1. Сацыяльна-псiхалагiчная
характэрыстыка вобразау у апавяданнях Мiхася
Лынькова "Сустрэчы" i "Над Бугам".
Апавяданне "Над Бугам" (1926)
прысвечана барацьбе Чырвонай Армii з белапалякамi.
Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранiшняга
наступлення, у вынiку якога яны павiнны авалодаць
процiлеглым берагам Буга, дзе акапауся вораг.
Рыхтуюцца да гэтай бiтвы i Васька Шкатау з Ванькам
Разанскiм. Васька Шкетау - чалавек без бiяграфii, якi
не памятае нi бацькоу, нiродных, нi сяброу. Мiнулае
яго - страшны сон, нейкае непаразуменне. Працавау
падкухарам у тракцiры. Быу басяком, злодзеем, задзiрыстым
буянам, якога не хацелi лiчыць за чалавека. У
пошуках шчасця ен пайшоу у Чырвоную Армiю, стау
салдатам. Васька Разанскi - патомны разанскi селянiн,
якi пайшоу на вайну, пакiнуушы дома жонку i чатырох
дзяцей. Ен сумуе "аб каласах жытнiх на сваей
паласе", "аб дзецях-румзах, аб жонцы".
Бераг быу узяты чырвонаармейцамi. Смяртэльна
паранены у баi, Васька Шкетау перажывае пачуцце
радасцi ад таго, што вораг разбiты. Памiраючы, ён
шэпча:"Эх, позна, позна, i так рана, рана...". У
гэтых словах - шкаданне, што яго шчаслiвае жыцце
прыйшло позна i што так рана трэба памiраць. Памi
раючы ад ран Ванька Разанскi ужо думае не пра
салдацкi мяшок, а пра свой "непераможны полк",
пра якi ен з пачуццем гордасцi гаворыць у
перадсмяротным пiсьме жонцы Алене. М.Лынькоу
адлюстроуваючы напружаную барацьбу за новы лад,
паказвае перавыхаванне чалавека у агнi
грамадзянскай вайны. Героi апавядання "Над
Бугам" рознымi шляхамi прыйшлi у Чырвоную Армiю,
i у працэсе змагання з белапалякамi яны
становяцца новымi людзьмi, аддаюць свае жыцце за
справу вызвалення працоунага чалавека. Асаблiва
глыбокага пранiкнення ва унутраны свет людзей
удалося дасягнуць М.Лынькову у апавяданнi "Сустрэчы".
Захар Крымянец - галоуны герой апавядання.
Выконваючы рэвалюцыйнае заданне, кiруючыся
уласным пачуццем абавязку, забiу правакатара,
свайго ранейшага сябра. За гэта Захар быу
асуджаны на пажыццевае турэмнае зняволенне.
Вызваленне прыйшло у 1939 г. З групай былых
палетычных зняволеных Захар Крымянец вяртаецца
на радзiму. А жорсткi лес рыхтавау для Захара
новыя выпрабаваннi. У старой, спакутаванай
жанчыне ен ледзь пазнау жонку, ад якой даведауся
пра смерць сына i арышт дачкi Вярунькi. У вобразе
Захара Крымянца М.Лынькоу паказау нязломнага
змагара за свабоду, аптымiста. Згартаваны
жыццевымi выпрабаваннямi, ен мужна пераносiць
асаблiства гора i верыць у шчаслiвую будучыню
народа.
2. Тэматыка, гуманiстычныя i
агульначалавечыя матывы творчасцi Максiма Танка.
Паэзiя Максiма Танка (Яугена Iванавiча
Скурко), народнага паэта Беларусi, лаурэата Ленiнскай
прэмii, сагрэта дабрыней i даверам да чалавека. Для
паэта вершы - гэта i прызванне, i праклем, i шчасце, i
мука, i свяшчэнны абавязак. У ваеннай лiрыцы М.Танка
(зборнiкi "Вастрыце зброю", "Праз вогненны
небасхiл") цэнтральнае месца займае вобраз
Беларусi-партызанкi, паланенай, але няскоранай. У
паэii ваенных гадоу поруч з матывамi пагрозы
фашызму выразна чуецца вера у перамогу дабра над
сiламi зла. Герой ваеннай лiрыкi М.Танка нi на iмгненне
не забывае, за што, у iмя чаго ен змагаецца. Вайна
для яго не прызванне, а цяжкi, неабходны абавязак.
У гады вайны быу напiсаны верш М.Танка "Родная
мова" (1943). Мова беларусау асэнсоуваецца
аутарам як арганiчная, iстотная часцiца духоунай
культуры народа. У самыя цяжкiя моманты гiсторыi
мова дапамагала людзям выстаяць, не страцiць веры
у лепшую будучыню. Паэтызуючы родную мову,
услауляючы велiч i сiлу народа, яго гiсторыю паэт
заклiвае любiць i шанаваць сваю Айчыну, сваю мову,
якая дае струмам песнi, а паэтам - натхненне. Да
творау перыяду Вялiкай Айчыйнай вайны адносiцца
паэма "Ямук Сялiба" у якой раскрываюцца
вытокi усенароднай партызанскай барацьбы,
патрыятызм i мужнасць абаронцау бацбкоускай зямлi.
Пясляваенная паэзiя М.Танка вызначаецца
тэматычнай шырыней i разнастайнасцю, фiласофскай
разнавялiкасцю, маштабнасцю (зборнiкi "Каб
ведалi", "На камнi, жалезе i золаце", "У
дарозе", "Хай будзе святло"). Максiм Танк -
прынцыповы гуманiст. Для яго вялiкая барацьба за
лепшыя iдэалы чалавецтва - гэта барацьба не толькi
за сацыяльную справядлiвасць, але i за паэзiю
супраць антыпаэзii, за гармонiю супраць
дэструктыунасцi, за розум супраць бясплоднага
самагубнага крыуляння. У вершы-верлiбры "Перапiска
з зямлей", якi адкрывае аднайменны зборнiк,
сцвярджаецца велiч працы чалавека, якi усе жыцце
прысвяцiй зямлi i плугу. Сэнс сваей паэзii М.Танк
бачыць у цеснай адмесцi з жыццем людской працы, з
сенняшнiм жыццем, трывожным i неспакойным. У
вершах М.Танка есць прастата, высокая духоунасць
i неаслабная увага да людзей, да свету, да таго,
пра што ен пiша. Верш "Рукi мацi"-гiмн працавiтым
мацiным рукам, якiя нiколi не ведалi адпачынку. Мацi
з'яуляецца для паэта увасабленнем чалавечай....
высакароднасцi, сцiпласцi. |