Роднае карэнне

Кароткі змест:

Студэнт-медык Архіп Лінкевіч атрымаў ліст з дому. Чы-таючы ліст, ён і злаваў і смяяўся. Бацькі пісалі пра дзіўныя/ справы, што адбываіоцца ў новай хаце. «Як многа слаўнага ў нашых вёсках, сёлах, а тым часам як яны непарушна-мёрт-выя ў жыцці... Усё ідзе шпарка ўперад, толькі нашу вёску, як абросшы мохам камень каля шляху, з мясціны не скра-неш... Сумна, сумна», — разважаеАрхіп. Ён вырашаекінуць справы ў горадзе і паехаць да бацькоў.

Едучы з балагодам дамоў, Лінкевіч убачыўу полі незра-зумелыя агні. Разгадку гэтай з'явы пачуў на наступны дзень: «нейкія шэльмы» ноччуўполі папалілі бароны.

Сын і бацька пайшлі начаваць у новую хату. Архіпу сняц-ца страшныя і дзіўныя сны. Пачалася навальніца і маланка патрапіла ў сенцы, хата занялася полымем. Лінкевічы вы-скачылі праз акно.

Бацька цешыцца сынам: «малады, вучоны, прыгожы і добры такі. Сам земскі, сам к яму з рукою здароўкацца пер-шы падыходзіць. I мужыкоў, сваіх людзей, сынок не цура-ецца, земляка, калі трэба, усюды абароніць і чужога не скрыўдзіць...» Сын з ім працуе плячо ўплячо на сенажаці.

Архіпу добра ў вёсцы, аднак яго не пакідаюць думкі пра «незразумелае, таемнае, страшнае, незямное».

На станцыю Архіпа падвозіць дзед Яхім. Па дарозе на коней напалі ваўкі, але, падбягаючы да самых калёс фур-манкі, толькі сярдзіта бліскалі вачамі, нікога не чапалі. Дзед тлумачыць студэнту, што ваўкам сутаргай пазаціскала зяпы, таму ўсё так абышлося. Стары і яго спадарожнік га-вораць пра незразумелыя ў жыцці выпадкі, якія з часам тлу-мачацца. Яхім наказвае Архіпу: «...Чытай, галубец, укніж-ках і ў разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшыялюдзі... Адругое: часцейуроднае гняздзечка за-лятай, дык не будзе так яно здавацца табе страшным... Ад-ным енкам ды стагнаннем бядзе людзей не паможаш... Помні, што каб другога вызваляць, трэба самому крэпкім быць...»

***********
- Доктор, меня мучает бессонница! - Примите слабительное. - И я от него усну? - Hет, но по крайней мере вам будет чем заняться.
***********
НурророtоmоnstrоsеsquiрреdаliорНоbiа - патологическая боязнь произнесения длинных слов.
***********
Нашими учеными разработан луноход, отбирающий пробы грунта у американцев.

Белоруские сочинения » Русские сочинения » Учебники по белорусскому и русскому языках » Биографии белорусских авторов



Rambler's Top100 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования Белый каталог-рейтинг NOX.belruss.com