| 1.
Асноуныя матывы i вобразы дакастрычнiцкай
творчасцi Янкi Купалы. Вобраз народа у творчасцi
паэта.
Творчасць Янкi Купалы называюць
летапiсам жыцця, працы i барацьбы беларускага
народа, квiтнеючым садам, у якiм сабраны самыя
дарагiя каштоунасцi мастацкага слова. Купала
адкрыу вобраз беларускага селянiна як
першаасновы народнага жыцця, маралi, яго духоунай
моцы. Паэтычны дэбют паэта - верш "Мужык",
надрукаваны у 1905 г. у газеце "Северо-Западный
край". Верш "стрэлiу як пярун сярод яснага
дня", абвяшчаючы моц i сiлу народа, увасобленую
у вобразе мужыка. Купала паказвае беларуса, якi
працуе, "як той вол рабочы", лечыцца без
доктара i "свята рэдка калi" знае, не умее нi
чытаць, нi пiсаць, зносiць лаянку i свавольства
пана. Абяздолены мужык не толькi скардзiцца на
прыгнет i нядолю, але i пачынае пратэставаць
супраць сваiх прыгнятальнiкау, уступае на шлях
барацьбы за права быць чалавекам, за сваю
чалавечную годнасць. У 1908 г. выходзiць з друку
першы паэтычны зборнiк Я.Купалы "Жалейка",
вершы якого стваралiся на самым грэбенi
рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. Вершы сборнiка
"жалейка" прасякнуты пафасам услаулення
беларускага мужыка-працаунiка, якога паэт з
павагай называе панам сахi i касы. Купала паказвае
цяжкае становiшча селянiна, якi не меу хлеба, хоць
працавау з ранку да вечара, палiваючы потам i свае
вузкiя палоскi i бязмежныя панскiя палi.
Пагарджаныя, абяздоленыя, "сляпыя i глухiя"
беларусы узнялiся на барацьбу (верш "А хто там
iдзе?"). Iдуць яны грамадой, несучы сваю крыуду
напаказ усяму свету. Рукi у iх у крывi ад
непасiльнай працы, на нагах лапцi. Iмкнуцца яны да
свабоды i шчаслiвай долi, хочуць "людзьмi
звацца". Другi зборнiк дарэвалюцыйнага Купалы -
"Гусляр" (Пецярбург, 1910 г.), у цэнтры якога
вобраз гусляра з гуслямi-самаграямi. Паэт хоча
ляцець "к зорам агнiстым, к прыволлю
нябеснаму". Ен верыць у сiлу народнай песнi,
якая павiнна дапамагчы селянiну пераадолiць
духоуную адсталасць. У 1913 г. у Пецярбурзе
выдаеццп трэцi сборнiк Я.Купалы "Шляхам
жыцця". Глубокае пачуцце любовi паэта да сваей
радзiмы выяуляецца у алегарычным вершы
"Выйдзi...". Беларусь тут увасабляецца у
вобразе жанчыны-мацi, якая пакутуе ад уцiску
царскага самадзяржауя. Апранутая у лахманы з
кастры, з палыну, яна жыве пад "дзiкай зiмняй
апекай", мерзне ад стюжы i сiверу. Прайшоушы
цяжкiя выпрабаваннi, жанчына-мацi не страцiла веры
у хуткае адраджэнне. Паэт заклiкае яе "скiнуць
зiмоны рабскi сон" i выйсцi насустрач вясне -
свабодзе, шчасцю, светлай будучынi.
2. Супярэчлiвасць характару
Тулягi у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца
апошнiм".
Дзеянне камедыi разгортваецца у
навукова-даследчым iнстытуце геалогii, дзе
дырэктарам з'яуляецца Гарлахвацкi. Да навукi
дырэктар не мае нiякага дачынення, на пасаду
кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца
"сябры", выдаушы фальшывую даведку.
Гарлахвацкi адчувае сябе у iнстытуце, як шчупак у
сажалцы. Паказвае сябе буйным
вучоным-палеантолагам, хоць на самой справе не
можа адрознiць костку свiннi ад мамантавай.
Адчуваючы сябе гаспадаром становiшча,
Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе, запалохвае
сумленных вучоных, хапаючы iх мертвай хваткай за
горла (зусiм невыпадкова драматург дае яму
прозвiшча Гарлахвацкi). Асаблiва актыунай стала
яго дзейнасць пасля таго, як у iнстытут прыйшла
папера з патрабаваннем прадставiць спiс
навуковых прац дырэктара. Нямаючы нiводнай,
Гарлахвацкi прабуе выратаваць сваю шкуру шляхам
шантажу, подкупу, пагроз, паклепау. I вось з яго
легкай рукi былы настаунiк Варонежскай гiмназii
Туляга раптам становiцца дзянiкiнскiм палкоунiкам,
асiстэнтка Вера Мiхайлауна-распутнiцай i
амаральнай жанчынай, прафесар Чарнавус -
здраднiкам, ворагам народа, за што ен адхiляецца
ад чытання лекцый, кнiга яго здымаецца з
выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай
навiсла пагроза выключэння з iнстытута.
Запалоханага Тулягу Гарлахвацкi прымушае
напiсаць за яго навуковы даклад. Туляга сумленны,
працавiты i сцiплы чалавек. Вызначальнай рысай яго
характара з'яуляецца баязлiвасць. Магчыма, каранi
яе у былым жыццi Тулягi, прывучанага слухацца
начальства, нiкому не пярэчыць, быць пакорлiвым.
Страх Тулягi, безумоуна, абумоулены i грамадскай
атмасферай таго часу, калi iснавалi усеагульная
падазронасць i недавер, калi чалавека без усякай
прычыны маглi арыштаваць. Баючыся нават уласнага
ценю, запуганы прайдзiсветам Гарлахвацкiм, Туляга
згаджаецца напiсацт навуковую працу свайму
дырэктару. Востра перажываючы свае становiшча
вучонага-парабка, Туляга паступова пазбауляецца
уласцiвага яму страху. Нерашучы i баязлiвы, ен у
канцы камедыi з'яуляецца самым актыуным у
барацьбе з Гарлахвацкiм, у качатковым яго
выкрыццi. Ен не толькi пiша даклад, якi паказау
невуцтва лжэвучонага, але i з горда паднятай
галавой, з выглядам пераможцы праходзiць пауз
Гарлахвацкага. Бязмоуна шлях героя да перамогi
быу нялегкiм. Пераадолiць сваю баязлiвасць i
нерашучасць яму памаглi чулыя адносiны калег па
працы - Чарнавуса, Веры, Левановiча. Дзякуючы iх
намаганням зрываецца маска вучонага з невука i
паклепнiка, высмейваецца падхалiмства i
прыставальнiцтва, кар'ерызм i двурушнiцтва.
Апошнiмi, на шчасце, смяюцца сумленныя. |