Дзеючыя
асобы:
Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч — дырэктар
інстытута геалогіі.
Анна Паўлаўна -— яго жонка.
Чарнавус Аляксандр Пятровіч — прафесар.
Туляга Мікіта Сымонавіч — навуковы супрацоўнік.
Левановіч — сакратар парткома.
Вера — малодшы навуковы супрацоўнік.
Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік.
Зіна Зёлкіна — яго жонка, сакратар.
Цёця Каця — прыбіралыпчыца.
Нічыпар — дворнік.
Незнаёмая жанчына.
Чалавек у форме НКВД.
Кароткі змест:
Акт першы
(Дзеянне адбываецца ў калідоры — вестыбюлі
ўстановы)
Цёця Каця і Нічыпар гавораць
пра новага дырэктара інстытута. Прыбіралынчыца
расказвае, што ён «учора ад-вячоркам з Зіначкай
за горад Цчаў». На заўвагу Нічыпа-ра, нібыта
Чарнавус не баіцца дырэктара, яна прарочыць, што
Гарлахвацкі «з'есць і Чарнавуса ...як з'еў ужо Му-равіцкага.
Так падвядзе, што той не будзе і ведаць, адкуль
штоўзялося».
Левановіч шукае супрацоўніка, які б мог
прачытаць у падшэфнай часці лекцыю, расказвае
Веры пра сваю працу.
Чарнавус трывожыцца, што з
Масквы няма водгуку на працу, збіраецца
арганізаваць новую экспедыцыю.
Перапалоханы Туляга расказвае
цёці Каці, Веры і Чар-навусу, як па дарозе ў
інстытут нейкі чалавек спытаў, ці не Падгаецкі ён.
Тлумачыць калегам, якія іранізуюць над яго
страхам, што ў Варонежы, дзе сапраўды ў гады
грамадзян-скай вайны ён працаваў, быў з такім
прозвішчам дзянікінскі палкоўнік, вельмі
падобны на Тулягу.
З'яўляецца Зёлкін і спрабуе
выпытаць у цёці Каці, хто што гаварыў, прыйшоўшы
на працу. Цёця Каця раіць яму глядзець за ўласнай
жонкай, на што Зёлкін просіць не рас-пускаць
плёткі. Прыбіральшчыца расказвае пра перапало-ханага
Тулягу.
Цёця Каця дае зразумець
Гарлахвацкаму, што ведае пра яго адносіны з
Зіначкай. Дырэктар хоча ёй павялічыць зар-плату,
быццам за тое, што яна прыбірае лішнюю плошчу.
Цёця Каця адказвае на гэта, што за сакрэты грошай
не бярэ. Гарлахвацкі пасылае яе за папяросамі.
Заходзіць чалавек у форме НКВД,
пытаецца Валодзю Пракаповіча. Разабраўшыся, дзе
працуе гэты Валодзя, Гар-лахвацкі адпраўляе
чалавека ў форме шукаць свайго брата ў інстытут
біялогіі, а не геалогіі, які знаходзіцца па
вуліцы Шырокай.
Апошнія словы чуе Зёлкін. Яму
карціць ведаць, чаго пры-ходзіў гэты чалавек.
Гарлахвацкі, як бы не хочучы, адказ-вае: «Цікавяцца
некаторымі асобамі».
Зёлкін успамінае — на Шырокай
жыве Чарнавус. I тут жа дзеліцца навіной з цёцяй
Кацяй, што Чарнавусам заці-кавіліся адпаведныя
органы. Потым ідзе з гэтым да Гарлах-вацкага,
называе прычыны, чаму так здарылася: Чарнавус мае
за мяжой брата, збіраецца рабіць геалагічную
здымкуў прыгранічным раёне, кніга, напісаная ім,
шкодніцкая. На пытанне дырэктара, ці можа ён гэта
даказаць, Зёлкін адказ-вае: «Няхай ён раней
паспрабуе даказаць, што гэта няпраў-да».
Ад Зёлкіна Гарлахвацкі
даведваецца пра ранішняе зда-рэнне з Тулягам.
У кабінет да мужа з пакупкамі заяўляецца Анна Паў-лаўна.
Патрабуе, каб ён знайшоў такую працу, на якой бы
меў машыну. Гарлахвацкі загадвае цёці Каці
дапамагчы жонцы занесці дамоў пакупкі. Тэлефануе
ў выдавецтва, па-пярэджвае пра шкодніцкі
характар кнігі Чарнавуса.
Праглядаючы пошту, Гарлахвацкі
знаходзіць водгук на працу Чарнавуса, дасланы з
Масквы прафесарам Анікее-вым. Паколькі прозвішча
ў водгуку не называецца, а Гарла-хвацкі, як і
Чарнавус, Аляксандр Пятровіч, дырэктар выра-шае,
што «такая паперка» ад вядомага вучонага яму
спатрэбіцца.
Чарнавус просіць сродкі на
экспедыцыю. Дырэктар прымае яго вельмі ветліва. У
час размовы даведваецца, што ў вучонага ёсць
дачка-студэнтка. Пасля адыходу Чарнаву-са ён
тэлефануе ў інстытут, дзе вучыцца дзяўчына.
Гарлах-вацкі задаволены: «Чарнавуса ўпарадкаваў
збольшага. Кніга яго свету не ўбачыць, з работы
яго, трэба думаць, так-сама знімуць адусюль...
Гарлахвацкі не толькі з работы
яго не зніме, а наадварот — найлепшы яго прыяцель,
чулы і велікадушны. Павінен быць мне за гэта
ўдзячны? Па-вінен».
Дырэктар выклікае ў кабінет
Тулягу і прымушае даць згоду пісаць для яго
навуковую працу.
Акт другі
Чарнавус не можа зразумець,
чаму з выдавецтва вярнулі рукапіс, не
дазволілічытацьлекцыі на геафаку, нават з дач-кой
пачаліся непаразуменні. Цёця Каця шкадуе
Чарнавуса. Вера прапануе дзейнічаць, змагацца за
сваё добрае імя. Ву-чонаму шкада на гэта часу.
Вера абяцае дапамагчы разаб-рацца, і першае, што
яна зробіць, пагутарыць з Тамарай, дачкой
Чарнавуса. Зёлкін, які, як звычайна, падслухоўвае,
робіць вывад, што Вера палюбоўніца Чарнавуса. У
вестыбюлі вісіць аб 'ява пра выступленне
Гарлахвацкага з навуковым дакладам «Новы від
выкапня-жывёліны». Аб'яву заўважае Туляга,
гаворыць сам сабе: «Назначаны дзень мае ганьбы.
Адзін падлец будзе публічна прысвойваць сабе
працу другога, а другі падлец, праклінаючы ў душы,
будзе яму апладзіраваць». Уваходзіць
Гарлахвацкі і пытаецца, як рухаецца праца. Туляга
адказ-вае, што збірае матэрыял, зазначае аднак,
што адкрыць новы від выкапня — занадта смелая
заяўка. Пра гэта Гарлахвацкі раіць яму не
турбавацца. Чарнавуса Гарлахвацкі падбадзёрвае,
заклікае не маў-чаць: «Не, так нікуды не варта.
Гэта сацыяльнае зло, з якім трэба змагацца. Так жа
сёння вас, а заўтра мяне могуць ашальмаваць і
вывесці са строю». Левановіч шукае Веру. Цёця
Каця просіць сакратара парткома заступіцца за
Чарнавуса. Вера таксама просіць заняцца справай
Чарнавуса. Калі заходзіць вучоны, Лева-новіч
вітаецца з ім за руку, просіць даць пачытаць
рукапіс, распытвае пра яго адносіны з дырэктарам.
Незнаёмая жанчына хоча зайсці да дырэктара.
Гарлах-вацкі загадвае ёй пачакаць з паўгадзінкі,
а сам запрашае Зіну Зёлкіну. Да дзвярэй кабінета
падыходзіць Зёлкін, дзверы замкнутыя. Незнаёмая
жанчына гаворыць, што дырэктар зачыніўся з
сакратаркай і не скора, відаць, вызваліцца.
Зёлкін хоча паглядзець у замочную шчыліну, што
робіцца ў кабінеце, жанчына смяецца з яго. Да
дзвярэй кабінета накіроўваецца Анна Паўлаўна. Не:
знаёмая жанчына і ёй паведамляе, з кім там
зачыніўся Гар-лахвацкі. Анна Паўлаўна стукае
кулакамі ў дзверы, патра-буе ключ. Пачуўшы жончын
лямант, Гарлахвацкі праз акно вы-лазіць на вуліцу,
а Тулягу прымушае залезці ў пакой і быць там.
Адчыняюцца дзверы — усе вельмі здзіўлены. Зёлкін
хоча ўдарыць Тулягу. Уваходзіць з партфелем
Гарлахвацкі, пы-таецца, што здарылася, ушчувае
Тулягу. Калі ўсе пакідаюць кабінет, з'яўляецца
Левановіч. Раз-мова ідзе пра Чарнавуса. Гарачае
заступніцтва Веры за ву-чонага Гарлахвацкі
тлумачыць тым, што яна жыве з Чарна-вусам.
Левановіч здзіўлены пачутым («Натыкаешся на
сюрпрызы, дзе іх зусім не чакаеш»). Дырэктар
запрашае са-кратара прыйсці паслухаць яго даклад.
Лічыць, што даклад будзе пробным камнем для
Чарнавуса («Магчыма, што ён паспрабуе зганьбіць
маю працу і скампраментаваць мяне як вучонага.
Тады мы яго і выкрыем»). Левановіч абяцае прыйсці.
Акт трэці
Карціна першая
Верапаказвае Чарнавусу артыкул
«Об ошнбках партор-ганнзацнй прн нсключеннн
коммуннстов нз партнн...», які з'явіўся ў «Правде».
Падкрадваецца Зёлкін. Вера заўважае і
прапаноўвае пачытаць, што ў газеце напісана пра
яго. Зёлкін моршчыцца. Гарлахвацкі віншуе
супрацоўнікаў з выдатным дакумен-там, у якія «проста
пальцам паказваюць на ворагаў, дву-рушнікаў,
здраднікаў, усялякіх прахвостаў. Нам астаецца
толькі руку працягнуць і за каўнер схапіць».
Адвёўшы ўбок Чарнавуса, пытаецца, як настрой,
абяцае пасля даклада за-няцца яго справай.
Чарнавус верыць у шчырасць дырэктара, называе
яго цудоўным чалавекам. Вера з нейкага часу
пачала сумнявац-ца ў гэтым. Пытаецца ў Тулягі, што
за чалавек дырэктар, які ён вучоны. Туляга з
роспаччу гаворыць: «Лепш бы я памёр на той час,
калі будзе чытацца гэты даклад». Чарнавус і Вера
нічога не разумеюць. Дзяўчына гаворыць, што не
паверыла ў сувязь Тулягі з Зіначкай. Туляга
раечулены, дзякуе Веры «за чыстыя думкі». Вера
збіраецца ехаць у Маскву да прафесара Анікеева. 3
газетай у руках усхваляваны Туляга шукае Веру.
Суты-каецца з Левановічам. Рашаецца расказаць
сакратару парт-кома пра Гарлахвацкага, пра тое,
як дырэктар прымусіў пісацьямудаклад. Левановіч
паверыўТулягу, вырашыўсам праверыць «некаторыя
факты». Туляга просіць Нічыпара знайсці якую-небудзь
костку, толькі вялікую і не вельмі све-жую.
Карціна другая
Гарлахвацкі чытае даклад.
Нічыпар просіць дазволу пас-лухаць.
Пасля заканчэння дакладу Нічыпар просіць
паглядзець костку, на аснове якой дырэктар
адкрыў новы від выкапня-жывёліны — мамантаву
свінню. Чарнавус пытаецца, да яко-га перыяду
адносіцца знаходка. Гарлахвацкі не ведае нават
перыядаў у геалогіі. Чарнавус выкрывае невуцтва
Гарлах-вацкага. Дырэктар згадвае водзыў аб працы
«ўсім вядомага прафесара Анікеева». Левановіч
іранізуе над практычным значэннем працы
Гарлахвацкага. Зёлкін у захапленні ад даклада.
Просіць слова Нічыпар і здзіўляецца вучонасці
дырэктара: «Гэта ж узяць тую звы-чайную костку,
што пад нагамі валяецца, паглядзець на яе і
ўгадаць, якія свінні былі мільёны год назад!»
Гаворыць, што таго дырэктаравага знаёмага, які
прынёс костку, і ён ведае, бо гэта сабака Цюлік.
Гарлахвацкі накідваецца на двррні- ка, што ён п'яны,
Просіць выказацца Тулягу. Туляга назы-вае даклад
«вельмі, вельмі арыгінальным». Левановіч ставіць
пытанне, як называецца адкрыты Гарлахвацкім від
па-латыні. Пачуўшы лацінскую назву «свінтус
грандыёзус», Чарна-вус называе дырэктара
прайдзісветам і авантурыстам. Гар-лахвацкі
характарызуе выступленне Чарнавуса, як варожую
дзейнасць. З'яўляецца Вера. Яна выкрывае
жульніцтва Гарлахвац-кага з пісьмом прафесара з
Масквы. Гарлахвацкі хоча паз-ваніць, каб
Чарнавуса і Веру «зараз жа прыбралі». Левановіч
не дае яму гэтага зрабіць, выступае з заключным
словам: «Няхай жа ведаюць усе свінні —
мамантавыя і немаманта-выя: калі каторая з іх
паспрабуе пакасціць у нашай савец-кай навуцы,
будзем біць проста па пятачку». Гарлахвацкі
раптам пачынае рагатаць і заяўляе, што ён
разыграўкалег, бочытаўдакладнесвой, аТулягі.
Левановіч кажа, што ён у курсе, хто з'яўляецца
аўтарам «адкрыцця». Заяўляе, што ведае пра
шкодніцкую дзейнасць Гарлахвац-кагана Украіне.
Нічыпар кліча Цюліка і выкідае праз фортку
костку. |