1. Тэма Вялiкай Айчыйнай
вайны у сучаснай беларускай прозе (на прыкладе
двух-трох творау).
Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны, да
якой звяртаюцца пiсьменнiкi як старэйшага, так i
малодшага пакаленняу, стала вызначальнай для
сучаснай беларускай лiтаратуры. Ад iмя пакалення,
чые юнацтва прыпала на гады ваенных
выпрабаванняу, пiша Аркадзь Марцiновiч. Убачанае i
перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам для
раманау "Не шукай слядоу сваiх", "Груша на
Голым Полi", аповесцi "Няхай iдзе дождж".
Храналагiчныя рамкi рамана "Груша на Голым Полi"
(1986) невялiкiя - вясна - восень 1942 г. Галоуны герой -
беларускi юнак Iгнат Валока. Скончыушы ваеннае
вучылiшча ен становiцца камандзiрам роты
супрацьтанкавых ружжау. Часць дзе ен пачынае
новую службу, рыхтуецца на фронт. А потым -
перадавая, баi,удачы i няудачы,горыч страт, успамiны
пра родную веску i яе людзей. Паступова прыходзiць
воiнская сталасць, якая не дазваляе герою рамана
думаць толькi пра сябе. Валока клапоцiцца пра
сяброу, думае пра свой пачэсны абавязак перад
Радзiмай, у iмя вызвалення якой гiне у цяжкiм 1942
годзе. Заключны раздел рамана - першы пасляваенны
год. Наладжваецца мiрнае жыцце ужо без прыгажунi-грушы,
якая засохла на голым полi. Iгнатау бацька, у якога
загiнулi два сыны i два зяцi, ставiць на папялiшчы
новую хату. Жыцце, на думку аутара, нягледзячы на
страты i згубы, нельга спынiць, яно прадаужаецца.
Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны выразна раскрылася у
дылогii А.Адамовiча "Партызаны" (раманы "Вайна
пад стрэхамi" i "Сыны iдуць у бой"). У "Хатынскай
аповесцi" (1972) А. Адамовiч расказвае пра
пасляваенны час. Едучы у Хатынь героi твора успамiнаюць
ваенныя гады, кожны прыгадвае сваю уласную
Хатынь. Жудасным расказам пра людзей, якiя
ператварылiся у катау, здраднiкау, з'яуляецца
аповесць А.Адамовiча "Карнiкi" (1979). Пачатку
вайны i перыяду разгортвання партызанскага руху
на Беларусi прыс вечаны раманы I.Навуменкi "Сасна
пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак
трэцi". Дзеянне у iх разгортваецца у мястэчку
Бацькавiчы i у навакольных весках. Аутар паказвае,
праз якiя цяжкiя, пакутлiвыя выпрабаваннi прайшлi
Сцяпан Птах, Кардаш, Хадоська, Нiчыпар, Гулiк,
Вадэйка, якiя становяцца актыунымi барацьбiтамi
супраць ворага у партызанскiх атрадах. Нямала
радкоу прысвечана маладым падпольшчыкам Мiцю
Птаху, Шуру Гаранку, Iвану Лобiку. Пiсьменнiк
ускрывае прычыны духоунага падзення, здрады такiх
тыпау, як Забела, Дзенiскевiч, Спаткай, Басняк.
Завяршаецца трылогiя сiмвалiчнай сцэнай - Мiця
вяртаецца да сасны пры дарозе,якая увасабляе
бессмяротнасць жыцця.
2. Жанр твора В.Дунiна-Марцiнкевiча
"Пiнская шляхта". Характарыстыка дзеючых
асоб п'есы.
Камедыя "Пiнская шляхта" -
выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай
драматургii - пiсала пасля рэформы 1861 г. i паустання
пад кiраунiцтвам К.Калiноускага 1863 г., у час чорнай
рэакцыi, калi на Беларусi гаспадарылi царская
ваеншчына i чыноунiцтва. У камедыi аутар выкрывае
паразiтычную сутнасць чыноунiкау, якiя iмкнулiся
нажыцца за кошт падману i хабарнiцтва, высмейвае
абмежаванасць шляхты. Дзеянне у "Пiнскай
шляхце" адбываецца у адным з глухiх палескiх
засценкау Пiнскага павета, дзе усе лiчаць сябе
шляхцiцамi, дваровымi. Двое "шляхцiчау" - Iван
ЦюхайЛiпскi i Цiхон Пратасавiцкi пасварылiся i нават
пабiлiся з-за таго, што першы другога абазвау
мужыком. За гэту вялiкую "абразу" Лiпскi падае
на Пратасавiцкага у суд. На разгляд справы у закiнуты
мядзведжы куток прыязджае станавы прыстау
Кручкоу з пiсарам Пiсулькiным. Каб больш яскрава
паказаць тыповыя рысы "судовых людзей", В.Дунiн-Марцiнкевiч
уводзiць у п;есу сцэну судовага пасяджэння, якая
успрымаецца як вострая пародыя на царскi суд.
Прыстау, надзелены уладай, сярод цемнай i забiтай
шляхты не лiчыць патрэбным нават захоуваць
знешнюю форму правасуддзя. Ен аб'яуляе вiнаватымi
тых, хто нiякiх адносiн да справы не мае: "Сведкi,
каторыя бачылi, а не абаранiлi,- па 9-цi рублеу, а вся
прочая шляхта, што не бачыла дракi, за тое, што не
бачыла,- па 3 рублi". Кручкоу выкарыстоувае
любую магчымасць "садраць" грошы. Аднаму з
шляхцiцау ен прысуджае пакаранне у 25 лоз без
дывана, на голай зямлi. Добра ведаючы, што такое
пакаранне лiчылася мужыцкiм, "нечуваным унiжэннем",
ен тым самым вытрасау з кiшэняу шляхцюкоу апошнiя
грошы. Вобраз Кручкова пададзены у п'есе у
сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць блытанiна у
фактах i законах, яго знешнi выгляд, мова, падобная
да страшэннай мешанiны слоу, розных выразау,
запазычаных з судовых дакументау, тыпу "лiчнасць
падвергнецца апаснасцi", "пусць выступят
вперод","в пользу врэменнага прысуцтвiя".
Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго
верным слугою i надзейным памочнiкам з'яуляецца пiсар
Пiсулькiн. Ен як i Кручкоу, займаецца хабарнiцтвам.
З вялiкiм задавальненнем пiсар прызнаецца: "Харашо
быць пiсьмавадзiцелем у разумнага чалавека,маляваныя
госцiкi (грошы) самi у карман лезуць, не нада i рук
выцягваць". В. Дунiн-Марцiнкевiч у вобразах
станавогв прыстава Кручкова i яго памочнiка Пiсулькiна
па-мастацку дасканала i знiшчальна высмеяу
царскае чыноунiцтва Расii, для якога характэрнымi
былi хцiвасць, хабарнiцтва, грубасць. |