1. Паэма Аркадзя Куляшова
"Сцяг Брыгады".
Алесь Рыбка - галоуны герой
паэмы - пакiдае родны Мiнск у трагiчны час: вайна
прынесла у яго дом вялiкае гора, разбурыла любiмы
горад, разлучыла з сям'ей. Адчуваючы сябе сынам
Радзiмы, часцiнкай свайго народа, ен iдзе на
суровую i цяжкую бiтву з фашызмам, даючы
свяшчэнную клятву вярнуцца дамоу толькi з
перамогай. Алесь Рыбка нi на хвiлiну не губляе веры
у сiлы народа. Нават у самыя драматычныя моманты
свайго франтавога жыцця - развiтваючыся з домам,
выратоуваючы сцяг брыгады, пераходзячы лiнiю
фронту, у цяжкiх умовах акружэння - герой верыць у
перамогу, i гэта вера з'яуляецца для яго надзейным
компасам. Ён хоча прыйсцi дадому не нiкчемным,
слабым жабраком, а пераможцам. Ён верыць у
справядлiвасць змагання. У героя паэмы высокае
пачуццё грамадзянскага абавязку перад народам,
сапраудны гуманiзм i нянавiсць да ворага, яснае,
чыстае сумленне i прыгожая душа. Усе гэта
спалучаецца з мужнасцю i чэснасцю. Ен не шкадуе
жыцця, выратоуваючы сцяг брыгады, выносiць з поля
бою цяжка параненага камiсара Заруднага i гэтым
самым выконвае высокi воiнскi i грамадзянскi
абавязак. Мужнасцю i стойкасцю вызначаецца i камiсар
Зарудны. У самыя цяжкiя моманты бою ён натхняе
байцоу брыгады сваей верай у перамогу.
Правобразам камiсара паслужыу член Ваеннага
савета 11 армii брыгадны камiсар I.В. Зуеу, з якiм А.
Куляшоу быу асабiста знаемы. Разам з мужнасцю камiсара
Заруднага i Алеся Рыбкi паэт паказвае паводзiны Мiкiты
Ворчыка - былога наводчыка гарматы, аднаго з тых,
каму пашанцавала застацца жывым. Пад уплывам панiчных
чутак Ворчык губляе веру у перамогу, не бачыць
сэнсу у далейшым зьаганнi, не знаходзiць у сябе
дастаткова сiл, каб пераздолiць разгубленасць.У
вынiку ен кiдае баявых сяброу, шукаючы "цiшынi i
спакою" дома. Але не знаходзiць Мiкiта сямейнага
шчасця: дома ён даведваецца аб трагiчнай смерцi
жонкi Марыны i яе перадсмяротнай запiсцы з
просьбай адпомсцiць ворагу здзекi i слезы.
Высвятляуцца таксама, что Ворчык, пакiдаючы сваiх
сяброу забрау ватоуку з зашытым брыгадным сцягам.
За здраду Мiкiту выносiцца суровы прысуд. Вобразамi
старасты - прыслугача Мядзвецкага, хутаранкi Лiзаветы
А. Куляшоу паказау маладушных людзей, здраднiкау.
Паэма А. Куляшова "Сцяг брыгады" сцвярджае
духоуныя каштоунасцi народа - нянавiсць да
ворагау, здраднiкау, вальналюбства,
высакародства, працавiтасць, чалавечую годнасць.
А.Твардоускi назвау паэму "голасам сэрдца,
напоуненага болем за родную беларускую зямлю,
плачам па ёй i гарачай, светлай верай у яе сiлы да
барацьбы, у яе вызваленне".
2. Вобраз Васiля Дзятла (разгорнуты
план).
1. Знешнi выгляд. 2. Асноуныя рысы
характару: а) шчырасць, адкрытасць у адносiнах да
Ганны, мацi; б) цвёрдасць, цярплiвасць, стойкасць; в)
працавiтасць (любоу да штодзённай сур'ёзнай працы
перадалася Васiлю ад бацькоу i дзядоу: у працы
змалку загартоувалiся людзi); г) недаверлiвасць,
замкнутасць (ён не мог верыць, што хтосьцi будзе
дбаць пра яго выгаду: вопыт сведчыу адваротнае); д)
упартасць (надзея была толькi на самога сябе:
гэтым ён мог захаваць сваю незалежнасць); е)
сквапнасць (пашкадавау Грыбку, у якога захварэла
дзiця, лыжку мёду); 3. Адносiны да зямлi (зямля для
Васiля - яго жыццё, радасцi i гора, светлая мара i
горкi пакут. Зямля - ён сам. Ён iдзе да свайго поля,
як "насустрэчу з каханай"). 4. Паядынкi за
зямлю з Карчом ("Людзi на болоце") i старшынёй
калгаса Мiканорам ("Подых навальнiцы"), вынiкi
гэтых паядынкау. 5. Спалучённе у характары Васiля
працаунiка i уласнмiка (вялiкай любовi да зямлi,
перададзенай дзядамi i бацькамi, перш за усё не
асуджэнне Васiля-адасобнiка, уласнiка, а
захапленне яго вялiкай прагай да зямлi, яе
паэтычнае адухауленне. Уласнiцкi пачатак развiты
менш, чым працавiтасць, любоу да зямлi). 6. Як Васiль
уяуляе асабiстае шчасце? (Шчасце, на думку Васiля,
немагчыма без зямлi i багацця. Ён хоча быць
багатым, жыць у дастатку, i у гэтым нiчога дзiунага
няма. Але шлях, якi выбiрае Васiль, не вядзе да
жаданай мэты, не прыносiць шчасця. З-за зямлi ён
ахвяруе каханнем: выбiрае не Ганну, а уласную
гаспадарку, пасаг Манi, вырашаючы тым самым свой
лёс). 7. Васiль i Ганна (учынкi Ганны бескарыслiвыя,
пазбауленыя разлiку. Трапяткое, чыстае i
пяшчотнае яе каханне да Васiля. Непакорлiвая i
рашучая, яна у пэуны момант губляе цвёрдасць i
падпарадкоуваецца волi бацькоу, дауняй традыцыi
"сцерпiцца-злюбiцца". У адрозненне ад Васiля
Ганна здольна дзеля уласнага шчасця на рашучыя
учынкi, гатова ахвяраваць сабой дзеля чагосцi
больш важнага). 8. Жыццевая аснова Васiля ("жыцце
- не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доугi
i клопатны будзень". Васiль амаль не выходзiць
за межы сваёй сядзiбы i уласнага поля). 9.Адносiны
да перамен, гiстарычных пераутварэнняу (старое i
новае, змрочнае i светлае, злое i добрае пераплялiся
у душы Васiля асаблiва моцна i трагiчна. Васiль
цалкам знаходзiцца ва уладзе мужыцкай мудрасцi i
верыць ва усталяваны парадак, у вечныя законы
жыцця. Усведамленне неабходнасцi змен даецца яму
няпроста, ен з цяжкасцю уступае нацiску новага). |