Билет №7

[an error occurred while processing this directive]

 

1. Параунальная характырыстыка вобразау Мiхала i Зосi (па раману К.Чорнага "Трэцяе пакаленне").

Мiхал Тварыцкi - адзiн з галоуных герояу рамана. Каб пракармiць сям'ю, Мiхал вымушаны быу працаваць пастушком на хутары Скуратовiча. Тут ен сустрэуся з жосткiмi законамi эксплуатацыi, з прынiжэннем чалавечай годнасцi, з сiлай уласнiцтва i багацця. Паступова у душы Мiхала прарастаюць зярняткi эгаiстычнай фiласофii: "Спадзявайся толькi на сябе, бо чалавек чалавеку воук. Трымай пры сабе i думкi, i усе, што маеш, збiрай багацце...". I гэта "фiласофiя" засвоеная героем рамана з дзяцiнства, становiцца у далейшым асновай усяго яго жыфцця.Лепшыя якасцi сваей натуры (працавiтасць, практычны розум) Мiхал скiроувае на адмежаванне ад людзей, у якiх не бачыу нi родных, нi сяброу. Пасля рэвалюцыi i грамадзянскай вайны Мiхал стау самастойным гаспадаром, але жыцце па воучай фiласофii не прыносiць радасцi яго сям'i - жонцы Зосi i дачцэ Славе. Тварыцкi думае толькi аб уласным узбагаценнi. Прага нажывы, багацця, прысваенне вялiкай сумы дзяржауных грошай прыводзяць Мiхала на лаву падсудных. Пакутлiва вызваляецца Тварыцкi ад змрочнай фiласофii уласнiцтва i становiцца на шлях духоунага разняволення. Вобраз Зосi, як i Мiхала,пададзены у развiццi. У пачатку рамана перад намi бясхiтрасная,па-дзiцячы наiуная дзяучына. Як i Мiхал, Зося з ранняга дзяцiнства спазнала горыч парабкоуства, смерць родных (бацьку i брата забiлi бандыты на чале са Скуратовiчам), голад i нястачу. Аднак яна не стала памагатым гаспадара, а, наадварот, з нянавiсцю пачала адносiцца да фальшу, жорсткасцi, своекарыслiвага разлiку. Дабрыня, калектывiсцкае светаадчуванне, бескарыслiвасць - вызначальныя, паводле К.Чорнага, рысы характару Зосi. Стаушы жонкай Мiхала, яна хоча адрадзiць у iм усе тое добрае, што вынiшчыла прага да нажывы. Вобраз Зосi Тварыцкай - гэта вобраз жывога чалавека, якi не можа быць iдэальным ва усiх адносiнах. Зося жыве цяжка, падчас пакутлiва, але i радасна. Яна актыуна удзельнiчае у грамадскiм жыццi калектыву, усведамляючы сябе яго часцiнкай, выхоувае дачку, збiваецца ехаць на вучобу у горад. Праз узаемаадносiны галоуных герояу твора К.Чорны паказвае складаны працэс перавыхаванне чалавека, згубны уплыу на яго уласнiцкай фiласофii, духоуны рост цемных i забiтых у мiнулым людзей, дабратворны уплыу на iх калектыву. Аутар развенчвае эгаiзм, людскую адасобленасць, сквапнасць - усе тое, што нявечыць душы, калечыць жыцце людзей.

2. Карцiны роднай прыроды у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".

Цудоуным, шматфарбавым святлом ззяе намаляваная у "Новай зямлi" беларуская прырода. Па сiле майстэрства пейзажнага жывапiсу няма у беларускай лiтаратуры паэта, роунага Коласу. Яго адухоуленыя, то узнесла-фiласофскiя, рамантычныя, то па-чалавечы пранiкненна-мяккiя пейзажныя карцiны i малюнкi чаруюць нас сваiм багаццем, дакладнасцю, высокай паэтычнай гармонiяй. Прырода у паэме паустае у розных iдэйна-эстэтычных функцыях. Яна, па-першае, тыповыя абставiны, у якiх жывуць, дзейнiчаюць героi. Лес, поле,луг,рэчка (зiмой, вясной, летам i восенню) - гэта не проста малюнкi, а тое звычайнае асяродзе, без якога мы не можам уявiць Мiхала, Антося i астатнiх герояу "Новай зямлi". Прырода уздзейнiчае на iх характары, паводзiны, фармiруе iх светаадчуванне. З другога боку, прырода у "Новай зямлi" як бы выконвае iдэйна-мастацкую, патрыятычную задачу. Пра Беларусь, яе клiмат, прыроду, краявiды склалася думка як пра край убогi, бедны прыгажосцю, славуты хiба толькi гнiлымi балотамi ды туманамi. Паэт нашчэнт разбiвае такi пагляд. Багацце, шматфарбнасць беларускай прыроды з'яуляецца таксама як бы антытэзай да асноунай сацыяльнай тэмы твора. Паглядзiце, якi цудоуны, багаты наш край, нiбы гаворыць паэт. i як цяжка жывуць у iм людзi, якiя раздольныя лясы, палi, сенажацi i як не хапае усяго гэтага чалавеку зямлi, селянiну. Паэт малюе лес, тыповае асяроддзе жыцця i працы леснiка ("А знiзу гэты лес кашлаты меу зелянюсенькiя шаты лазы, чаромкi цi крушыны, алешын лiпкiх, верабiны"; "Дубы, дзе дружнай чарадою стаяць, як вежы, над вадою"). Гэткi ж дакладны вобраз будзе дадзен лугу, полю, рэчцы, самой сядзiбе леснiка, прычым малюнак будзе мяняцца у залежнасцi ад змены порау года, бо, скажам, лес зiмой зусiм не такi, як вясной i восенню, ен мае адметны настрой i характар. I не толькi жывым здзiуляецца, захапляецца паэт, а i не жывым, бо гранiцы мiж iмi не такiя строгiя, канчаткова не выяулены, таксама выклiкаюцьпаэтычнае пачуцце. Над зямлей грымяць навальнiцы, шумяць вятры плюскочуць хвалямi ручай, рэчка. Музыка нежывой прыроды вельмi многа гаворыць чалавечаму сэрцу. У гэтай сцiхii дзiвосных гукау, фарбау, колерау, бясконцых праяу жывой i нежывой прыроды фармiруецца духоуны свет Костуся, надзвычай дапытлiвага хлапчука, надзеленага чулай, уражлiвай душой.

[an error occurred while processing this directive]