| 1.
Сацыяльная i маральна-фiласофская праблематыка
рамана "Трэцяе пакаленне", яго канкрэтна-гiстарычны
сэнс.
Раман "Трэцяе пакаленне"
(1935) - адзiн з найбольш вядомых творау К.Чорнага. Ен
напiсаны у неспрыяльных умовах 30-х гг. (напярэданнi
масавых рэпрэсiй) i з'яуляецца сугучным эпосе, калi
выкрывалiся перажыткi капiлалiзму у свядомасцi
людзей. К.Чорны хацеу паказаць згубны уплыу,
разбуральнае уздзеянне на чалавека уласнiцкай
маралi, раскрыць працэс пакутлiвага вызвалення
чалавека ад iндывiдуалiстычнай псiхалогii, выявiць
рэальныя цяжкасцi складання новых узаемаатносiн
памiж людзьмi, новых поглядау на працу, сям'ю. У
канфлiкце людзей трох пакаленняу К.Чорны
адлюстравау розныя погляды на жыцце, на
уласнасць, працу, сям'ю, мараль. Прадстаунiкi
першага пакалення, якiя выраслi пры старым ладзе,
па-свойму, у адпаведнасцi з класавай
прынадлежнасцю i сваей жыццевай фiласофiяй аднеслiся
да рэвалюцыi. Адны сталi заклятымi яе ворагамi,
другiя узнялiся на барацьбу за свае канчатковае
вызваленне. Другое пакаленне, што вырасла ва
умовах рэвалюцыi, грамадзянскай вайны i новага
ладу, таксама не было адзiным, маналiтным.
Некаторыя яго прадстаунiкi ажыццявiлi задуманае, у
працы знайшлi свае шчасце. Iншыя ж, наадварот, з
трывогай i неразуменнем успрынялi сацыялiстычныя
пераутварэннi. Трэцяе пакаленне на думку пiсьменнiка,
- перадавыя людзi з новымi поглядпмi на свет i шчаслiвай
будучыняй. Праз узаемаадносiны галоуных герояу
твора К.Чорны паказвае складаны працэс
перавыхавання чалавека згубны уплыу на яго уласнiцкай
фiласофii, духоунь рост цемных i забiтых у мiнулым
людзей, дабратворнь уплыу на iх калектыву. Аутар
развенчвае згаiзм, людскую адасобленасць,
сквапнасць - усе тое, што нявечыць душы, калечыць
жыцце людзей. Тыя жыццевыя iдэалы, погляды на
чалавечае шчасце, якiя не мелi пад сабой
грунтоунай асновы, былi абвергнуты жыццем,
пацярпелi крах. Пранiкаючы у свядомасць герояу,
раскрываючы iх супярэчлiвасць на крутых
паваротах гiсторыi К.Чорны ставiць пытанне аб
адказнасцi самога чалавека за выбар свайго шляху,
аб сэнсе i сапраудных вартасцях жыцця.
2. Вобраз роднага краю у лiрыцы
Янкi Купалы.
У 1913 г. у Пецярбурзе выдаецца
трэцi сборнiк Я.Купалы "Шляхам жыцця",
цэнтральнае месца у якiм займае вобраз
беларускага мужыка i зямлi, на якой ен жыве. "Ясны
твар вясны" бачыцца Я.Купалу у аблiччы
бацькаушчыны (верш "Маладая Беларусь"). Радзiма
- гэта увасабленне магутнага народа,
загартаванага у змаганнi з прыгнетам. Паэт
упэунены, што у час "буры, нягод i вялiкiх надзей"
Беларусь расцвiце, стане светлай казкай жыцця:
Падымайся з нiзiн, сакалiка сям'я
Над крыжамi бацькоу, над нягодамi: За немай,
Беларусь маладая мая. Свой пачэсны пасад меж
народамi!.
Глыбокае пачуцце любовi паэта
да сваей радзiмы выяуляецца у алегарычным вершы
"Выйдзi...".Беларусь тут увасабляецца у
вобразе жанчыны-мацi, якая пакутуе ад уцiску
царскага самадзяржауя. Апранутая у лахманы з
кастры, з палыну, яна жыве пад "дзiкай зiмняй
апекай", мерзне ад стюжы i сiверу. Прайшоушы
цяжкiя выпрабаваннi, жанчына-мацi не страцiла веры
у хуткае адраджэнне. Паэт заклiкае яе "скiнуць зiмовы
рабскi сон" i выйсцi насустрач вясне-свабодзе,
шчасцю, светлай будучынi. Лiрыка Я.Купалы
прасякнута любоую да сваей зямлi, захапленнем яе
прыгожасцю. У вершы "Лета" паэт стварае
цудоуны малюнак беларускай прыроды:
Лета ты, лета прыгожа-квяцiстае,
Колькi ты уносiш вздобы з сябой!
Чаруюць сваiм хараством,
напауняюць душу радасным пачуццем шнуры кала сiстыя
збожжа, ранiшнi узыход сонца пах травы над ракой.
Лепшыя узоры пейзажнай лiрыкi Я.Купалы - вершы "Явар
i калiна", "Дзве таполi", "Жнiво", "Адцвiтанне".
Паэт паказвае прыроду у цеснай сувязi з народнай
працай, якую ен паэтызуе у вершы "Жняя". Гераiняй
верша з'яуляецца простая сялянская дзяучына.З
вянком на галаве яна велiчна iдзе па полi, песняй
услауляючы жнiво. Аутар, захоплены працай
дзяучыны, парауноувае яе з царыцай, з сонцам, з усiм
самым цудоуным i прыгожым:
А яна - царыца - Весела, шчаслiва
Карануе песняй Залатое жнiва.
У творчастi Я.Купалы значнае
месца займаюць лiраэпiчныя i рамантычныя паэмы
("Зiмою", "Курган", "Бандароуна", "Яна
i я", "Магiла льва"), прысвечаныя лесу
беларускага народа, яго легендарнай гiсторыi. |