|
Кароткі
змест:
У раздзеле
«Забыты край» апісваецца сучаснасць і міну-лае
вёскі Асмолава, якая «прытулілася... пры вялікім
некалі шляху з Вялікага княства Літоўскага на
Масковію». Побач з ім знаходзіцца Лугвенева,
шырока вядомае ў сівой мінуўшчыне». Гэты
населены пункт таксама прыйшоўу за-няпад. Нават
гаспадар, князь, амаль забыўся на яго. Кіпіць
жыццё толькі ля князевага бровара. «Тое, што
блізка Луг-венева з яго корчмамі і броварам, —
губіць асмолаўцаў. Стары «літоўскі» шлях можа
пасведчыць, колькі замёрзла на ім нядбалых
спіртавозаў... Бацька Дняпро можа пасвед-чыць,
колькі залілося іх на пераправе... А тыя асмолаўцы
возяць а возяць князёў спірт, болей а болей
нялюдзеюць і хаваюцца самі ў сабе»тЧакаюць людзі
«нейкага дзіва — ці то аб зямлі, ці то аб волі».
У раздзеле
«Герой гісторыі» паказваецца вёскалетам, калі
ўсе на полі ці на лузе заняты працай, і дома
застаюцца ні на што не вартыя старыя і малеча.
Потым аўтар заглядае ў «хату гаротнага
мужыка-беларуса». Там на земляной падлозе
сядзіць заплаканыхлопчык. Маці, «...не маючы
большых дзе-так-нянек», зачыніла яго «і сышла на
дзень-год у поле жаць авёс». Хлопчык плача.
«Безвыходнасць страшная і пакора лёсу апошняя,
крайняя — чуецца ў тым плачу...»
Так праходзяць
першыя гады жыцця героя аповесці Хомкі.
«Горкая прамудрасць». Позняй восенню Хомку
аддалі ў школу. Хомкаў бацька Юрка, звычайна ціхі
і спакойны ча-лавек, калі выпіваў, станавіўсяяк
вар'ят. Ягоўвёсцыпабой-валіся, таму настаўнік
Хомку прыняў. Але навука хлопчыку не даецца. У
школу завітаў «айцец благачынны». Хомка пе-рад ім
зусім аканфузіўся: не змог ні чытаць, ні
паўтарыць «Царю небесный», не ведаў, хто такі
«скворушка». Хлоп-чыку сказалі прыходзіць у
школу на наступны год.
Асмолаўскі
настаўнік, былы унтэр-афіцэр, змагаецца з
ненавіснымі словамі, на якія ніяк не забудуцца
яго вучні, -як, дык, хай, няма, дабрыдзень, казаў і
інш. За ўжытыя «про-стыя» словы, як пакаранне, ён
дае вучням насіць бірку, драўляны брусочак.
Найболып цярпеў ад біркі Хомка, яко-му ніяк не
забываліся свае словы. 3-за яе ў Хомкі настаўнік
забраў кніжкі, г. зн. выгнаў са школы.
«Школа жыцця».
Па бацькоўскай лініі ў родзе Хомкі было нямала
«слаўных выпівак», але ён не пераносіў нават
гарэлачнага духу. Хлопчык мучыцца, дапамагаючы
бацьку вазіць бочкі са спіртам.
Позняй ноччу
бацька з сынам стукаюцца ў хату ў заез-ным двары.
Там поўна вознікаў. Раніцай той, з кім спаў
застуджаны Хомка на печы, шукае церассядзельнік
і не зна-ходзіць. Абшчупваюць Хомку. «Бацька
глядзеў, як камен-ны, гаспадыня глядзела з жалем,
дзед той, добранькі вознік, глядзеў з крыўдаю, і
ўсе вознікі глядзелі з паганаю цікавас-цю на
беднага хлопчыка». Падазрэнне падае на бацьку...
Церассядзельнікзнаходзяцьнадварэ. Хлопчык
«ведае, што ўвечары бацька нап'ецца на станцыі,
дамоў нічога не пры-вязе, бо нічога не заробяць
пасля той выпіўкі, Бацька будзе злосны, будзе
крычаць, біць коні...»
«Млявыя
сненні». Хомка пасе гаспадарскіх коней і
за-сынае. Сняцца яму самыя розныя выпадкі і
здарэнні жыц-ця: школа, калядны вечар, бацька,
кабыла, якую нядаўна купілі, ашчаджваючы наўсім.
Бацька кабылу скалечыў, б'ю-чы калом за
наравістасць. I плача ў сне Хомка не над маці, якую
таксама жорстка б'е бацька, а над жывёлай.
Будзіць
хлопчыка гаспадар, стукнуўшы «грабільнішчам са
злою раз'юшанасцю» па разамлелым прыспаным целе.
«Кірмашовыя
прыемнасці». Хомка збіраецца з гаспада-ровым
сынам на кірмаш. Хлопцу няма чаго адзець, бо
баць-ка-«не справіўяму нават штаноў «з чортавай
кожы». Пабачыўшы роспач парабка (той горка
плакаў, схаваўшыся ў пуні), гаспадар даў яму свае
новыя штаны, наказваючы іх шанаваць. Боты Хомку
даў Пятрок, сын гаспадара.
У Лугвеневе на
кірмашы Хомка незаўважна застаўся адзін.
Прыглянулася яму просценька адзетая дзяўчына з
Гарадца. Хлопец пачаставаў Ганутку салодкай
вадой, пернікамі.
Пачалася бойка
гарадчан з асмолаўцамі, у баку ад якой не мог
застацца і Хомка. Шукаючы пасля бойкі Ганутку, ён
выпадкова пачуў словы гарадчанскага хлопца:
«Батрак... Хварсіць у чужых ботах і ў гнілым
брылі». Дзяўчына слуха-ла і смяялася. Але востры
«гнеў хутка задыміўся цяжкім прыгнётам, роспаччу
і злосцю да ўсяго на свеце — так, як бывала і ў яго
дзеда і ў бацькі, алкаголікаў». Хлопцы знайшлі
Хомку і ўпаілі нейкаю бурдою. Усю дарогу назад у
Асмола-ва п'яныя Хомка з Петраком поўзалі
патраве, смяяліся, кры-чалі.
«Парогі».
Пачалася вайна. «Тужлівасць і нуда запанавала ў
хатах. Зацяглая і безнадзейная вайна, якхмара,
навісла кожнаму...» Хомка рупіўся на чуой
гаспадарцы і за сябе, і за Петрака, і за старога.
Як забралі адзінага сына, гаспадар махнуў на ўсё
рукой. Да прызыўнога ўзросту Хомку не ха-пала два
гады, але яму раптам прынеслі павестку. Бацька
хадзіў у воласць, ды нічога там не. дабіўся.
Стары
развітаўся з батраком як некалі з родным сынам.
Два дні прабыў Хомка дома. Потым пачалася
армейская муштра, якая выбівала ўсе пачуцці. Праз
некалькі тыдняў навабранцаў адправілі на фронт.
Перад першым боем у ако-пе хлопцу сніцца
родная-хата, як бацька рэжа авечку.
Хомку забіла
яшчэ перад атакай ад разрыву снарада. |