Кароткі
змест:
Частка першая
Паранены чырвонаармеец Кандрат
Назарэўскі ідзе на хутар па фурманку, каб яго
падвезлі да горада. Гаспадыня хутара заяўляе, што
коней узялі ў абоз, а гаспадара няма дома. На
здымках у хаце Назарэўскі пазнаў Толіка Скура-товіча,
які дызерціраваў нядаўна з арміі. Жанчына гаво-рыць,
што пра сына нічога не ведае. З'яўляецца гаспадар,
запрагае худога і хворага каня, якога кінулі тут
салдаты. Дзяўчынка-падлетак, якая жала авёс,
спытала, чаму гас-падар не запрог добрага каня,
яны ж у ельніку, зусім блізка. Дзяўчынка
прыгадала і сына гаспадара. Скуратовічу нічога
не застаецца, як запрэгчы свайго каня. У мястэчку
спакутаваны Назарэўскі загадаў спыніц-ца.
Гаспадар хутара заехаў у двор далёкага сваяка. У
хаце быў малы хлопчык. Праз нейкі час прыйшла тая
дзяўчынка, што жала авёс. Зося расказвае пра сваю
службу ў Скурато-віча і пра самога гаспадара, яго
сябра, панскага сырніка Ста-фана Сэдаса. Кандрат
пакідае Зосі свой гарадскі адрас. Гарадок
Назарэўскага быў разбураны. Васьмігадовая
сястра Ірынка сказала, што бацька ў бальніцы, бо
афіцэр пранізаў яго шомпалам. Жывога бацьку
Назарэўскі ўжо не пабачыў. Праз некалькі тыдняў,
аправіўшыся ад раны, ён вярнуўся на службу.
Сястра засталася на ўтрыманні камітэта дапа-могі
чырвонаармейскім сем'ям. Толік Скуратовіч
хаваецца ў лесе ад мабілізацыі. Гаспа-дыня ўвесь
час выгаворвае Зосі за яе наіўнасць. На хутары
чырвонаармейцы шукаюць збожжа. Пастушок' Міхалка
падзяліўся з Зосяй, што ведае месца, дзе
Скуратовіч схаваў мяшкі з жытам. Калі камісар
запытаўу дзяўчынкі, дзе збож-жа, яна павяла туды
чырвонаармейцаў. Пасля гэтага старая
Скуратовічыха выгнала Зосю. Назаўтра ноччу
невядомыя забілі Зосінага бацьку і бра-ціка,
дзяўчынцы ўдалося ўцячы. Хата яе згарэла. Быў
забіты камісар прадатрада. У адну з начэй запалаў
Скуратовічаў хутар. Хутка пасля пажару памерла
жонка Скуратовіча. На хутар завітаўляснік
Сцепуржынскі. Міхалка, хочучы забраць у таго сваю
раменную папружку, падслухаўчастку размовы
гаспадара з лесніком. На раніцу Скуратовіч рас-пачаў
гаворку пра яго хворага бацьку, наказваў
хлопчыку не падслухоўваць больш і маўчаць.
Вечарам ён перадаў Міхалкавай сям'і сала і хлеба.
«3 таго часу Міхалка вельмі выразна адчуў, як
змяніліся да яго Скуратовічавы дачы-ненні.
Міхалка цяпер быў лепш адзеты і ніколі не быў га-лодны.
Час ад часу Скуратовіч засылаў што трэба і Міхал-кавай
сям'і». Пастушок пачаў сачыць за сваім гаспадаром.
Перака-наўся, што Толік Скуратовіч не ў арміі, як
усім гаварыў яго бацька. Атручаны нямецкімі
газамі і паранены ў гады першай сусветнай вайны,
памірае Міхалкаў бацька. Малы Тварыцкі застаецца
адзіным кармільцам у сям'і. Зося на пашы сустрэла
Міхалку. Узрадаваны хлопчык расказвае ёй пра
схаванае Скуратовічам у лесніка Сцепур-жынскага
збожжа, пра гаспадаровага сына. Зося выказвае
здагадку, што Скуратовіч сам падпаліў свой хутар,
каб не здаваць прадразвёрсткі. Міхалка цешыцца,
што гаспадара «папатрымае ў сваіх руках», што «ён
яшчэ больш будзе да-ваць... усяго». Зося ўгаворвае
хлопчыка ісці і ўсё расказаць камісару, які шукае
бандытаў. Янаўпэўнена, што Скуратовіч забіў
блізкіх ёй людзей. У Скуратовіча з'яўляюцца думкі
«прыбраць з свету» Міхалку. Пастушок высачыў, як
гаспадар штосьці закопваў пад грушай-дзічкай на
полі. Скуратовіч павучае хлопчыка: «Тое, што-ты
маеш, лю-дзям не паказвай, бо адбяруць. А чалавека
чорная часіна заўсёды можа спасцігнуць. Астрогу
і торбы не заракайся. Трымай пры сабе і свае думкі
і ўсё, што маеш, бо паразяўля-юць горлы і глынуць з
табою разам». Старога Скуратовіча арыштавалі.
Міхалку некалькі ра-зоў выклікалі на допыт.
Скуратовіча прызналі вінаватым у пажары і
бандытызме і расстралялі. Зося прапануе Міхалку
ісці з ёй у горад да Кандрата На-зарэўскага. Аднак
таго ў горадзе не было. Суседка расказа-ла пра
сястру Назарэўскага, якая жыве ўжо некалькі дзён
на вакзале, бо дзіцячы прытулак спалілі бандыты.
Зося, Міхал і чырвонаармеец, які шукае Ірынку
Назарэўскую, ідуць на вакзал. Дзяўчынка сядзела
пад акном пры сцяне, «тварык белы, нос
завастрыўся», яна была хворая. Чырво-наармеец
забірае Ірынку, каб завезці да брата. Міхалка
знайшоў сабе службу на хутары, наказаўшы праз
нейкі час Зосі, што гаспадару патрэбна
парабчанка. Ён марыць пра ўласную зямлю і
гаспадарку. Вёрст трыццаць ад гарадка пры дарозе
стаялі дзве ста-рыя хаціны. У адной жыў каваль, у
другой — кравец. Кра-вец дома спатыкаўся рэдка,
хадзіў па вёсках і хутарах, шыў кажухі, ведаў
увесь вакольны люд. На змярканні кравец вяртаўся
з хутароў, калі яго каля лесу перапыніў чалавек.
Пачаў распытваць пра чырвонаар-мейцаў з атрада
Назарэўскага. Чалавека гэтага кравец паз-наў, той
яго таксама. Дома кравец расказаў пра сустрэчу
кавалю, каваль вык-лікаў атрад чырвонаармейцаў.
Такім чынам было арышта-вана некалькі бандытаў,
уцячы ўдалося толькі Толіку Ску-ратовічу.
Частка другая
Міхал Тварыцкі знайшоў у лесе
труп чалавека і каля яго пачак новенькіх
трохрублёвак. Жонцы сказаў толькі пра дзве
грашовыя паперкі, што ляжалі асобна. У час
следства стала вядома, што з раённага банка
ўкрадзена вялікая сума грошай і што забіты,
магчыма, былы панскі сырнік Сэдас, які невядома
як тут апынуўся. Звярнулі ўвагу, што перако-пана
зямля на полі каля дзічкі, быццам нечага вакол яе
шу-калі. Там таксама знайшлі некалькі новенькіх
трохрублё-вак. Каля Дзвюх Хат (дзе калісьці жылі
каваль і кравец) па-чынаецца вялікае будаўніцтва.
У родныя мясціны вяртаец-ца Кандрат Назарэўскі і
Антон Несцяровіч, былы каваль, які ўзначальвае
будаўніцтва электрастанцыі. Хату кулака
Сцепуржынскага заняў нехта Наўмыснік, які хутка
ўладка ваўся цесляром на будоўлю. Стаўшы
брыгадзірам, На-ўмыснік распарадзіўся разабраць
краўцову хату на апал барака. Кравец застаўся
начаваць у хаце Міхала Тварыцкага, а потым
знайшоў на ўсю зіму працу на хутарах. Ад яго Зося
даведалася, што Кандрат Назарэўскі стаў вялікім
на-чальнікам. Міхал угаворвае жонку, каб паехала
да Назарэўскага і папрасіла дапамогі. Зося не
згаджаецца. Пачынаецца свар-ка і Міхал які ўжо
раз выгаворвае жонцы, што калі б яна «сабе
дапамагала, а не чорт ведае каму і чаму, то бацька
і брат і дагэтуль жылі б!». Тварыцкі думае пра
будучыню дачкі. Ён гаворыць Зосі: «I яно, гэтае
дзіця, будзе такое, як мы... Нават будзе горшае.
Гэтае пакаленне не на дабро радзілася на свет.
Нашы бацькі на вайне мучыліся. Мы ў вайне і
калатні гадаваліся. А гэтае малое перад чым, ты ду-маеш,
стаіць? Хіба спакойна на свеце? » Праз гады чатыры
кравец шыў першы кажух Міхалу. Жывучы ў хаце
Тварыцкага, ён заўважыў, што гаспадары «не
ладзяць паміж сабою». Знайшоўшы пачак грошай,
Міхал стаў сам не свой, ней-кая сіла яго цягнула
на тое месца. Хаваючыся ад людзей, ён не раз
хадзіў у лес і аднойчы ўбачыў грошы, шмат грошай,
прыхаваных у моху. Зося заўважыла перамену ў
мужавых паводзінах, не ад-нойчы спрабавала з ім
пагаварыць, але Міхал пачынаў зла-вацца і крычаць.
Аднойчы, калі ён, напрацаваўшыся, спаў, яна
агледзела Міхалаву вопратку і знайшла завязаны ў
хус-тачку пачак новых трохрублёвак. У яе з'явіліся
падазрэнні, ці не мае муж дачынення да аграблення
і забойства. Адбы-ваецца цяжкая, але безвыніковая
размова з Міхалам. Зося гаворыць: «Ты зверам
робішся! У цябе душа, як у гада. Я думала, што ты
паразумнееш... А ты такі самы і астаўся, як і
змалку быў. Я за цябе пайшла, я шанавала ў табе пра-цавітасць,
але ў які бок ты скіроўваеш гэтую сваю пра-цавітасць?» |