| №1.
Аповесць Васiля Быкава "Знак Бяды", яе iдэйны
змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды.
У аповесцi "Знак Бяды", за
якую у 1986 г. В.Быкаву была прысуджана Ленiнская
прэмiя, вайна паказана праз успрымацце яе мiрным
жыхаром. Пачынаецца аповесць апiсаннем спаленага
хутара, якi як бы папярэджвае людзей аб хуткай
бядзе. Галоуныя героi Сцепанiда i Пятрок Багацькi.
Дзеянне адбываецца у першыя месяцы вайны, хаця
нямала старонак у аповесцi адведзена
перадваеннаму жыццю. Праз успамiны галоуных
герояу В.Быкау паказвае перыяд масавай
калектывiзацыi на Лепельшчыне, складаны 1937 г.
Сцепанiда - былая парабчанка у пана Адольфа
Якiмоускага - зауседы верыла у справядлiвасць i
перамогу дабра, была пераканана, што на чужым
няшчасцi свае не пабудуеш. Таму яна рашуча
выступiла супраць раскулачвання сваiх
аднавяскоуцау, збiрала подпiсы у абарону старшынi
Лявона (адправiла нават Петрака у Мiнск да
Чарвякова). Не магла змiрыцца Сцепанiда i з новымi
парадкамi гiтлерауцау, змагалася з iмi, як магла:
схавала газу,пазбавiушы тым немцау святла;
схавала у лесе парсючка, каб той не дастауся
ворагам; укiнула у глыбокi калодзеж вiнтоуку.
Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца да
умоу акупацыi, улагоджвае палiцэйскiх самагонкай,
паслухмянасцю дагаджае фашыстам. "цiхае
выжыванне" (не здраднiцтва) аго закончылася
арыштам i турмой за "ашуканства"
i"аскарбленне фюрэра". Вобразам Петрака
Быкау сцвярджау, што у часы цяжкiхвыпрабаванняу
спробы лавiраваць сваiмi i чужымi, хавацца за спiны
iншых заканчваюцца трагiчна. Пасля арышту Петрака
Сцепанiда, застаушыся на хутары адна, вырашае
змагацца з ворагам больш дзейсна. Страх i боязнь
яе прапалi, i С. вырашае знiшчыць мост. Здаецца,
задуманнае ёю вось-вось здейснiцца: знойдзена
бомба ("куплена за парсюка у Кармiлы"),
нагледжана месца пад мастом для яе уладкавання...
Але фашысцкiя паслугачы арыштавалi К. i выйшлi на
след С. Апошняе, што яна магла зрабiць,- гэта
перахаваць бомбу у iншае месца. А калi вечарам
палiцаi пачалi ламiцца у хату, падпалiла дом знутры.
Задыхаючыся ад дыму i полымя, С. усе ж падумала:
"Можа , i добра, што з бомбай яенiхто не бачыу.
Добрым людзям i не трэба, а гэтыя хай не шалеюць.
Хай думаюць - дзе? I не спяць нi у дзень, нi уначы -
баяцца да скону". У вобразе С. Быкау увасобiу
лепшыя рысы беларускай жанчыны: працавiтасць,
сумленнасць, душэунасць, сiлу i нязломнасць
чалавечага духу, высокую чалавечаю годнасць,
гатоунасць да самаахвяравання. Была ж у С.
магчымасць жыць,перачакаць вайну. Але не было
магчымасцi выжыць, застацца чалавекам са сваiмi
прынцыпамi. I менавiта гэтыя прынцыпы знайшлi сваё
уяуленне у апошнiм учынку С.
Вопрос 2. Тэматыка i
асноуныя вобразы творчасцi Ф.Багушэвiча. Паказ
сацыальнага становiшча беларускага сялянства.
Асноунае месца у творчасцi Б.
займае жыцце бел. сялянства. Селянiн, пра цавiты i
руплiвы земляроб, жыве у холадзе i галечы. З яго
здзекваюцца, на зываючы цемным i дурным. Працай жа
яго карыстаюцца iншыя, не пакiдаючы стваральнiку
матэрыяльных сродкау самага неабходнага:
мужыком пабудаваны прыгожыя касцёлы i палацы, сам
жа ён "жыве у мокрай яме", сялянскiмi рукамi
узведзены чыгункi, дарогi i масты, а сам ён не мае
грошау нават на бiлет. Такая думка
падкрэслiваецца у вершах "Дурны мужык, як
варона" i "Бог не роуна дзеле". Б. ,
абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца
пачуцце уласнай годнасцi, расце пратэст супраць
несправядлiвасцi. Так, у вершы "Не цурайся"
аутар парауноувае жыцце селянiна i панiча: iх
знешнi выгляд, адзенне, жыллё, адукацыю. Селянiн не
толькi скардзiцца, але i патрабуе лепшага жыцця, бо
ён - стваральнiк усiх матер. каштоунасцей на зямлi.
Супраць здзекау i прыгнёту, несправядлiвасцi
царскiх законау i парадкау выступае селянiн i у
вершы "У астрозе". За знiшчэнне межавога
слупа се лянiна садзяць у астрог, але здзекi i пабоi
не могуць зламаць волi i iмкнення героя да свабоды.
Iдэя справядлiрасцi, роунасцi ва узаемаадносiнах
памiж людзьмi выказ ваецца у вершы "Ахвяра".
Лiрычны герой верша звяртаецца да бабулi з
просьбай памалiцца за яго:
Малiся ж, бабулька да Бога, Каб я
панам нiколi не быу: Не жадау бы нiколi чужога, Свае
дзела як трэба рабiу.
Герой верша не хоча быць панам,
бо з панствам у яго асацыiруецца усе са мае
адмоунае у жыццi: амаральнасць, разбэшчанасць,
сквапнасць, прага да на жывы. Усе жыцце герой хоча
быць толькi мужыком, бо ён ва усiх адносiнах вы
шэйшы за паноу, з'яуляецца чалавекам у самым
шырокiм i прывабным сэнсе гэ тага слова: жыве
сваёй працай, любiць сваю радзiму i да канца ей
адданы, не квапiцца на чужое, паважае iншыя народы,
прызнае людзей за братоу, ма ральна чысты,не
гультай i не злодзей, не здраднiк i не п'янiца.
Селянiн з'яуляецца галоуным героем i у сатырычным
вершы "Гора". Пакут лiвае жыцце працоунага
чалавека,яго думкi i настроi Б. перадае у форме на
роднай песнi з пауторам-рэфрэнам "Ой, гора ж
маё!". Селянiн спрабуе паз бавiцца ад гора: кiдае
яго у рэчку, у полымяагонь, прывязвае у лесе да
пня, закопвае у вялiкi роу, адвозiць у далёкую
Амерыку. Але гора не пакiдае мужыка. Мабыць,
простаму чалавеку у несправядлiвым грамадстве
пазбыцца го ра нельга. Да такой думкi прыходзiць
паэт. Прауда, сам верш гучыць не песiмiстычна.
Няшчасце селянiна - хутчэй за усе пасмiханне з
свайго гора, ад якога нiяк не можа пазбавiцца
чалавек i якое у ....... |