Міхаладапхнуўжонкуімоўчківыйшаў.
«Зкож-ным днём яны ўсё больш пачыналі
ненавідзець адно аднаго... Ім было праціўна быць
блізка разам. Тую работу, якая вы-магала гэтай
блізкасці, яны стараліся як мага хутчэй скон-чыць,
збыць з рук... Нарэшце пачалі рабіць работу па ад-ным».
Пасля чарговай размовы-сваркі Зося прыгразіла,
што калі Міхал не пойдзе да следчага сам, то
заявіць пра ўсё яна («Я з злачынцам быць не хачу, і
ў маёй сям'і злачынства не будзе!»). Міхал не мог
паверыць, што жонка на такое ра-шыцца. Вярнуўшыся
ад следчага, Зося сказала Міхалу, якое па-дазрэнне
падае на яго. Міхал шпурнуў у жонку сякеру, па-раніўшы
ёй плячо. Уцякаючы, пастукаў у адну з хат, каб
зайшлі да Тварыцкіх. Міхала арыштавалі. У хату
Тварыцкіх зайшоў Кандрат Назарэўскі. Зося тлу-мачыць
колішняму знаёмаму: «Я рабіла ўсё ад шчырай душы.
Мне яго шкада, я плачу над ім, ён гэтулькі вынес
гора з самых малых сваіх год». Яна расказвае пра
жыццё Міхала на хутары Скуратовіча, Назарэўскі —
пра банду Толіка Ску-ратовіча. Гэта яны забілі
Зосінага бацьку і браціка. Наза-рэўскі просіць
Тварыцкую пашукаць грошы. Жанчына ператрэсла ўсю
хату, клець, хлеў. У старой салдацкай целагрэйцы,
якую муж не здымаў усё лета і во-сень, яна знайшла
зашыты пачак трохрублёвак. Пасля гэ-тага Міхал
прызнаўся, што знайшоў і схаваў дзяржаўныя грошы.
На суд сабралася вельмі шмат народу. Тварыцкаму
ста-вяць у віну ўтойванне дзяржаўных грошай (прычым
ён ве-даў, што з-за гэтага ледзь не спынілася
будаўніцтва каля Дзвюх Хат) і замах на жыццё
жонкі. У сваім слове Міхал скардзіўся на сваё
ранейшае жыццё. На «гора» і «жыццё-вую забітасць»
падсуднага націскаў абаронца. Грамадскім
абвінаваўцам выступіў Назарэўскі: «...Што такое
яго тая хвалёная забітасць і яго баязлівасць
чорнага дня? ...Колькі ...прайшло год з таго часу,
калі Міхала Тварыцкага пакінуў эксплаатаваць
Скуратовіч ? Хто яго гэты час эксплаатаваў?.. За
гэты час ранейшыя парабчукі сталі інжынерамі,
кал-гаснікамі, майстрамі. А ён стаў адшчапенцам...
Наватсям'я яго, жонка, адвярнулася ад яго. Тут
яшчэ адно. На сваю да-рогу ён накіроўваў сваё
дзіця, убіваў яму ў душу жудасць перадсветам...» У
час суда над Міхалам вярнуўся дамоў кравец. Не
знай-шоўшыхаты, пайшоў да былога свайго суседа
Несцяровіча, той яму прапанаваў жыць у апусцелай
хаце высланага ку-лака. Зося пасля суда над мужам
пераязджае на будоўлю каля Дзвюх Хат. Туды з'яўляецца
і Ірына Назарэўская, якая ву-чылася за настаўніцу.
Зося і Ірына пасябравалі.
Частка трэцяя
Наўмыснікубачыў
СлавуТварыцкую іпазнаўяе, зразу-меў, што дзесьці
тут на будоўлі яе маці. Ужо два чалавекі маглі яго
пазнаць — кравец і Тварыцкая. Ён просіць у Не-сцяровіча
даведку і хоча пераехаць у іншае месца, аднак
Несцяровіч яго не адпускае. Кравец, які працаваў
муляром, упаў з рыштавання і зла-маў нагу. Гэта
было падстроена Наўмыснікам. Старога ад-везлі ў
раённую бальніцу. Вяртаючыся з бальніцы, кравец
думаў, што кватэра яго будзе занята і ўсе пра яго
забыліся. Аднак некалькі чалавек, калі ён падышоў
да будоўлі, яго адразу прывіталі, а ў кватэры было
прыбрана і нават з'явіў-ся на падлозе дыванок.
Стары страшэнна расчуліўся: «...Што я такое рабіў
на свеце, што вы так да мяне... Я паўвека свай-го
прахадзіў па свеце, шыючы кажухі. Там было так —
што зарабіў, то і сцерабіў... Там у мяне паўвека
прайшло, а тут усяго некалькі месяцаў».
Несцяровіч зводзіць разам Наўмысніка і краўца.
Кравец пазнае ў Наўмысніку Сцепуржынскага,
кулака. Несцяровіч пакінуў былога кулака
працаваць на будоўлі, а краўца па-прасіў нікому
нічога не расказваць, сам аднак потым паз-ваніўуахову
будаўніцтва. Сярод новых рабочых з'явіўся
чалавек, які людіў сядзець на адным і тым жа месцы
і да ўсіх прыглядацца. Наўмыснік заўважыў яго.
Чалавек, а гэта быў Толік Скуратовіч, на-зваўся
Чарпакевічам. У час сустрэчы ў лесе Чарпакевіч
патрабуе ад Наў-мысніка «матэрыялы», хоча
вярнуцца туды, адкуль прый-шоў. Наўмыснік
нагадвае пра хутар, які яму абяцалі за «ра-боту».
"Чарпакевіч гаворыць, што сітуацыя змянілася:
«Аварыя для іх ужо не страх... За добрых
кіраўнікоў іхніх можа быць прыйдзецца ўзяцца».
Чарпакевіч расказвае, як атрымалася, што ён забіў
Сэдаса. Падыйшоўшы да рэчкі, Наўмыснік і
Чарпакевіч раптам заўважылі Тварыцкага. Ноччу
яны збіраюцца ўцякаць з будоўлі да сваіх
замежных гаспадароў. Міхал, доб.ра працуючы,
адбыў свой тэрмін і прыехаў на будоўлю шукаць сям'ю.
Ён адчуваў, што пачацьусё спачат-ку з Зосяй будзе
вельмі цяжка, «яго цягла Слава і тая спра-ва, якую
ён рыхтаваў ёй». Тварыцкі прынёс дачцы Скура-товічава
золата, ён яго даўно выкапаў пад грушай-дзічкай.
Убачыўшы, што багацце не трэба ні Славе, ні Зосі,
папрасіў, каб золата перадалі дзяржаве. «Сэрца
Міхала быццам упа-ла кудысьці ўніз. На гэты час у
душы яго стала страшэнна пуста. Душа на гэты
кароткі момант як бы зусім спустошы-лася, каб
быць гатовай да напаўнення». Тварыцкі пайшоў у
лес, каб пабыць на адзіноце. Раптам ён заўважыў
Толіка Скуратовіча, той ляжаў на траве, прык-рыўшы
галаву рукой. Скуратовіч наставіў на Міхала
рэвальвер, але той пас-пеў схапіць яго за локці.
За плячыма Тварыцкага «чорнай прорвай глядзела ў
неба «чортава вока», туды яго паціху пасоўваў
гіраціўнік. Але ў нейкі момант Міхал схапіў Ску-ратовіча
«ўпоперак цела і падняў гэты страшэнны ...цяжар ...Задыхаючыся...
бачачы, што сам ён пачаўужо грузнуцьу багну,
сабраў апошнія сілы і кінуўТоліка Скуратовіча ў
«чор-тава вока». |