АБЛАВА

Кароткі змест:

Раздзел першы
Чалавек на імшарыне

«Чалавек... адчуваў сябе неспакойна, нават трывожна; хада яго была такая насцярожаная, што, здавалася, варта недзе каркнуць вароне, як ён здрыганецца і абамрэ на мес-цы. Быў ён немаладога веку, даўгалыгі і шырокі ў плячах але надта худы...» Хведар Роўба запаволіў хаду, пазнаўшЫ знаёмую з дзяцінства мясцінку, ледзь не заплакаў. Адсюль да роднай вёскі заставалася тры вярсты.
Праз тры месяцы «неверагоднага шляху пакут і цярпеН' ня» ён дабрыў да радзімы. Ні хаты, ні забудоў на котлішчь; ён не ўбачыў. Калі поле схавалася ў змроку, Хведар пайш° на свой былы двор, які застаўся неўзараным.
Успомніў, як памерла пад сцюдзёным Котласам жон#а Прыйшла з дзялянкі і не ўстала. 3 маці засталася мала.
Іг аяго пагналі на работу. Дачушкато плакала, то «то-дзіцячым галаском пяяла маці ўлюбёную ёю «Ву-. Мабыць, так яна і адышла з гэтага свету пад жалас-^'спеў дачушкі...» Назаўтра яго на паўдня вызвалілі ад 11 ацьі, каб пахаваў жонку.
^ дзесьці тут, дома, застаўся сын Міколка. 3 ліста швагра Іамаша ён ведаў, што сын вярнуўся з арміі і стаў нейкім йачальнікам. 3 высылкі Роўба Міколку не пісаў, баяўся яму нашкодзіць.
Хведар ішоў па вёсцы, прыслухоуваючыся і прыглядаю-чьіся да знаёмых хат, падворкаў, вуліцы. Ён баяўся і ноччу, каб з кім не сустрэцца, каб хто яго не пачуў. Потым нета-ропка абыйшоў магілкі дзядоў, бацькоў, малодшых сястры ібрата. Падумаў, «было б добра і яму прымасціцца побач, „можа ...ён найбольш затым і імкнуўся сюды — затысячу кіламетраў, праз пяць гадоў выгнання».
Раздзел другі
Ноч і спакой

Улесе прачнуўся адхоладу. Калі крыху пасвятлела, пай-шоў шукаць бульбянае поле. Капянуўшы нагой баразну, адразу знайшоў некалькі ладных бульбін, адзначыў сабе, што выбіралі бульбу дзеля прыліку. У гушчары расклаў ця-пельца, а сам сеў воддаль — трэба было асцерагацца.
Усе пяць пакутных гадоў Роўбу тачыла пытанне «Завош-та?» «Завошта ў яго адабралі ўладай жа дадзеную зямлю, майно і саслалі на катаргу?.. У чым яго віна?»
Яму вельмі хацелася паглядзець на поле. Замест^друж-най, вясёлай, як Хведару ўяўлялася, працы, ён убачыў з дзе-сятак босых, у тоўста накручаных на галовах хустках, жан-чьш, якія капалі бульбу ў вялікія кашы. Коні ледзьве клыпалі Мператомы. ...
На дарозе ён угледзеў фурманку, пазнаў мужчыну на ен^ гэта быў Мікіта Зыркаш, які напісаў пра яго малатарню. 3 ^алатарні і пачаліся ўсе Роўбавы беды. Яе ён купіу па сы-навайпарадзе,малаціўусім,нікомунеадмаўляючы. " бРаў вельмі памяркоўна, але Мікіта падаў так, штс' ^бірае сялян. Калі сталі размяркоўваць цверды п Успомніліпрамалатарню. Той падатак — семдзесят ^уд у Збожжа — ён неяк сплаціў, вымеўшы з засекаў. Ноччу Хведар зноў хадзіў па роднай вёсцы.
Раздзел трэці
Поўня
У лесе, куды ён адправіўся начаваць, страшэнна даймаў „~ад. Задрамаўтолькі пад ранак і прачнуўся ад нейкай тры-вогі. Насупрацьухмызнякуўбачыўкароўскуюпысу, побач другую. Заліўся брэхам сабака і Роўбу давялося ўцякаць, Сабачы брэх гнаў чалавека, і ён апынуўся далекавата ад вёскі ўстрахавітай мясціне, якую называлі Багавізна. Толькі надвячоркам ён рушыў назад. Зноў зайшоў на могілкі, аг-ледзеў свежыя магілы. Нечакана ў месячным сяйве прачы-таў на белай дошчачцы «Сокур Іван». Як высылалі Хведа-раву сям'ю, гэты Сокур памагаў начальнікам. Адзін з іх утледзеўна Волечцы новыя валёначкі, нешта загадаў Соку-ру. Той трохі памяўся і сказаўмалой скінуць абутак. Душа чыся слязьмі, маці прынесла дачцэ старыя палапленыя ва-лёнкі. У іх яна і хадзіла дзве зімы, прастуджвалася, пакуль не прастудзілася ў апошні раз.
Пасля смерці жонкі не было на каго пакінуць дзесяціга-довую Волечку. Нечакана брыгадзір плытагонаў, дзе тады працаваўХведар, злітаваўсяідазволіўузяцьяе з сабой. Дзяў-чынка чым магла дапамагала маўклівым дзядзькам. Сярод плытагонаў быў нервовы, зласлівы Рагаўцоў, які з прычы-ны і без прычыны брыдка лаяўся. Роўба неяк папрасіў яго не рабіць так пры дзіцяці. Той паабяцаў «стукнуць» У бліжэйшым пасёлку. Брыгадзір загадаў у час праверкі ха-ваць дзяўчынку пад плытом.
Калі Хведар выцягнуў Волечку з вады на бярвенне, тая была сіняя і не магла вымавіць ад здранцвення ні слова. Пра3 тры дні Волечка памерла. Пахаваў Роўба дачку на беразе рэчкі, нават не паспеў паставіць крыж, бо трэба было даг&" няць плыты. Пасля таго брыгадзір даў яму даведку на №$ Зайцава Андрэя Фаміча, з якой ён і дабраўся дамоў.
На світанні Хведар выйшаў на вясковую вулі • згдеДзеЎ нейчыя вочы. Ён пазнаў жанчыну, гэта бь * раптам ^сшцаЛюбка. ЖанчынадзіказакрычалаікінуласяўхІ° Р^'
Раздзел чацверты
Радасць зямлі

Пакуль развіднела Хведар быў у лесе, Скурчыўся пад кустамі на дробнай траве, увабраў галаву ў каўнер світкі, засунуў рукі за пазуху — так' было цяплей. Шукаў адказ', «чаму ён стаў тут для ўсіх жахлівым чужынцам».
Выйшаўшы са свайго сховішча на схіле дня, ён сустрэў старога, які пасвіў у лесе карову. Жывёлу даводзілася ха-ваць дзеля малых дзяцей, бо амальусё малако забірала дзяр-жава. Ад старога Хведар даведаўся пра жыццё ў калгасе і, нечакана, пра Міколку, сына. «Цяпер жа ён парцейны сак-ратар. Малады, а нібы той цівун! Ад бацькі адмовіўся... Ка-залі, і прозвішчамеўся мяняць, каб анізвання...» Весткана-столькі ўразіла, што Хведар ні пра што не мог болып пытацца.
Успомніўся выпадак, калі сын настояў, каб лепшага сяб-ра выключылі з камсамола за тое, што ён пашкадаваў маці і пакінуў дома адзін абраз. Хведар імкнуўся неяк зразумець сына: «...Дабрыня, мусіць, там, дзе справядлівасцьіпраўда. А дзе класавая бязлітаснасць, жорсткасць вышэйшых да тых, хто ніжэй, якая жтам дабрыня!.. Ягоны разумны Мікол-ка, мабыць, хутка засвоіў тое. Калі ён цяпер стаў такі, зна^-чыць, такім стаць было трэба. Асабліва, калі ён не па сваёй злосці, аз дзяржаўнайпатрэбы...»
На бульбяным полі на гэты раз яго ўгледзелі і, што са-мае страшнае, пазналі. Крычаў Зміцер Цыпрук, які, паўсім было відаць, стаў брыгадзірам. Самы няўдалы гаспадар у вёсцы, у якога некалі здохла ад бяскорміцы кабыла, які за сваё жыццё не навучыўся нават плесці лапці.
Раздзел пяты
Аблава

Ноччу ўсчаўся дождж і ў лесе было мокра І няуту • е тут можна было не баяцца. Душа Хведара жыла у р
в°жным чаканні дня.
На золаку голад выгнаў яго з ельніку і ён падаўся на ўз^ жак поля, дзе раслі грушкі. Чуйны слых Хведара ўлавіў нейк; рух — там былі людзі, Роўбавы аднавяскоўцы. «.. .Яму як бы цюкнула ў галаву: ды гэта ж яны — па яго. Яны ж зараз пой-дуць у лес выганяць яго. Ланцугом, як на паляванне». Хве-дар павярнуўу глыб лесу, хацеўвыйсці з яго з друтога боку Але з узлеску ўбачыў, што на дарозе стаялі машыны і ад IV ішлі людзі. Выйсця яму не пакінулі і спераду — там былі пагранічнікі. У чацвертым баку быў тупік — «Багавізна дрыгва, багна, віры, улетку туды не сунешся». Хведар бег туды, бо ззаду чуў галасы, брэх сабакі. «...Ягоны маршрут канчаўся. Неверагодна дзівосны маршрут — праз тысячу вёрст да роднай зямлі... Такі яго лёс! Пракляты лёс, які на-канаваў яму ў такі час нарадзіцца селянінам».
Роўба бег, ногі да каленяў правальваліся ў чорную гразь, наперадзе блішчэлі чорныя вочы прадонняў. Хутка дол знік з-пад ног і Хведар шуснуў з галавою ў багністую прорву. Але вынырнуў і ўхапіўся за нейкі слізкі корань з суседняй купі-ны. Ён быўувесь у багне, толькі галава на паверхні. Цяжкая суконная падзёўка і пасталы ўладна цягнулі ўніз.
Яму загадвалі вылазіць, папярэджвалі ад «ліца Савец-кай улады», потым палезлі ў балота, пачалі апорваць купі-ны. Хведар пачуўголас сына. Хацелася зірнуць астатні раз і развітацца. «Бедны Міколка: што ён перажывае цяпер? Пэўна ж, то не па сваёй волі — ён змушаны. Можа, яму загадалі ?.. I паслалі яго лавіць у лесе бацьку, якога вырак-ся. Калі выракся, дык, мабыць, можна і лавіць. Але калі такое магчыма, то тады як жыць? Можа, яму яшчэ загада-юцьг злавіўшы, учыніць допыт над бацькам?..» Цвёрдым начальніцкім голасам Міколка загадаў парануць купіну, су-седнюю з той, за якой тырчага паміж тым і гэтым светам Роўбавагалава,
Хведар іх апярэдзіў, выпусціў з рук корань і цяжкія ногі ў сырамятных пасталах адразу пацягнулі яго ў глыб багны. Шукалі яго доўга, ды так і не знайшлі. Багна спрадвеку ўмела хаваць свае таямніцы.

Мастацкія асаблівасці
На старонках аповесці «Аблава» імкліва разыгрываецца адна са страшных трагедый XX стагоддзя, у выніку якой «распадаліся сем'і, нішчылася людская роднасць, спрадвечная вясковая крэўнасць». Сумленны шчыры працаўнік мог згубіць усё, зрабіцца для іншых «жахлівьш чужынцам», выгнаннікам, беглым катаржнікам, на якога не распаўсюджваюцца чалавечыя правы і законы. У гэтым ш ўласным вопыце пераконваецца галоўны герой аповесц Хведар Роўба.
Хведара, высланага гвалтам за тысячу вёрст, прывялі дс роднага селішча вялікі адчай і вялікая любоў. Са смерцк ролечкі «жыццё адняло ўяго апошнюю радасць, адзіную ягс ўцеху... уласнае існаванне трацілаўсякі кошт, ён не надта даражыў ім; яно даўно зрабілася невыносным». Калі што трымала Роўбу на свеце, дык гэта жаданне пабачыць роднь кут. Пасля перажытых пакут Хведар лічыць шчасцем па мерці на сваёй зямлі.
Нікому Роўба не пагражае і не замінае, нікому з аднавя скоўцаў, нават Мікіту Зыркашу і Зміцеру Цыпруку, з-за які: пачаліся яго пакуты, не жадае дрэннага. Аднак няма ЯІУГ месца сярод блізкіх і знаёмых людзей. Ён можа толькі ноч чу, як здань, прайсціся па вёсцы, хаваючыся, зазірнуць у акн< былога сябра ці сваяка. На радзіме Хведар горшы за звера за злачынца і за шпіёна, бо столькі самых розных людзеі сышліся яго лавіць у лесе.
I — ужо апошняя кропля ў бязмернай чалавечай траге дыі — сын, бацькаў гонар і надзея, старанна абшуквае ба лотныя купіны, палюе разам з іншымі на бацьку. Роўб< ўвесь час хоча неяк апраўдаць Міколку. Сумныя думкі з'яў ляліся яшчэ там, пад Котласам. Роўба-малодшы ніяк н нагадаў пра сябе, не пацікавіўся лёсам бацькі, маці, сжл рычкі. Гэта яшчэ неяк можна было зразумець. ДапамагчІ родным Міколка не мог, а нашкодзіць сабе — вельмі прс ста. I Хведар не пісаў яму, як ні прасіла аб гэтым жонкг Вельмі ўразілі Роўбу словы старога чалавека пра адносіні сына-начальніка да калгаснікаў, пра тое, што ён хаце змяніць прозвішча: «Ну хай адмовіўся ад раскулачанаг бацькі, навошта ж так да людзей? I яшчэ мяняць прс звішча? Што ж тады застаецца ад мінулага. Як тады жыц У будучым? Што ён скажа сваім дзецям, калі тыя будуць яго?» Бацька імкнецца зразумець, адкуль жорсткасць сына, калі яна выявілася ў яго характары, бо малым Міко/ ка быў жаласлівы да ўсіх.
Камсамолец-Міколка сказаў пра лепшага сябра, які н змог пераступіць праз матчыны слёзы, не выкінуў з хат] абразы: «Камсамол такіх ашуканцаў сцірае ў парашою Тады бацьку падумалася, што гэта па моладасці, падрасцсын — паразумнее. 3 таго часу Міколка «паразумнеў», ^ не так, як хацелася бацьку.
Ці змог дараваць, ва ўсім апраўдаць Роўба сына? Не! Пачуўшы цвёрды начальніцкі голас, які ён набыў ужо без бацькі, Хведар пазайздройсціў жонцы, што яна не бачыць усяго і не чуе.
У аповесці В. Быкава знайшла адлюстраванне балючая, страшная праўда пра рэчаіснасць 30-х гадоў, пра падзеі ка-лектывізацыі. Кароткімі, энергічнымі мазкамі малюе пра-заік вёску ў перыяд карэннай лрмкі адвечнага ўкладу, жыц-цё перасяленцаў на поўначы. Ён, як амаль заўсёды ў сваіх' творах, паказваючы перажыванні і адчуванні чалавека, не-шматслоўны і стрыманы, што яшчэ больш падкрэслівае трагізм становішча Хведара Роўбы, нялюдскасць яго лёсу. Для В. Быкава мала ўзнавіць — ярка, запамінальна, даклад-на, — ш т о і я к адбывалася. Праз увесь твор праходзіць пытанне-роздум: чаму такое здарылася з чалавекам, віна якога адно ўтым, што ён нарадзіўся, як і бацькі, дзяды яго, як увесь ягоны род, селянінам, любіў зямлю, працу, быў руплівым, дбайным гаспадаром. Ддказы пісьменнік шукае ўграмадска-палітычных варунках таго часу.

***********
- Доктор, меня мучает бессонница! - Примите слабительное. - И я от него усну? - Hет, но по крайней мере вам будет чем заняться.
***********
НурророtоmоnstrоsеsquiрреdаliорНоbiа - патологическая боязнь произнесения длинных слов.
***********
Нашими учеными разработан луноход, отбирающий пробы грунта у американцев.

Белоруские сочинения » Русские сочинения » Учебники по белорусскому и русскому языках » Биографии белорусских авторов



Rambler's Top100 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования Белый каталог-рейтинг NOX.belruss.com