Билет №4

[an error occurred while processing this directive]
 

1. Вобраз Гарлахвацкага i Зелкiна у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм".

Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым iнстытуце геалогii, дзе дырэктарам з'яуляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення, на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца "сябры", выдаушы фальшывую даведку. Гарлахвацкi адчувае сябе у iнстытуце, як шчупак у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой справе не можа адрознiць костку свiннi ад мамантавай. Адчуваючы сябе гаспадаром становiшча, Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы iх мертвай хваткай за горла (зусiм невыпадкова драматург дае яму прозвiшча Гарлахвацкi). Невуцтва i шарлатанства Гарлахвацкага поунасцю выкрываюцца у канцы п'есы, калi на вучоным савеце слухаецца даклад "Новы вiд дагiстарычнай жывелiны". З сур'езным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свiннi, напiсаную Тулягам. Вобраз "свiнтуса грандыезуса", прауда, асацыiруецца не з дагiстарычнай жывелiнай, а з самiм Гарлахвацкiм. У дасягненнi жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоунiк Зелкiн-падхалiм, паклепнiк i пляктар. Ен з'яуляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнiкам, якi, як шкоднае зелле, атречвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць i недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцi да навукi, пазбаулены прынцыповасцi, Зелкiн можа неймаверна раздуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палiтычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваiм заемым, як сумленны чалавек станавiуся ворагам народа. Невуцтва i падхалiмства Зелкiна найбольш ярка праяуляецца у сцэне абароны Гарлахвацкiм "навуковай працы". У прамове Зелкiн кiдаецца расхвальваць вялiкiя адкрыццi свайго начальнiка, яго канструктыуны розум, даследчыя здольнасцi. Але калi высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасцi i што напiсаны ен Тулягам, Зелкiн, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае:"Я так i думау! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровiч, такуюбязглуздзiцу напiсалi". У п'есе "Хто смяецца апошнiм" праявiлася майстэрства К.Крапiвы як тонкага псiхолага, якi знайшоу непауторныя, iндывiдуальныя рысы для герояу, поуна i закончана "вымалявау" iх партрэты. Iмены Гарлахвацкага, Зелкiна, Тулягi, як i iмены шматлiкiх гогалейскiх i шчадрынскiх герояу, ператварылiся з уласных у агульныя. На жаль, падхалiмства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца i у нашы днi. Змагацца з iмi, лiчыць К.Крапiва, трэба агульнымi сiламi, працiпаставiушы невуцтву i ашуканству прынцыповасць, строгасць i ваяунiчасць.

2.1. Iдэйны змест паэмы Купалы "Тарасава доля"

У паэме "Тарасава доля" паэт выяуляе глыбокую любасць да братняга украiнскага народа i яго кабзара. У творы такога тыпу легка збiцца на просты пераказ бiяграфii, але з Купалам гэтага не здарылася. Вобраз Шаучэнкi арганiчна упiсваецца у гiсторыю украiнскага народа, яго культуру; ен падаецца як носьбiт нацыянальнай свядомасцi украiнцау. У паэме Купала узнауляе самыя драматычныя эпiзоды бiяграфii прыгоннага хлапчука, надзеленага талентам мастака i паэта. Жыцце i творчасць Т.Шаучэнкi маюць адносiны да нашага краю, да Беларусi. Т. - гэта адлюстравана у паэме Купалы. Як дваровы пана, Тарас спачатку жыу у Вiльнi, потым-у Пецярбургу. Юнак бачыу вакол прыгожыя беларускiя лугi, лясы, крынiцы, а таксама бедныя хацiны, паднявольных людзей, -як i наУкраiне. Беларускага паэта цiкавiць не толькi сацыяльны лес Тараса-юнака, аднолькавы для усiх прыгонных, але i асабiстае яго жыцце. Аутар расказвае пра каханне юнака да прыгожай Аксаны, пра яго вернасць ей i у вымушанай разлуцы. Тры раздзелы паэмы прысвечаны песнi Тарасавай, бястрашнаму, непадкупнаму слову кабзара. Вялiкi духоуны скарб, якiм валодау юнак, ен шчодра аддавау народу, любай сваей Украiне. Народ пачуу песню свайго кабзара i прыняу яе да сэрца. Тыя хто панавау, меу сiлу i уладу, вырашылi адабраць у яго гэты скарб, закаваць у кайданы песняра разам з яго песняй: Шаучэнку арыштоуваюць i ссылаюць у салдаты надзесяць гадоу у Орскую крэпасць у Арэнбургу. Яшчэ адзiн шлях, "катаржны, нялегкi, вытаптаны горам", прайшоу паэт да месца сваей ссылкi. Там яму было строга забаронена пiсаць i маляваць. Вярнууся ен адтуль хворы, знясiлены, але не выракся песнi пра Украiну-мацi. Песня яго стала неад'емнай часткай духоунага жыцця Украiны, бясцэнным скарбам народа. Першы i заключны раздзелы пераклiкаюцца: тут Купала славiць новую, вольную, Савецкую Украiну, у якой шануюць i паважаюць песню Тараса Шаучэнкi, што у цяжкiя часы прарочыла лепшы, шчаслiвейшы лес сваей бацькаушчыне. Шчырую любоу да вялiкага сына Украiны i яго творчасцi, роднасць яго i сваей песнi Купала падкрэслiвае у "Тарасавай доле" выкарыстаннем прыемау i прынцыпау, уласцiвых стылю i паэтыцы Шаучэнкi. Асаблiва адчуваецца гэта у заключным раздзеле, панiсаным у стылi Шаучэнкавага "Заповiта".

[an error occurred while processing this directive]