Билет №12

[an error occurred while processing this directive]

 

1. Кандрат Крапiва-драматург

У драматургiю К.Крапiва прыйшоу у першай палове 30-х гг., калi беларуская драматургiя дасягнула ужо даволi высокага узроуню. "Канец дружбы" (1934). У ёй драматург узнiмае праблему дружбы памiж людзьмi.Гэта мастацкi дакумент 30-х гг.,у якiм выразна праявiлася атмасфера таго часу (падазрознасць, недавер,спекуляцыя палiтычнымi паняццямi i iнш.) У сучасным прачытаннi пьесы, некалi адмоуны персанаж Лютынскi выступае як станоучы герой,барацьбiт за прауду i справядлiвасць. Ён супраць ставiць дэмагогу Карнейчыку, якi, выконваючы iнструк цыi вышэйшых начальнiкау, здраджае свайму сябру Лютынскаму i аддае яго на расправу як "ворага народа".Пры гэтым Карнейчык забывае,што у час белапольскай акупацыi настаунiк Лютынскi,рызыкуючы сваiм жыццём,выратавау жыццё яму,забывае сваё абяцанне прыйсцi на дапамогу сябру у цяжкую для яго гадзiну. Наступным творам К.Крапiвы стала народна-гераiчная драма "Партызан",прасвечаная барацьбе беларускага народа супраць iнтэрвенцыi буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Самы ж вялiкi поспех выпау на долю трэцяй пьесы К.Крапiвы - сатырычнай камедыi "Хто смяецца апошнiм"(1939). Яна - яркае сведчанне аб часе, калi была напiсана, аб атмасферы, што панавала у 1937-1938г. Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым iнстытуце геалогii,дзе дырэктарам зьяуляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення:на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца "сябры",выдаушы фальшывую даведку. У пьесе "Хто смяецца апошнiм" праявiлася майстэрства К.Крапiвы як тонкага псiхолага,якi знайшоу непауторныя,iндывiдуальныя рысы для герояу, поуна i закончана "вымалявау" iх партрэты.Iмены Гарлахвацкага,Зёлкiна,Тулягi,як i iмёны шматлiкiх гогалеускiх i шчадрынскiх герояу,ператварылiся з уласных у агульныя. На жаль,падхалiмства, нахабства,подласць,пляткарства часта сустракаюцца i у нашы днi. Нямала ёсць людзей,якiя робяць усё,каб падняцца па службовай лесвiцы,заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваiх асабiстых iнтарэсау такiя людзi не грэбуюць нiчым, iдуць на любую подласць. Змагацца з iмi,лiчыць К.Крапiва, трэба агульнымi сiламi, працiпаставiушы навуцтву i ашуканству прынцыповасць,строгасць i ваяунiчасць. У пасляваенны час драматургiчная творчасць К.Крапiвы засталася па-ранейшаму напружанай i плённай. Былi напiсаны пьесы "З народам", "Пяюць жаваранкi", "Людзi i дьяблы", "Зацiкауленая асоба". "Брама неумiручасцi"

2. Тэма паэта i паэзii у творчасцi Я.Купалы.

Значнае месца у творчасцi Я.Купалы займае тэма паэта i паэзii. Паэт,на думку Я.Купалы,павiнен быць выразнiкам дум i спадзяванняу народа,змагаром за яго лепшае будучае.У адным з раннiх вершау "Я не для вас.."(1907)сцвярджаецца думка,што сапраудны паэт павiнен служыць людзям працы,што яго песня,талент i сэрца павiнны належаць "бедным i загнаным":

Я не для вас, … А для бедных i загнаных. Я з iмi мучуся урауне, У адных закут з iмi кайданах..

Погляды Я.Купалы на прызначэнне паэта i паэзii выяуляюцца у вершах "З кутка жаданняу", "З маiх песень","Не клянiце мяне" i iнш. Свае пяснярскае прызванне паэт бачыць у служэннi бацькаушчыне,у праудзiвым паказе народнага жыцця.Грамадзянскi абавязак паэта-шукаць тыя шляхi-дарогi,якiя б прывялi народ "к яснаму сонцу","к славе". У вершы "З кутка жаданняу"Я.Купала гаворыць, што ён не жадае гучнай славы.Галоунае для яго-быць праудзiвым выразнiкам дум мiльёнау процоуных людзей.

З цэлым народам гутарку весцi. Сэрца мiльёнау падслухаць бiцця- Гэткай шукаю цэлы век чэсцi Гэта адно мне падпорай жыцця. Песню стварыу ясну, як неба У кожнай з ёй хаце быць мiлым гасцём...

Працягам размовы пра месца паэта у жыццi,пра сутнасць сапрауднай паэзii зьявiлiся вершы "Мая навука","Трэба нам песень","За усё". У вершы "Мая навука"(1919)Я.Купала сцвярджае,што жыццё народа ва усiх яго праявах было калыханкай, якая нарадзiла у паэта самыя светлыя думкi.Песня паэта увабрала у сябе шум адвечнага бору,шэпт спелых пшанiчных каласоу,шэлест лiсця узмежных iгруш i таропкi плюскат вод... Прызнаным майстрам мастацкага слова,на думку Я.Купалы, можа стаць толькi той творца,якi узгадаваны,успешчаны на нацыянальнай глебе.Сваю удзячнасць народу за любоу да паэзii,"за кут у родным краю,за хлебсоль без клапот" выказвае пясняр у вершы "За усе" (1926). Да гэтага часу яму было прысвоена званне народнага паэта,i Я.Купала, аглядаючыся на пройдзены шлях,пiша,што свае песнi складау ён i "сярод крыжоу,магiл",пiсау не раз "крывёй з сваiх грудзей",заусёды быу разам з народам,жыу яго думамi i надзеямi.Былi яго песнi невясёлыя, калi бачыу, як зневажаецца мова беларусау,топчацца iх годнасць.Былi i радасныя песнi,калi бачыу паэт, што яго заклiкi да лепшай долi,яго праудзiвыя словы былi пачутылюдзьмi:

Я адплацiу народу, Чым моц мая магла Звау з цемры на свабоду...

[an error occurred while processing this directive]