| Асобы:
Кароль Лятальскі.
Ян Дабровіч, яго'сваяк, ранейшы апякун.
Юлія, яго дачка.
Банавантура Выкрутач, камісар маёнтка
Лятальскага.
Уршуля, яго жонка.
Шчырэцкі, падданы, звольнены ад паншчыны.
Ян Губач, слуга Лятальскага.
Іцка, арандатар у маёнтку.
Навум Прыгаворка, войт.
Ціт і іншыя сяляне з вёскі Лятальскага.
Кароткі
з'мест:
Акт І
Па загаду
камісара Выкрутача войт Навум Прыгавор-ка зганяе
ўсіх сялян у карчму. Камісар аб'яўляе, што з-за
мяжы вяртаецца іх пан. Ён ужо даслаў загад былому
свай-му апекуну даведацца, ці крыўдзяць яго
сялян. Але калі хто з мужыкоў паспрабуе
паскардзіцца, то бізун будзе ў рабоце.
Сяляне
разыходзяцца, Выкрутач разважае сам з сабой. Ен
добра ведае, з якой пагардай ставіцца малады пан
да мужыкоў, але не можа пазбавіцца ад трывожнага
прадчу-вання. Баіцца, што пра яго несумленнасць і
жорсткасць раскажуць пану Дабровіч ці Шчырэцкі.
Юлія,
пераапранутая ў сялянскую вопратку і выдаючы
сябе за дачку Шчырэцкага, чакае маладога пана.
Яна пастаніла за мэту «пакарыць яго сэрца і
прывязаць да сябе» і такім чынам адкрыць
Лятальскаму прыгажосць роднай зямлі, нагадаць
пра яго абавязак перад сялянамі. Бацька Юліі,
Дабровіч, папярэджвае, што яна мае справу з
чалавекам '«сапсутых звычаяў», які «ўсё...
ганьбіць, што не падобна да французскага, йа
падданых сялян глядзіць горай, як на быд-ла, і імі
пагарджае».
Юлію сустракае
Навум Прыгаворка і вырашае, што гэ-тая вясковая
дзяўчына павінна стаць яго жонкай. Шчырэцкі
паведамляе, што малады пан і слуга пакінулі коней
і ідуць пехатой у маёнтак.
Юлія выпраўляе
Навума паглядзець, дзе пан, сама ідзе ў сад.
Кароль Лятальскі і Ян, яго слуга, з вялікім
смуткам ус-памінаюць французскія аўстэрыі,
французскіх дзяўчат, культуру, звычаі. Ян раіць
гаспадару прадаць маёнтак і ўця-каць «да нашага
неба, да ўлюбёнага нашага Парыжа».
Ян у самы
разгар успамінаў пра Францыю заўважае Юлію,
Кароль і Ян уражаны прыгажосцю сялянкі.
Адбыва-ецца размова, у час якой Юлія дэманструе
выхаванасць, тактоўнасць, шчырасць, дасціпнасць.
Падараваўшы пану ружу з вялікага букета,
падрыхтаванага для сустрэчы «свай-го пана», Юлія
пакідае мужчын.
Лятальскі
прызнаецца, што «мімаволі закахаўся ў ней-кую
сялянку... я, каторы дагэтуль лічыў іх за быдла».
У маёнтку
адбываецца ўрачыстая сустрэча маладога пана са
сваімі падданымі. Лятальскі адчувае пры гэтым
сап-раўдную радасць.
Юлія віншуе
пана з прыездам і просіць прабачэння за свае
смелыя паводзны ў час першай сустрэчы. Тлумачыць,
што не ведала з кім размаўляла.
Дабровіч,
падыгрываючы, тлумачыць, што Югася (так назвалася
Юлія) вельмі добрая і здатная дзяўчына, што яна
вучылася ў пансіёне з яго дачкой.
Лятальскі
загадвае камісару вынесці сялянам добры
па-частунак. Пачынаюцца танцы. Малады пан у іх не
ўдзель-нічае, але раўніва сочыць за Янам, які
запрасіў Югасю-Юлію. Ён адкрывае, што гэтая
сялянка прыгожа танцуе.
Дзякуючы пану
за пачастунак, сяляне разыходзяцца.
АктІІ
Навум у
панскім садзе застае свайго кума Ціта, які доб-ра
пачаставаўся і заснуў на лаўцы. Адпраўляе яго
дахаты.
Камісар
спрабуе выведаць у Навума, ці не нагаварылі н| яго
пану. Навум выкручваецца. Камісар урэшце гоніць
яго прэч, бо ўбачыў у садзе Юлію. Пачынае
заляцацца да дзяў-чыны. Юлія нагадвае камісару
пра яго ўзрост і пра жонку. Выкрутач ні на што не
зважае і прызначае Юліі спатканне ноччу. Тая
нечакана пагаджаецца, просіць пана чакаць яе ў
альтанцы направа.
З'яўляецца
камісарава жонка, якую адправіў сюды На-вум. Яна
спачатку накідваецца на мужа, потым, застаўшы-ся
ўдваіх з Юліяй, учыняе допыт дзяўчыне. Юлія
расказ-вае Уршулі пра прызначанае спатканне і
прапаноўвае ісці ў альтанку апоўначы ёй, каб муж
не меў чым адгаварыцца. Уршуля, уражаная такім
паваротам, дзякуе дзяўчыне.
Ян, камердынер
Лятальскага, дамагаецца ўзаемнасці Юліі. Тая
прызначае яму спатканне ў альтанцы налева.
З'яўляецца
Навум і прапаноўвае Юліі стаць яго жонкай, Тая
абяцае падумаць, калі Навум дапаможа ў адной
спра-ве. Просіць яго ў жаночым уборы прыйсці
замест яе на спат-канне з Янам. Каб адпомсціць
суперніку, Навум пагаджа-ецца.
Кароль
Лятальскі гаворыць пра свае пачуцці, якія не можа
вытлумачыць. Бачыць Юлію і папракае яе, што яна
пазбягае сустрэч. Юлія прызнаецца, што гэта так,
гаворыць пра іх рознае сацыяльнае становішча.
«Нашто ж нам гэтае дарэмнае каханне? Пан мяне не
возьме, а я не веру, каб такая шляхетная постаць
магла таіць у сабе сэрца, здоль-нае пакрыўдзіць
бедную дзяўчыну», — гаворыць яна. Ка-роль
адказвае, што калі б яна была паненкай, то ён бы
без ваганняў прапанаваў ёй руку, бо сэрца яна
забрала яшчэ ў час першай сустрэчы. Юлія дражніць
Лятальскага пары-жанкамі, але ён гаворыць пра
шчасце жыць сярод падда-ных, на радзіме.
Кароль
угаворвае Юлію прыйсці ноччу ў сад. Дзяўчына
нагадвае пра свой дзявочы гонар. Лятальскі
клянецца ў чысціні сваіх пачуццяў і намераў.
Каля поўначы
прыходзяць у сад закаханыя ў Юлію муж-чыны —
Лятальскі, Выкрутач і Ян. З'яўляюцца Юлія, Ур-шуля,
пераапрануты Навум.
Першым падмену
заўважае.Ян, злуецца што «гэткая авантура нават і
ў Парыжы... ніколі не здаралася». Затым пазнае
сваю жонку Выкрутач.
На гвалтбыццам
выпадкова з'яўляецца Дабровіч, Шчы-рэцкі і
некалькі слуг. Дабровіч папракае маладога пана,
Шчырэцкі — сваю дачку, што яны ноччу ўдваіх
бавяць час. 1 Іавум супакойвае, што сустрэча
маладых людзей адбывалася пры сведках, што ён ад
свайго слова не адмаўляецца, хоча ажаніцца на
Юліі.
Лятальскі
аб'яўляе, што, нягледзячы «на розніцу станаў, бярэ
Югасю за жонку... пакіне свет і будзе жыць сярод
пад-даных».
Дабровіч з
радасцю бласлаўляе дачку і Лятальскага,
адкрываючы, што Югася — гэта Юлія, якая захацела
такім чынам адвучыць Кароля ад захаплення
чужаземшчынай.
Юлія просіць у
Лятальскага прабачэння за «гэты нявін-ны
падман», Лятальскі праганяе з маёнтка Выкрутача,
праў-да, не запатрабаваўшы рахункаў і
сп'раваздачы. Камісарам на яго месца прызначае
Шчырэцкага. Малады пан дзякуе апекуну Дабровічу
і Юліі, што яны дапамаглі яму перака-нацца ў
добрым сэрцы падданых сялян. «Хачу іх любіць і
каб яны мяне любілі». |