|
Кароткі змест:
Стары рыбак Анупрэй, які
«цішком ад жонкі перагнаў на гарэлку колькі
залатовак», адправіўся нанач паставіць венцяры.
Хоць «зыбаўся ён у чаўне ад выпіўкі, як тонкая
бярэзіна ад ветру», але зрабіўусе, штотрэба, і
заснуў.
Прыснілася старому, што
ён памёр і крылатыя белыя анёлы прынеслі яго на
суд да Бога. Бог загадаў прачытаць, што за чалавек
Анупрэй. Пісар пачаў чытаць жыццё Ану-прэя з
самага пачатку, як ён калісьці быў пастушком у «бла'-гога
гаспадара, як гаспадар яму косці цёр... Самыя
цяжкія работы загадвалі рабіць Анупрэю... Анупрэю
на полудзень хлеба не давалі, Анупрэй вячэру
прапусціў, Анупрэй маўчаў, калі яму балела. Не
пажаліўся ён і тады, як хатка яго згарэ-ла... I да
апошняй мінуты ён аб сваёй крыўдзе нікому слоў-ца
не сказаў і гэтак Богу душу аллаў. . . » Ад пачутай
гісторыі «добрыя вочы Божыя напоўніліся слязамі...
Усе святыя плакалі...» Богвынес прысуд, што Ану-прэй
павінен заняць першае месца сярод святых, спытаў,
можа, яшчз ён чаго-небудзь хоча. Анупрэй
падзякаваў Богу і папрасіў, каб загадалі Сорцы
кожную раніцу даваць яму чарку гарэлкі і
селядзец. Апусціў галаву Бог, спахмурнелі святыя,
а чэрці ў пекле страшэнна зарагаталі. Прачнуўся
Анупрэй перапалоханы і паплыў вытрасаць венцяры. |