|
Кароткі змест:
Кастусь не паспеў звесці
ў гумно ўсё жыта, таму пай-шоў начаваць у поле.
Заснуць яму не даюць песні, якія чу-ваць і з вёскі,
і з панскага фальварка, і з пасекі, дзе былі
начлежнікі.
З'явіўся злодзей і ўзяўся
«сярпом абразаць спрытна ка-ласы ды сыпаць у
мяшок». Калі ён збіраўся закінуць поўны мех за
плечы, Кастусь схапіў яго за каўнер. У злодзеі Кас-тусь
пазнаў суседа Ліканора, які «меў пяток дзяцей і
крык-лівую бабу».
Кастусь пачаў сарамаціць
Ліканора, хацеў нават даць таму ў каршэнь, але
надта жаласна енчыў сусед. Тады ён вырашыў узяць
з суседа слова, што той больш не будзе красці.
Ліканор гэтага яму не абяцаў. Ад такой
нечаканасці Кастусь нават зарагатаў.
«Нешта ёкнула ў сэрцы
Кастуся, ён успомніў высахшую, заўс ёды галодную
Ліканорыху і абарваных дзяцей ». Кастусь аддаў
мех з каласамі суседу, патрабуючы паабяцаць, што
той у другі раз не пойдзе да яго красці. I зноў
Ліканор цвёр-да сказаў: «Не!.. Не абяцаю!»
Кастусьпапярэдзіўтады, што ў другі раз жывым
Ліканора не выпусціць, і сусед шпарка пайшоў з
вялікім мехам на плячах. «— Дык няхай яго трас-ца,
гэтакага... Які ён акуратны, не фальшывы чалавек!»
- сказаў Кастусь, ... лёг пад крушняй з нейкай
лёгкасцю на душы». |