1. Аснауныя матывы i вобразы
лiрыкi П.Броукi
Першы верш П.Броукi "Ой,не
шапчы,мая бярозка" быу надрукаваны у газеце
"Чырвоная Полаччына" у 1926г.З першых крокау у
лiтаратуры аутар заяуляе што ён не будзе
"стаяць на раздарожжы,вачамi сумнымi глядзець
удалячынь",а будзе iсцi у нагу з часам,апяваючы
поступ новага жыцця. Паэзiя П.Броукi увабрала у
сябе жыватворныя сокi роднай зямлi,пераняла яе
красу,напоунiлася самымi рознымi чалавечымi
пачуццямi-радасцю,замiлаваннем, пачуццём
аптымiзму. Значнае месца у творчасцi П.Броукi
займае тэма Вялiкай Айчынай вайны.Героi яго
творау - воiныфрантавiкi,партызаны,iх
сёстры,бацькi,каханыя. У вершы "Рана"
расказваецца пра цяжкi шлях воiна да роднай зямлi.
Аб вялiкiх выпрабаваннях, якiя выпалi на яго
долю,сведчаць восем ран на целе. Зажылi раны
салдата,але не можа загаiцца душэуны боль ад
таго,што Беларусь яшчэ стогне ботам акупантау.
Суняць гэты боль можа толькi поунае вызвален не
роднага краю. У гады Вялiкай Айчынай вайны
П.Броукам была напiсана паэма
"Беларусь"-паэтычны маналог аб
Радзiме,усхваляваны зварот да яе. Творы П.Броукi
пасляваеннага часу (паэма "Паланянка",вершы
"Парк Перамогi","Смерть героя") яшчэ
звязаны з франтавой тэматыкай,але пафас
творчасцi паэта вызначае тэма мiрнай працы,размах
аднауленчага будаунiцтва(паэма "Хлеб", вершы
"Архiтэктар", "Бондар"). Лiрычнай
цеплынёй вызначаецца iнтымная лiрыка П.Броукi
("Маладзiком", "Пра
вочы","Косы","Ты мая пчолка","Пахне
чабор). Верш "Пахне чабор"-песня-споведзь,у
якой выяулена разнастайная гама па чуццяу: i
успамiны аб даунiм,беззваротным юнацтве,i першае
каханне,што апалiла душу героя, i прыгажосць
чыстай душы,яе рамантычная узнёсласць, i юнацкая
нерашучасць,i боль страты,i дакор сабе...
Год адзiнаццаць,а можа
дванаццаць Сэрца балiць, што не здолеу спаткацца
Сэрца нязменна хвалюе дакор Пахне чабор
П.Броука выступае i
паэт-фiлосаф,якi разважае над праблемамi жыцця,над
тым,якой павiнна быць паэзiя. Паэт,на
думкуП.Броукi,павiнен жыць адным жыццём з народам
i зямлей,роднай Бацькаушчынай. Паэзiя павiнна быць
заусёды маладой, як вясна,звонкай i пявучай,як
салавей,шчырай i празрыстай, як дзiцячая сляза;яна
павiнна "плысцi ракой,цячы кранiчкай
жвавай",мець крылы для палёту,быць у вечным
творчым гарэннi.Такiя думкi сцвярджае народны
паэт Беларусi у вершы "Паэзiя".
Грамадска-палiтычная i
публiстычная дзейнасць К.Калiноускага.Газета
"Мужыцкая прауда"
Заслугi К.Калiноускага перад
рэвалюцыйным рухам i беларускай культурай
неаспрэчныя. У яго дзейнасцi знайшлi увасабленне
найбольш радыкальныя тэндэнцыi паустання 1863г. Як
правадыр тэарэтык рэвалюцыйнай дэмакратыi
увайшоу ён у гiсторыю грамадскай думкi i
рэвалюцыйнага руху Беларусi i Лiтвы.Дзейнасць
Калiноускага можна разглядаць як адну з найбольш
смелых i паслядоуных спроб праверыць на практыцы
i увасобiць у жыццё праграму рэвалюцыйных
дэмакратау 60-х гадоу. Дзейнасць Калiноускага
зьявiлася паказчыкам абуджэння нацыянальнай
свядомасцi бел.народа i садзейнiчала гэтаму
абуджэнню.Ён унёс прыкметны уклад у фармiраванне
бел.лiтаратурнай мовы,быу творцам
бел.рэвалюцыйнай публiцстыкi,бел.дэмакратычнай
прэсы,выдауцом першай газеты на бел.мове. Як мне
ужо даводзiлася пiсаць,газета "Мужыцкая
прауда",што выдавалася Калiноускiм, адно з
першых рэвалюцыйных перыядычных выданняу для
працоуных у гiсторыi народау нашай краiны. З iменем
Калiноускага звязана самабытная старонка у
гiсторыi беларускай паэзii. Калiноускаму была
чужая нацыянальная абмежаванасць.Поспех
сялянскага паустання у Беларусi i Лiтве ен ставiу у
залежнасць ад народнай рэвалюцыi у Расii,якую
рыхтавалi рускiя рэвалюцыйныя
дэмакраты.Негледзячы на нянавiсць да польскiх
памешчыкау,ён здолеу зразумець велiзарнае
значэнне польскага нацыянальнага руху.Ён
ведау,што без сувязi з польскiм рухам па Беларусi у
той перыяд не могло быць нiякага шырокага
рэвалюцыйнага выступлення народных мас.З першых
жа крокау практычнай дзейнасцi мы бачым яго у
самым цесным кантакце з польскiмi
рэвалюцыянерамi.Калiноускi усведамляу агульнасць
гiстарычнага лёсу беларус. i лiтоускага
народау.Думаючы пра будучае Беларусi ён заусёды
бачыу побач з ёю вызваленую ад цара i памешчыкау
Лiтву.Беларускi рэвалюцыянер i
пiсьменнiк-публiцыст Калiноускi па праву лiчыцца
таксама дзеячам польскага i лiтоускага
рэвалюц.руху Найбольшую каштоунасць для
характарыстыкi рэвалюцыйнага светапогляду
Калiноускага уяуляе "Мужыцкая прауда",i
даследчыкi зусiм слушна бяруць яе за аснову пры
аналiзе грамадска-палiтычных поглядау
рэвалюцыянера. "Мужыцкая прауда" была
агiтацыйным выданнем,разлiчаным на кругагаляд
сярэдняга селянiна.Таму Калiноускi не мог
раскрыць у ёй усёй паунаты сваiх
сацыяльна-палiтычных, а тым больш фiласофскiх
погдядау. "Мужыцкая прауда" у цэлым-i у гэтым
заслуга Калiноускага-зьяуляецца выдатным
дакументам. |