1. Раман Уладзiмiра
Караткевiча. "Каласы пад сярпом тваiм".
Раман У.Караткевiча "Каласы
пад сярпом тваiм" (1968)прысвечаны адной з
гераiчных старонак беларускай гiсторыi-перыяду
падрыхтоукi паустання 1863г. Раман складаецца з
дзвюх частак.У першай ("Выйсце крынiц")даецца
кароткая характарыстыка палiтычнага i
грамадскага жыцця напярэдаднi рэформы
1861г.апiсваецца голад Беларусi.Акрамя
таго,расказваецца пра дзiцячыя i юнацкiя гады
князя Алеся Загорскага. Бацькi аддаюць яго на
"дзядзькаванне"-выхаванне у сялянскую сямью
Кагу тоу.Такое выхаванне зблiзiла Алеся з простымi
людзьмi,народным жыццём,мовай беларусау i iх
традыцыямi.Можа,по гэтай прычыне сваю прамову у
дваранскiм клубе князь гаворыць па
беларуску.Другая кнiга ("Сякера пры
дрэве")расказвае пра вучобу Алеся у
Пецярбургскiм унiверciтэце,удзел у пад польнай
арганiзацыi "Агул",пра сустрэчы з
К.Калiноускiм,пра сялянскае паустанне на чале з
Корчакам.Дзеянне рамана завяршаецца у 1861г.,калi
цар адмянiу прыгоннае права. Алесь-адзiн з
прадстаунiкоу прагрэсiуна настроенай шляхты.Яшчэ
да адмены прыгоннага праваён дае волю сваiм
сялянам.У вобразе Алеся увасоблены лепшыя рысы
грамадска-культурных дзеячау мiнулых часоу,для
якiх радзiма была найдаражэйшым
скарбам,святыняй,часткай iх самiх. Аднауляючы для
чытачоу падзеi больш чым стогадовай даунасцi,
перыяд, калi неабходнасць сялянскай рэформы
дыктавалася самiм жыццём.У.Караткевiч iмкнууся
гiстарычна падыходзiць да асвятлення падзей
1863г.Ён аналiзавау iх сацыяльна-эканамiчную
сутнасць,iх гiстарычнае значэнне для лёсу
бел.народа,iх уплыу на далейшае развiццё нацыi.Пры
гэтым характэрнай асаблiвасцю твора выступае
аутарскае разуменне гiсторыi як працэсу,у якiм
дыялектычна узаемазвязаны гiсторыя,
фiласофiя,эстэтыка i публiцыстыка. Сваю увагу
пiсьменнiк канцэнтравау на наступных асноуных
напрамках. Па-першае,гэта мастацкi аналiз побыту,
сацыальна-палiтычнай атмасферы жыцця
прыдняпроускага дваранства,перадавых (Вежа) i
рэакцыйных (Кроер) яго плыней,якiя у многiх
вызначалi i поспехi, i няудачы паустаушых сялян,
па-другое, гэта прыход да паустання 1863г.
прадстаунiкоу перадавога бел.i польскага
дваранства (сюжэтная лiнiя прадстаулена
Загорскiм, Калiноускiм i
Серакоускiм);па-трэцяе,перарастанне
неасэнсаваных стыхiйных выступленняу сялян у
арганiзаваную барацьбу супраць прыгнятальнiкау
(распрацоука вобразау тут вядзецца па лiнii
Кагуты-Корчак);па-чацвёртае,паказ жыцця высокiх
палiтычных колау.
2.Паэма Я.Коласа "Новая
зямля"- Энцыклапедыя жыцця беларускага
сялянства у дарэвалюцыйны час.
"Новую зямлю" Я.Коласа
справядлiва называюць энцыклапедыяй жыцця
бел.сялянства конца XIX- i пачатку XX ст.i
невыпадкова.Паэма-вялiкi эпiчны твор аб
гiстарычным лёсе бел.сялянства i пошуках iм шляхоу
да светлай будучынi.Паэт расказвае аб усiм,чым
багата i цiкава жыццё сялян:аб клопатах i занятках
дарослых,аб забауках дзяцей i iх вучобе,аб
святочных днях i буднях,ясных летнiх днях i цiхiх
зiмовых вечарах,калi дарослыя пры дзецях
"пачнуць казаць свае успамiнкi,вясцi размовы
пра старынкi". Працай былi запоунены буднi
сялян.Працавалi i дарослыя,i дзецi:Мiхаiл выконвау
абавязкi леснiка,Антось "правiу
гаспадарку",усю хатнюю работу выконвала
Ганна-жонка Мiхала. Я.Колас паказвае працэс
ворыва, сяубы, жнiва, малацьбы.У час жнiва
калектыуная праца становiцца крынiцай прыгожага,
напауняе душу сялян радасцю,прыносiць iм
задавальненне.Паэт можа расказаць цэлую гiсторыю
пра стары дзедау човен,пра тое,як трэба умела
выбраць касу. Апiсанне касьбы-гэта цэлы гiмн у
гонар чалавека працы.Касцы парауноуваюцца з
"ваякамi", якiя iдуць "нiбы у атаку", то
"грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то
паасобку, то па пары".У паэме апiсваюцца i
прылады працы, створаныя працавiтымi рукамi
(сярпок крывенькi, граблi), i сялянская хата, гумно,
павець. Я.Колас ведае,як звiваецца пчалiны рой i як
яго трэба абiраць,як трэба слаць снапы на таку,каб
было зручна малацiць. З энцыклапедычнай шырынёй
апiсвае Я.Колас усе звычаi i абрады,якiя бытавалi у
той час на Бел. Гэта каляндарныя святы
(куцця,вялiкдзень,коляды) звычаi узаемадапамогi
(талака,кумаванне,кiрмашы сходы,народныя
песнi,казкi. Паэнцыклапедычнаму шырока апiсвае
Я.Колас сваю родную зямлю-мацi.Апяваючы знаёмыя
яму з дзяцiн ства мясцiны,ён паказвае,наколькi
прыгожая наша зямля i як многа хараства i паэзii у
яе сцiплых краявiдах.Чаргуюцца днi i ночы,за зiмамi
iдуць вёсны,птушкi пралятаюць з выраю i зноу
ляцяць у цёплыя краiны,iдуць дажджы,гуляюць
завiрухi, разлiваюцца i замярзаюць рэкi-пра усё
гэта расказваецца у паэме.У вобразах роднага
краю Я.Колас заусёды чэрпау натхненне i сiлу.
Хараство роднай прыроды выклiкала у паэта не
толькi радасць i захапленне,але i смутак.Яго сэрца
балiць за бяспраунага, прыгнечанага i зняважанага
сялянiна.З паэм мы уяуляем яго знешнi выгляд, у што
ён быуапрануты, што еу i пiу, аб чым марыу,на што
спадзявауся i у што верыу. Працоунаму чалавеку,
якi паустае у паэме ва усёй сваёй велiчы, аддае
Я.Колас свае сiлы,сваю любоу i свой талент. |