| 1. Iдэйны
змест паэмы Максiма Танка "Люцыян Таполя"
Праблема мастака i мастацтва у паэме.
Тэма бяссмерцтва народнага
мастацтва, лес таленавiтых мастакоу з народа
раскрываюцца у паэме "Люцыян Таполя" (1946).
Галоуны герой паэмы - народны умелец, пад рукамi
якога, "бы ад чарау нейкiх, ажывала нават
нежывое". Смаргонскiя лесарубы, рыбакi, каханая
Тэкля станавiлiся апосталамi, прарокамi, а
прыгнятальнiкi - iрадамi, рознымi пачварамi. Бiскуп
Сямашка ня мог дараваць такога прастому "хлопу",
чалавеку з народа, i прыдумау цяжкую кару: "пад
страхам пекла i пракляцця цэлых дзесяць год
адбыць пакуты i не брацца за свае мастэства".
Для мастака гэта азначала духоуную смерць. Але
Таполя змог пераадолець гэтыя перашкоды, бо "хацеу
пакiнуць пакаленням след жыцця свайго, сваiх
пакут, сказ пра мары, пра свае iмкненне". Мастак
пасiвеу i так змянiуся за дзесяць пакутных гадоу,
што нават сябры перасталi яго пазнаваць i (жыцця)
крыудзiцель бiскуп Сямашка даверыу непазнанаму
Люцыяну Таполi збудаваць не батлейку, а новую
сапраудную святыню. З гэтага моманту фабула
паэмы развiваецца паводле прынцыпу помства жыцця
- помства мастака, як у народных казках. Назло
саноунаму артадоксу Люцыян Таполя дазволiу
свабоду творчасцi, дау выйсцi пакутлiвай патрэбе
справядлiвасцi. Не самой помствай, а творчым i
стваральным парывам поунiлася душа мастака, ен
хацеу пакiнуць людзям запавет, асудзiць уцiск над
творчасцю. Сiлы зла паказаны у вобразах хiмер,
падобных да паноу i духоунiкау-езуiтау, "даайца
Сямашкi". Усе яны заузята паузуць "па душу, па
думку чалавека, што як сонца слепiць вочы iм...-чорным
сiлам пекла". Мастак доляу свайго крыудзi целя
за жывое:
Дзесяць дзен хварэу Сямашка бiскур
I крычау, каб прывялi Таполю. На дзесятый дзень
памер свiтаннем.
Люцыян Таполя вымушаны быу усеж
уцякаць ад жывых прататыпау сваiх хiмер. Ен знiк у
народзе, i толькi новыя творы, што выплывалi з
народных глыбiнь, гаварылi пра неумiручасць
таленту i мастацкай прауды, якiм няма i быць не
можа нi канца, нi пачатку:
Бо у народзе Як у прадвечным
лесе, Дзе ты знойдзiш дрэва, ад якога Шум вясны
пачауся? Дзе ты знойдзеш!
2. Эвалюцыя духоунага свету
Ганны Чарнушкi у рамане Мележа "Людзi на балоце".
У цэнтры рамана "Людзi на
балоце" - жыхары глухой вескi Куранi, адрэзанай
ад знешняга свету непраходжымi палескiмi балотамi.
Але цiхае жыцце куранеуцау было абуджана
рэвалюцыяй. На вачах пачау мяняцца быт. Па-рознаму
аднеслiся да гэтых грандыезных перамен жыхары
вескi, i у першую чаргу Васiль i Ганна (галоуныя
героi твора). Прырода узнагародзiла Ганну рэдкай
прыгажосцю i прываюнасцю, дасцiпнасцю, чулай
душой i пяшчотным сэрцам. I маральна i духоуна
Ганна вельмi прыгожая. Учынкi яе бескарыслiвыя,
пазбаулены халоднага разлiку. Хараство гераiнi i у
яе здольнасцi чуйна адклiкацца на чужы боль,
падтрымаць у цяжкую хвiлiну. I.Мележ часта
паказвае дзяучыну у сiтуацыях, дзе выяуляюцца
гэтыя рысы яе характару. Яна жыве па прынцыпц:"Нiколi
не рабiце iншым таго, чаго не хацелi б вы, каб вам
рабiлi iншыя". Як i усе куранеуцы, Ганна з
маленства прывыкла да працы. I тут не было ей
роуных. Яна выдзяляецца сярод аднавяскоуцау
надзвычайным спрытам. I у рамане мы бачым яе у
асноуным за працай: на сенажацi, у полi з сярпом у
руках, за малатарняй у Карчоу, у ягадах, на полцы
бульбы, у хлопатах па гаспадарцы. Ганна пяшчотна,
горача, самаадданна пакахала Васiля. Яна марыць
аб вялiкiм шчасцi i чыстым каханнi, але у яе жыццi
усе складваецца iнакш. Першае каханне, трапятное i
нясмелае пачуцце, з самага пачатку абразiу сам
Васiль. Павеерыушы у брыдкiя плеткi, ен растаптау
усе тое прыгожае, што iснавала памiж iмi. I яна,
абражаная i пакрыуджаная, насуперак свайму
жаданню, без кахання выходзiць замуж за Яухiма,
спадзеючыся на спрадвечнае "сцерпiцца-злюбiцца".
Але не злюбiлася i не сцярпелася. I чым даужэй яна
жыве у сям'i Глушака, тым больш выразна разумее
усю жахлiвасць свайго становiшча. Асаблiва балюча
адчула Ганна свае становiшча жонкi-рабынi, калi
нарадзiла дзiця. Стары Глушак прымусiу яе ехаць на
сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла, а
пазнейпамерла. "Бог дау - бог узяу",- вось
рэакцыя Глушакоу на смерць дзiцяцi. Пасля смерцi
дачкi Ганна не можа больш жыць побач са сваiмi "сведкамi",
нелюбiмым мужам. Яна кiдае Глушакоу i iдзе
працаваць у школу (да настаунiцы Параскi), якая
становiцца часовым прыстанiшчам на яе жыццевым
шляху. Лес Ганны склауся нялегка. Надзеi на
вяртанне былога кахання не апраудалiся (Васiль
застауся з зямлей). Зварот у бацькаву хату
душэунага спакою не прынес, пасля сустрэч з
Башлыковым засталiся прыкрасць i горкая агiда. |