Гапон

Кароткі змест:

Песня 1

У карчме весяліцца вясковы люд, п'юць гарэлку, танцу-юць, спяваюць. З'яўляюцца войт з аканомам, вяселле спы-нілася, усіх апанаваў страх. Не спалохаўся толькі Гапон. Ён закрычаў, каб маладыя ўцякалі з хаты, бо ходзяць чуткі, «што некрутаў будуць браць». Хоць Гапон адчайна су-праціўляўся, «яго, беднага, звязалі дый у калодкі скавалі».

Песня 2

У вялікім сяле стаялі хаціны дзвюх удоў, Усцінні і Гры-піны. У першай з іх быў сын Гапон, «горды, смелы, зух дзя-ціна», прыгожы і нават пісьменны. У другой — дачка Каця-рына. I маткі, і дзеці думалі пра вяселле, ды ўмяшаўся аканом. Ён пачаў заляцацца да дзяўчыны, тая ж прыгразі-ла, што паскардзіцца Гапону. Аканому даклаў карчмар, што Гапон збіраецца ажаніц-ца з Кацярынай. Ён страшэнна раззлаваўся. Калі войт пры-вёў хлопца, то кінуўся да яго з кулакамі, каб не вольнічаў, «без двара ў сваты слаць». Гапон абразы не стрымаў і пан аканом вымушаны быў ратавацца ўцёкамі. Помсцячы, ён абылгаў Гапона перад пані і хлапца аддалі ў салдаты. Кацярыну «зазваў у двор», паставіўшы за мэту дабіцца ўзаемнасці. Дзяўчына не бачыць выйсця, плача і просіць Бога, «штоб акончыў цяжкі мукі». Выпадкова пачула галашэнні сіраты пані. Пачала пытац-ца, хто яе-так пакрыўдзіў, і даведаўшыся праўду, прагнала аканома, а Кацярыну ўзяла «пакаёвай дзяўчынай».«Пані яе палюбіла, чытаць, пісаць навучыла».

Песня 3

Пайшоў пяты год, «Гапон на вайне як служыць, Кацяры-на па ім тужыць». У горадзе Магілёве ідзе набор у войска. Поруч з «ясным маршалкам», строгім панам з крыжамі (узнагародамі. — Т. Г.) на грудзях, «пузатым, быццам, мядзведзь, такім касма-тым», доктарам і тоненькім, хітрым пракурорам сядзіць малады прыгожы афіцэр, Першым перад камісіяй апынуўся былы аканом, які к гэтаму часу стаў аднадворным (набыў уласную гаспадар-ку). Доктар, агледзеўшы аканома, знайшоў ганьбу («Відна, з сабой яны зналісь, пярвей, відна, пастаралісь», — адзна-чаецца ўтворы). Аканом усяляк жаліцца на сваё здароўе. Малады афіцэр кінуўся да аканома. Загадаў здаць яго ў саддаты, адправіўшы спачатку ў лазарэт і праверыўшы яго хваробу. Перапалоханы аканом у афіцэры пазнаў Гапона,

Песня 4

Кацярына ў пакоях пані знешне вельмі змянілася -«панску гаворку сумела і сукеначку надзела». Але яна не здрадзіла вясковаму жыццю, тужыць па ім, як і па каханаму. Аднойчы вечарам у двор з'явіўся афіцэр. Ён кінуўся пані ў ногі з просьбай злучыць яго з каханай дзяўчынай. Каця-рына, пазнаўшы Гапона, таксама прыпала да ног сваёй зас-тупніцы. Гапон, хоць «чыноўдажыўся», вырашыў «простым звы-чаем, мужыцкім абычаем» гуляць вяселле. Ён пасылае сва-тоў да Агрыпіны. Пасля сватання (запоін), жаніх едзе да хаты нявесты, потым, разам з Кацярынкай — да пані, зап-расіць на вяселле. Пані Прыгожы пасаг дала, Радасну слёзку ўраніла, Маладым благаславіла, Сама к вянцу павяла.

***********
- Доктор, меня мучает бессонница! - Примите слабительное. - И я от него усну? - Hет, но по крайней мере вам будет чем заняться.
***********
НурророtоmоnstrоsеsquiрреdаliорНоbiа - патологическая боязнь произнесения длинных слов.
***********
Нашими учеными разработан луноход, отбирающий пробы грунта у американцев.

Белоруские сочинения » Русские сочинения » Учебники по белорусскому и русскому языках » Биографии белорусских авторов



Rambler's Top100 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования Белый каталог-рейтинг NOX.belruss.com