Билет №8

[an error occurred while processing this directive]
 

1. Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".

Мiхал i Антось - героi "Новай зямлi" - вобразы, якiх да Коласа яшчэ не ведала беларуская лiтаратура. Селянiн намаляваны беларускiм паэтам, паустае ва усей духоунай велiчы i прыгожасцi , ен не раб, не "забiты канчаткова", паводле выказвання Дабралюбава, а чалавек, у душы якога жывуць усе "Прыгоствы свету" (Купала), усе найвялiкшыя маральныя дабрачыннасцi. Паступiць на службу да вядомага магната i землеуласнiка князя Радзiвiла Мiхала змусiла нястача i беднасць. Мiхал - натура па-сялянску цэльная, здаровая. Ен як бы створаны жыць "правiльна".Ен умее i любiць працаваць шануе сям'ю, хоча, каб i дзецi яго былi сумленнымi i працавiтымi. Мiхал выхаваны у асяроддзi, дзе праца - неабходнасць жыцця. Ен проста не можа працаваць абыяк. Таму з выключнай добрасумленнасцю ен ставiцца i да сваей "сабачай" службы. Мiхал прагна, настойлiва шукае вызвалення з-пад панскай улады, iменна таму зямля i паустае перад iм у такiм прывабным выглядзе. Ен чалавек працы, яна для яго сэнс жыцця, але ен сам хоча карыстацца здабыткамi сваiх рук. Мара Мiхала аб зямлi - гэта не мара кулака, лiхвяра, якi гатовы скруцiць у бараноу, рог суседзяу, вяскоуцау, абы толькi пабудаваць уласны дабрабыт. Ен, вядома, мог бы выкарыстать свае становiшча леснiка для нажывы, але такая думка нават не прыходзiць яму у галаву. Мiхал - увасабленне розуму, дасцiпласцi, сумлення чалавека працы. Перад намi паустае чалавек разважлiвы, спакойны, крыху замкнуты у самiм сабе. iм рэдка апаноувае гнеу, хоць у гневе ен нястрыманы (варта успомнiць сцэну з "Начаткамi"). Ен "гаспадар" i таму даволi сурова ставiцца да дзя цей, не даруючы iм нiякiх правiннасцей, ляноты, нядбайства. Жыве у душы спрадвечнага хлебароба, селянiна, якi воляй абставiн зрабiуся "службоуцам", чалавечая пяшчота, замiлаванасць, цеплыня. Праяуляецца яна, прауда, скупа, не на людзях i нават не да людзей. Вось Мiхал вяртаецца "з абходу", любуецца "ярыною i жытамi", вельмi выразна выяуляючы схаваную, стосную мяккасць сваей натуры. Мы ведаем Мiхала разважлiвым, стрыманым, панурым з выгляду чалавекам. На гэтым, бадай, i канчаецца iндывiдуальная характарыстыка героя. Але з якой упартай настойлiвасцю песцiць ляснiк думку аб набыццi уласнай зямлi, аб вызваленнi з-пад панскага прымусу.

2. Сучасная беларуская паэзiя, яе тэмы i вобразы.

Адным з прадстаунiкоу пакалення творчай iнтэлiгенцыi, якая увайшла у мастацкае жыцце рэспублiкi у пасляваенны час, з'яуляецца Рыгор Барадулiн - аутар кнiг "Маладзiк над стэпам", "Нагбом", "Неруш". Яго паэзiя шматколерна, пластычна i эмацыянальна узнауляе навакольны свет, адлюстроувае прыгажосць роднай зямлi,гераiзм людзей у Айчыйнай вайне,пафас стваральнай працы. Нямала радкоу прысвяцiу паэт матчынай хаце, роднай весцы, таму кутку, дзе былi зроблены першыя крокi па зямлi, дзе застауся ляжаць у магiле бацька-партызан. У вершах Р.Барадулiна родная зямля паустае ва усей сваей непауторнай красе, i паэт адкрыта прызнаецца:

Я шчасны, Што сынам быць. Гэтай зямлi, Мне лесам назначана.

Паэт задумываецца над гiстарычным мiнулым Айчыны. З яго вершау можна уявiць старадаунi Мiнск, якi нiколi не мяняу свабоду на ярмо. Полаччыну, вядомую святлом "кiрылiцы Скарынавай", Белую Русь. У Р.Барадулiна нямала сатырычных вершау, пародый, эпiграм, у якiх ен востра высмейвае п'янства, марнатрауства, спажывецкiя адносiны да прыроды (зборнiкi "Журавiнка", "Прынамсi..."). Паэтам публiцыстычнага складу з'яуляецца Генадзь Бураукiн. Яго творы характарызуюцца шырыней погляду на свет з фiласоуска-аналiтычным асэнсаваннем рэчаiснасцi. Паэт пiша аб маральнай чысцiнi нашага сучаснiка абмiнулай вайне, аб каханнi, па-фiласоуску разважае над тэмамi агульначала-вечай значнасцi. Аб каханнi i яго загадкавых таямнiцах, горычы растанняу i радасцi сустрэч, аб беражлiвых адносiнах да спадарожнiц жыцця расказау Г.Бураукiн у вершах са зборнiка "Пяшчота". Паэт прыглядаецца да паусядзеннага жыцця з усiмi яго фарбамi i адценнямi. Яму не да спадобы двудушныя, беспрынцыповыя людзi, абывацелi. Змагаючыся с чалавечым раунадушшам, Г.Бураукiн просiць больш чуйна адносiцца да блiзкiх i знаемых, не забывацца, што "бягуць гады няумольна i паспешна, навек згараюць знiчкамi". Глыбокiм фiласофскiм роздумам аб сталасцi свайго пакалення, аб большай патрабавальнасцi да сябе напоунены многiя творы паэта:

Як многа у нас звычайнасцi! Як мала у нас адчайнасцi! Як многа у нас прабачлiвасцi!

[an error occurred while processing this directive]