| 1.
Тэма гiстарычнага мiнулага у сучаснай беларускай
прозе (на прыкладзе двух-трох творау).
Характэрнай асаблiвасцю
сучаснай прозы з'яуляецца вяртанне яе да мiнулага.
Увагу пiсьменнiкау прыцягваюць усе эпохi i перыяды
жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне колiшнiх
падзей з пазiцый сучаснасцi. Падзеi пачынаюць
разглядацца у кантэксце часу мiнулага i
сенняшняга. Мастацкаму увасабленню гiстарычных
падзей прысвяцiу шэраг сваiх творау У.Караткевiч:
раманы "Хрыстос прызямлiуся у Гароднi", "Каласы
пад сярпом тваiм", "Чорны замак Аьшанскi",
аповесцi "Дзiкае паляванне караля Стаха", "Чазенiя".
Раман "Хрыстос прызямлiуся у Гароднi"
прасякнуты гуманiстычным пафасам, накiраваны
супраць сярэдневяковага цемрашальства, iнквiзiцыi,
супраць як рэлiгiйнага, так i сацыяльнага прыгнету.
Паклаушы у аснову рамана гiстарычны факт, калi
стыхiйны народны рух супраць голаду i прыгнету у
Гароднi узначалiу самазваны Хрыстос - Юрась
Братчык, выгнаны з калегiума "за спагадлiвасць,
спачуванне... i сумненнi у веры". У.Караткевiч напiсау
цiкавы твор, у якiм гiстарычныя факты знiтаваны з
тонкiм вымыслас, гiстарычны сюжэт - з прыгоднiцкiм.
Дзякуючы творчасцi У.Караткевiча беларуская гiстарычная
проза зрабiлавялiкi рывок наперад, бо у ей, у яе
змесце, як гэта i уласцiва гiстарычнаму жанру,
запанавау дух рыцарства, свядомага
высакародства. Прынцыповасць, вернасць сумленню,
чалавечаму абавязку сталi самой iдэяй твора.
Першая аповесць пiсьменнiка на гiстарычную тэму
"Сiвая Легенда"... Цяжкi час у гiсторыi Беларусi:
засiлле езуiтау, шырокi фронт паланiзацыi, здрада
праваслаунай веры i пераход за матэрыяльныя
выгоды на бок ворагау роднага краю, адчайныя i
непаспяховыя спробы супрацiулення. Жорсткая
неабходнасць выбару неадкладна чакае кожнага
чалавека, у першую чаргу людзей з радавiтых сем'яу.
Перайшоу у каталiцтва пан Кiзгайла, хоць унутрана
не прымае новай рэлiгii. Застаецца верным
традыцыям бацькоу нобiль (знатны чалавек) Раман
Ракутовiч. Памiж Ракутовiчам i Кiзгайлам узнiкае
варожасць як быццам толькi на асабiстай аснове,
але канфлiкт памiж iмi вельмi хутка кандэнсуе у
сабе грамадскiя супярэчнасцi часу. Маемасць i
жыцце Кiзгайлы абараняюць шляхцiчы i iншаземныя
наемнiкi, Ракутовiч апiраецца на сiлу простага
народа. Ен падымае нероднае паустанне, становiцца
"мужыцкiм царом", перамагае Кiзгайлу. Падзеi,
якiя склалi сюжэт аповесцi "Сiвая легенда",
маюць, вiдаць, нейкую гiстарычную фактычнасць,
хоць, думаецца, скрупулезная дакладнасць гiстарычнага
дзеяння не вельмi хвалявала пiсьменнiка.
2. Творчая спадчына Цеткi.
Асноуныя матывы яе лiрыкi.
На золаку XX ст., калi Расiю
ускалыхнулi хвалi першай буржуазна-дэмакратычнай
рэвалюцыi, на Беларусi цверда i упэунена, паэтычна-натхнена
загучау голас Цеткi. Паэтэса-рэвалюцыянерка,
асветнiца, рэдактар, настаунiца, публiцыст,вучоны,
медыцынскi работнiк - такую жанчыну падарыла
беларускаму народу эпоха рэвалюцыйных бiтвау.
Цетка быццам знарок была народжана для такога
бурлiвага часу, якi стау для яе творчасцi зорным.
Паэтэса адкрывае новую старонку у беларускай лiтаратуры
- старонку мужнасцi i барацьбы. Бурлiвы, кiпучы 1905
год цалкам захапiу Цетку. "Люблю ураганы... У
бурыя адчуваю рай", - прызнаецца паэтэса. Раз'юшанай
марской стыхiяй здаецца ей рэвалюцыя у вершы "Мора".
Паэзiя Цеткi, якую можна упэунена назваць летапiсам
рэвалюцыi 1905 г., уздымала рэвалюцыйны дух народа,
паказвала сiлу i моц працоунага чалавека, якi яшчэ
так нядауна пакорлiва цярпеу прынiжэнне i прыгнет.
У вершы "Вера беларуса" паэтэса сцвярджае,
што беларускi народ стаiць на парозе сваей
свабоды, што яшчэ адзiн нацiск - i падуць ланцугi.
Магутнасць народа яна парауновывае з каменем, з
жалезам, а душу яго - з дынамiтам, якому дастаткова
iскрынкi, каб узарваць i знiшчыць ненавiсны лад
жыцця. Верш, поуны аптымiзму i веры у народную сiлу,
напiсаны у канцы 1905 г., калi рэвалюцыйны дух быу на
уздыме, i Цетка кiдала свае вершы у полымя
рэвалюцыi, каб вышэй i ярчэй яно разгаралася.
Асаблiвым рэвалюцыйным запалам вызначаецца верш
"Хрэст на свабоду", якi апявае саму рэвалюцыю
i адлюстроувае падзеi крывавай нядзелi 9 студзеня.
Расстрэл мiрнай дэманстрацыi паказау, што цар i
самадзяржауе з'яуляюцца галоунымi ворагамi
народа. Сваей палiтычнай накiраванасцю,
выкрывальным пафасам верш "Хрэст на свабоду"
нагадвае паэтычную лiстоуку (пракламацыю), што
заклiкала да усенароднага паустання супраць цара
i самадзяржауя. Пасля паражэння рэвалюцыi 1905-1907 гг.
Цетка не губляе надзеi на перамогу, верыць у
непазбежнасць новай рэвалюцыi. Прауда, у новых
творах не адчуваецца былога рэвалюцыйнага
хвалявання, але паэтэса верыць, што яе песня
ажыве "з стотысячнай сiлай". Сваю веру у
будучую рэвалюцыю яна выказала у алегарычным
вершы "Бура iдзе". У творчасцi пазнейшага
перыяду адлюстроуваюцца горкiя пачуццi i
перажываннi паэтэсы, якiя яна зведала у эмiграцыi.
12 гадоу пiсала Цетка, пакiнуушы нам каля чатырох
дзясяткау вершау i не калькi апавяданняу.
Здавалася 6, нямнога. Але гэтыя творы, у якiх сплавiлася
жыцце творцы з жыццем народа, заклiкалi беларусау
да змагання, паказвалi шлях да лепшай долi. |