|
Кароткі змест:
Стары селянін адчувае
страшэнную стомленасць. Вы-прагшы каня, ён прысеў
на полі. Доўга думаў і прыйшоў да высновы, што
пара «старыя косці грэць на пяколку ў цяп-ле», што
сыны справяцца з гаспадаркай самастойна. Як ён
сябе памятаў, «не глуміў дарэмна хлеб на свеце —
гнуў ка-рак, рукі мазоліў».
Стары Габрусь падзяліў
паміж сынамі гаспадарку і вырашыў адпачываць.
Але сядзець на прызбе ды смактаць люльку яму
надакучыла, узяўся рабіць што лягчэйшае па
гаспадарцы. Хутка пачалі мяняцца адносіны да
бацькі і свё-кра ў сыноў і нявестак. Спачатку ціха,
а з часам усё мац-ней заяўляла незадавальненне
старым. «Сыны перасталі яго баяцца і паважаць, а
нявесткі ў вочы «дармаедам» і «гультаём»
называлі... Сыны адсылалі адзін да аднаго, як
шкодную, непатрэбную рэч... перакідваліся ім, як
дзіцячай качалкай».
Усе ў хаце спалі, калі
Габрусь злез з печы, апрануўся, «насунуў вялікую
зрэбную торбу на плечьі, узяў кій у рукі, нешта
пашаптаў на кут і выйшаў з хаты». Ён пажадаў шчас-ця
роднай хаце, бацькоўскаму кутку, «неспагадлівым
дзет-кам» сваім і пайшоў жабраком у свет. |