што і ў бацькі гэтай дзяўчыны ўкралі маленства
дачкі. Дзяўчына, яна назвалася Лізаветай, хоча
ведаць, каго ёй ненавідзець за ўкрадзенае
маленства. Нявада і Лізавета заўважылі спячага ў
кустах мужчыну. Паводзіць ён сябе незразумела і
Няваду апаноўвае вялікая трывога: «Можа зноў тут
блізка ходзіць той вялікі злодзей, што ўкраў у
яго Волеччына маленства». Незнаёмы хлопец
заяўляе старому: «Ведаю! Уцябе ўкралі маленства
твае дачкі. А ў мяне ўкралі самога мяне. Так што
ідзі сабе ў свой бок, а я ў свой». Застаўшыся на
скрыжаванні, незнаёмец пачуў пра па-чатак вайны.
Вестка яго ўзрадавала і абнадзеіла. На шашы
пачаўся вялікі рух. Наляцелі нямецкія самалёты і
пачалі бамбіць. Нявада збірае на фурманку
ацалелых пад аблом-камі дзяцей, калі малады
чалавек з радасцю паведаміў, што немцы ўжо занялі
Мінск, Бабруйск і Чырвоная Армія раз-біта. Нявада
з усяго размаху апусціў на галаву чалавека, «які
так добра ўсё ведаў і так складна гаварыў», прэнт.
3-пад абломкаў і чалавечых трупаў выбіраецца
Лізавета. Малады чалавек, прыйшоўшы ў сябе пасля
ўдару па га-лаве, сустракае немцаў, пытаецца пра
графа Паліводскага і просіць есці. Нямецкі
афіцэр у адказ паціснуў плячыма і кінуў з машыны
ў дарожны пясок пачак галетаў. Бомбы не зачапілі
Сумлічы. Прыстроіўшы дзяцей, Нява-да вярнуўся ў
вёску, але дома нікога не было. Ноччу ў хату
прыйшла Волька і расказала бацьку, што здарылася
ў яго адсутнасць. Мабілізаваныя мужчыны не
знайшлі ніякага начальства і вярталіся назад.
Забралі ў афіцэра, які ўцякаў з фронту, кулямёт.
Зброю пакінулі ў хаце Кастуся Лу'ка-шэвіча, пра
што хтосьці данёс чужынцам. Тыя палічылі, што
Лукашэвіч — камандзір нейкага атрада, забралі
кулямёт і гаспадара хаты. Лукашэвічу ўдалося па
дарозе ўцячы. Нем-цы аб'явілі, што калі Кастусь
Лукашэвіч сам не явіцца да іх, то мястэчка будзе
спалена, а кожны дзесяты яго жыхар рас-страляны.
Кастусь прыйшоў дамоў ноччу, а раніцай усіх
местач-коўцаў сагналі разам, запатрабавалі
выдаць камуністаў. Адзін вясковы палахлівец
назваў Лукашэвіча, але яму і на гэты раз
пашчасціла ўцячы. У хату прыходзіць Кастусь і,
паведаміўшы, дзе яго мож-на знайсці, ідзе
назадулес. Раніцай на ўмоўленае месца
выпраўляецца Нявада. Просіць зяця, каб той дзе-небудзь
схаваўся і прыціх, бо пе-рад ім «жалезны звер».
Просіць зрабіць гэта дзеля Лізы, унучкі. Кастусь
адмаўляецца, хоць вельмі любіць дачку. Калі
Нявада вярнуўся ў Сумлічы, усюды гаспадарылі па-ліцаі.
У хаце Волькі і Лізы не было. Стары з размовы
паліца-яў даведаўся, што з немцамі з'явіўся граф
Паліводскі і стаў начальнікам воласці. У старой
хаце ён убачыў сумную дачку. Яна паведаміла, што
Лізу разам з іншымі маладымі дзяўчатамі і
хлопцамі немцы павезлі кудысьці на машынах. Праз
некалькі дзён стала вядома, што атрад Кастуся
адбіў дзве машыны з моладдзю, але Ліза трапіла
ўлагер. Врлька ідзе ў атрад да мужа, а Нявада —
ратаваць унуч-ку. Ён верыць, «што чалавек не
вытрымае, каб вечна быць зверам. Вырві ты з
чалавека сэрца і ўстаў на яго месца звя-рынае, дык
у чалавечых грудзях і звярынае сэрца стане ча-лавечым».
II
На ўскрайку лесу Ракуцька
сустрэў незнаёмага маладо-га чалавека, адзенне
якога ператварылася ўлахманы. Праз нейкі час
прыходзіць Тамаш, расказвае бацьку пра лагер,
куды немцы сагналі некалькі тысяч чалавек.
Ракуць-ка паведамляе сыну пра дзейнасць атрада
Лукашэвіча і пра тое, што ўлагеры знаходзіцца
дачка камандзіра Ліза. У ла-геры апынулася і
жонка Сымона Ракуцькі. Незнаёмец чуў размову
бацькі з сынам. Ён спавядаецца незнаёмым людзям.
Імя яго Люцыян Акаловіч. Бацька Лю-цыяна страціў
у час рэвалюцыі фальварак пад Клецкам,
спадзяваўся з дапамогай Польшчы вярнуць яго. Са
слова «Беларусь» Акаловічы смяяліся, упэўненыя,
што ёсць толькі Польшча, якая хутка пра сябе
заявіць. Малады Акаловіч вырас з марай пра свой
фальварак. Граф Паліводскі завер-«баваў Люцыяна
служыць немцам. Бацька блаславіў сына, бачачы ў
Германіі тую сілу, якая зможа расправіцца з баль-шавікамі.
Перад пачаткам вайны з Савецкім Саюзам Люцыян
апы-нуўся натэрыторыі Беларусі. Радасцю
напоўнілася яго сэр-ца, калі пачуў, што немцы
наступаюць. За гэтую радасць нейкі чалавек
стукнуў Акаловіча па галаве. Сустрэўшы выпадкова
знаёмую жанчыну, ён даведаўся, што маці немцы
жывую спалілі ў хаце, а бацьку павесілі. Акаловіч
хоча адпомсціць Паліводскаму, ён ведае, што той
стаў начальнікам, ведае, дзе яго шукаць. Тамаш
развітваецца з бацькам. Калі Сымон Ракуцька
задрамаў, Люцыян уцёк. У Баранавічы ранішнім
цягніком прыехала пажылая пара. Іх сустрэў
малады жыццярадасны чалавек у вайско-вай форме.
Машыны павезлі старых і маладога немца да-лей. На
Вялікім скрыжаванні быў зроблены прыпынак. Ста-ры
немец доўга з трывогай утлядаўся ў дрэва, яму
здалося, што гэтую таполю ён калісьці ўжо бачыў.
Прыгадаў мінулую вайну і свой палон. Гертруда,
старая немка, баіцца гэ-тай зямлі. Сын супакойвае
маці, што хутка на заваяванай тэрыторыі будзе
ціха і бяспечна, бо «тут жывуць не людзі, а казюлі
з нявольніцкай псіхалогіяй. Яны створаны, каб
быць слугамі». Густаў-малодшы папракае
старэйшага, што той калісьці «страціў сваю
нямецкасць» і аддаў тубыльцам зда-бытае на вайне
золата. Сымон Ракуцька прыводзіць у лес шмат
людзей на чале з Лукашэвічам. Ён расказвае, як
трапіла да немцаў жонка. Пра дачку Лізавету
Ракуцька нічога не ведае.
III
Густаў і Гертруда пасяліліся ў
былым маёнтку нейкага тутэйшага пана. Маёнтак
знаходзіцца недалёка ад лагера. Сын, выбіраючы
для бацькоў месца жыхарства, падумаў і пра
дадатковую ахову, і пра рабочую сілу. Ліза
Лукашэвіч трэці тыдзень ляжыць каля лагернага
слупа хворая, «бяздум'е было яе ратункам, і ішло
яно ад вя-лікай слабасці яе цела». Нейкім днём над
спакутаванай дзяў-чынкай нахілілася Ракуцькава
жонка. Ліза сказала ёй «мама!». Гэтае магічнае
слова скалануладушу і дзяўчынцы, і старой
жанчыне. Нявада дайшоў да маёнтка, дзе жыў граф
Паліводскі. Перадаў праз жанчыну-служанку, што «прынёс
тое, чаго шукаюць праз усё жыццё». Графу Нявада
расказвае, як трапілі да яго залатыя рэчы і
просіць выбавіць з лагера за вернутае
золатаўнучку: «Ратуйце яе і мяне цераз гэта... Ча-лавек
жа нават і акамянелы, не бывае без сэрца. Я так пра-шу...
Нявіннае дзіця...» Паліводскі амярцвела глядзеў
на каш-тоўнасці. Урэшце пачаў крычаць, што стары
позна іх прынёс, яны яму патрэбны былі дваццаць
год назад. Паліцэйскі паведаміў, што графа
просіць прыняць сын Стафана Акаловіча. На вачах у
Нявады Люцыян Акаловіч застрэліў Паліводскага. «Тое,
што Паліводскага ўжо няма жывога не дало яму
палёгкі. Безнадзейнасць і чорны смутак душылі
яго». Ака-ловіч ідзе на захад, дзе родны дом. У
лесе Люцыяна пераст-рэў нейкі чалавек. Ён не
паверыў, што Люцыян забіў графа. Знайшоўшы ў
Акаловіча нямецкае пасведчанне, незнаёмец
выстраліў у яго. Акаловіч упаў мёртвы. Партызаны
напалі на Перабродскі лагер, дзе былі Ліза і
жонка Ракуцькі. Тамаш загадаў таварышам ісці ў
маёнтак, і забраць там усіх коней, бо ў лагеры
шмат хворых і слабых. Напалоханая стрэламі
Гертруда выбегла ў сад, згубіўшы нават чаравікі.
Гертруда з Густавам праседзелі ў кустах да ночы,
потым жах іх пагнаў падалей ад маёнтка, дзе
ляжалі забітыя салдаты і паліцаі. Гертруда
памірае, праклінаючы мужа за той парыў, калі ён
аддаў чужаземцам золата. «Гэта лёс Германіі за
цябе расплачваецца з намі!» — гаворыць жанчына.
Густаў пахаваў жонку і пайшоў адзін.
Пераапрануты ў вопратку тутэйшых людзей, выдаўшы
сябе за чэха, ён трапіў у Сумлічы. Яго душэўны
стан не мае пэўнасці: «Настрой яго зменьваўся
кожную секунду. То хацелася яму крыкнуць: «Густаў,
сын мой! Дзе ты? Дзе твае салдаты і слава фюрэ-ра?»
То хацелася сказаць: «Пракляцце табе, фюрэр, за
тое, што ты павёў мяне туды, куды я прыйшоў!»
Густаў распытаў, дзе дом Нявады. Ён адразу пазнаў
усё ў старой хаце, дзе калісьці раскрьгў людзям
душу. Прыняўшы Густава за чэха, гаспадары
запрасілі яго за стол. Але ён спы-таў пра золата,
якое аддаў гэтым людзям шмат гадоў назад. Пачуўшы,
што Густаў немец, мужчына загадаўяму выйсці з
хаты. У садзе Кастусь Лукашэвіч прыцэліўся і
стрэліў. Потым ён убачыў на дрэве падмерзлую бэру.
Падумаў, гледзячы на яе, узяў у пуньцы два яблыкі
і панёс іх у хату хворай Лізе |