Билет №1

[an error occurred while processing this directive]
 

1 .Першыя пасяленнi чалавека на тэрыторыi Беларусi. Жыцце ва умовах першабытнага ладу.

Больш-менш сталае пражыванне чалавека на Беларусi прасочваецца 100-40 тыс. годоу таму Сляды яго знойдзены у Быхаускiм i Веткаускiм раенах. Паселiшча людзей размящалiся пераважна па берагах буйных рэк: Прыпяць, Днепр, Сож. 26-23 тыс. гадоу таму было дзве такiх стаянкi на Гомельшчыне. Самая старажытная стаянка чалавека каменнага веку знаходзiцца каля вёскi Юравiчы Калiнкавiцкага раёна, дзе знойдзены рэшткi вогнiща. Другая стаянка адкрыта на правам беразе Сожа, каля вёскi Бердыш Чачэрскага раёна, тут знойдзены прылады працы з краменю. Жыццё старажытнага чалавека было вельмi цяжкiм, таму першыя насельнiкi Беларусi не маглi жыць паасобку. Спачатку яны аб'ядноувалiся у гурткi, дзе быу важак. У каменным веку утварылася парная сям'я, што садзейнiчала пераходу да родавай абщыны (40 тыс. гадоу таму). Спачатку род быу мацярынскiм, асноуным здабытчыкам ежы была жанчына. 3 павялiчэннем колькасцi насельнiцтва, утварылiся новыя рады. У IХ-VI тысячагоддзях адбылося аб'яднанне родау у плямёны. Першыя плямёны на Беларусi узнiклi на Сожы i Прыпяцi. У V тысячагоддзi да н.э. плямёны аб'ядноуваюцца у групы плямён. Адна з iх - днепра-данецкая - пражывала на тэрыторыi Прыпяцi i Бярэзiны. Другая група - верхнядняпроуская - склалася у вярхоуi Дняпра i Сожа. У IV-III тысячагоддзi да н.э. было каля 600 стаянак чалавека, адна з iх ля вёскi Камень Пiнскага району. У бронзавым веку засялiлася Палессе i Падняпроуе. Займалюя земляробствам i жывёлагадоуляй. У жалезны век (VII ст да н.э -V ст. нэ) Беларусь засялялi некалькi племянных груп (мiлаградская, зарубiнская). Пасля з'яулення бронзавых i жалезных прылад працы, земляробства i жывелагадоуля выходзяць на першае месца. а гэта была праца мужчын, адсюль на змену мяцярынскаму роду прыйшоу бацькоускi. Менавiта з бацькоускага роду з'яуляецца маемасная няроунасць людзей. У гэты час з бацькоускага роду вылучаюцца сем'i, якiя не звязаны памiж сабой сваяцкiмi адносiнамi, яны ж склалi сельскую абшчыну.

2. Развiцце культуры на Беларусi у 20-я гады. Беларусiзацыя. Пераход да НЭПа, патрэбнасць заваевы даверу насельнiцтва прымусiлi бальшавiкоу стаць на шлях садзейнiчання нацыянальна-культурнаму 6удаунiцтву на Беларусi. Такая палiтыка атрымала назву "Беларусiзацыя". Дзяржаунымi мовамi былi аб'яулены беларуская, руская. польская i яурэйская. У палiтыку беларусiзацыi уключылiся Iгнатоускi, Жылуновiч, Балiцкi i iнш. 3 утварэннем выдавецтва "Савецкая Беларусь" сталi выходзiць газеты, часопiсы, падручнiкi, кнiгi на беларускай i iншых мовах. Пачау дзейнiчаць Беларускi дзяржауны вандроуны тэатр Галубка. Склалася сiстэма дашкольнага выхавання, школьнай адукацыi, прафеiйных вучылiшчау i тэхнiкумау. У 192i годзе пачау дзейнасць Беларускi дзяржауны унiверсiтэт, у 1922 - iнстытут сельскай гаспадаркi, iнстытут культуры. Пачалi працаваць Дзяржауны музей i Цэнтральны архiу. i5 лiпеня 1924 года быу пакладзены пачатак беларусiзацыi як афiцыйнай дзяржаунай палiтыкi: дзяржауны апарат i часткi Чырвонай Армii пераводзiлiся на беларускую мову, беларусы пачалi вылучацца на дзяржауную i партыйную працу. Да 1928 году каля 80% школ было пераведзена на беларускую мову. Адчынялiся курсы на якiх рыхтавалi настаунiкау, лектарау. У гэтым працэсе прымалi удзел беларускiя пiсьменнiкi: Дубоука, Чарот, Галавач, Чорны, Лынькоу. Нацыянальна-культурнае будаунiцтва у 20-я гады ажыццяулялася у сутычках розных сiл. Культурны узровень насельнiцтва быу ящэ нiзкiм, былi спробы прыпынiць яго. з другога боку - фарсiраваць. КПБ(б) жадала iграць вядучую ролю у гэтым працэсе. Значны уклад у культуру Беларусi таго часу унеслi Гартны - лiтаратурны даследчык, гiсторык Iгнатоускi, жывапiсец Фiлiповiч, кiнарэжысёр Тарыч. У канцы 20-х гадоу адмiнiстрацыйна - камандная сiстэма, якая укаранiлася у краiне, аб'явiла беларусiзацыю заганнай.

[an error occurred while processing this directive]