| 1
.Подацкае княства -першая дзяржава на тэрыторыi
Беларусi.
Полацк - самы старажытнi горад
Беларусi. а Полацкая зямля - наiбольш моцнае
княства з усiх, што iснавалi на Беларусi у IХ-ХIII
стагоддзях. Полацкая зямля - гэта летапюная назва
самастойнага дзяржаунага утварэння, якое
псторыю называюць Полацкiм княствам. Звычайна
замест "Полацкая зямля" казалi "Полацк".
На насельнiцтва дзяржавы пераняслася назва
горада i яно называлася 'палачане'. Гiстарычным
ядром Полацкай воласщ з'яулялася беларускае
Падзвiнне (Вiцебская вобласць). Зручнае
размяшчэнне на водных шляхах спрыяпа хуткаму
эканамiчнаму i культурнаму развiццю Полацкай
дзяржавы. Полацк i яго воласць упершыню
упамiнаецца у леташсе пад 862 г. Летапiсец адзначау,
што Полацк заснавалi крывiчы. На працягу Х
стагоддзя Полацк рос, мацнеу, i ператварыуся у
буйнейшы цэнтр усходнiх славян. У летапiсе пад 907
г. Полацк названы аднiм з гарадоу, дзе сядзелi
"князi",. якiя прымалi удзел у паходзе Апега на
Канстанцiнопаль. Старажытнi горад быу многалюдны,
займау плошчу да 100 га. Першым гiстарычна вядомым
князем полацкiм з'яуляецца Рагволд. якi стау
княжыць у Полацку у 60-70 гады Х стагоддзя. Полацк i
Ноугарад размяшчалюя на скрыжаваннi важных
шляхоу i спаборнiчалi памiж сабой. Перамога была за
Полацкам. У XII ст уладаннi полацкiх князеу
прасцiралiся ад Падзвiння, Падняпроу'я i да
Рыжскага залiва. У Хii-Хiii ст. развярнулася
барацьба Полацка з Кiевам. Полацкi князь быу
галавой адмiнiстрацыi, вышэйшым ваенаначальнiкам i
судзёй. Апорай княжскай улады была дружiна.
Вялiкую ролю адыгрывала веча - агульны сход
палачан для вырашэння важных дзяржауных спрау. У
IX - XIII ст. леташсы называюць на тэрыторыi полацкай
зямлi 12 гарадоу: Полацк (862), Бщебск (974), Усвяты (102i),
Копыль (1059), Браслау (1065), Менск (1067), Орша (1067).
Лагойск (1078), Лукомль (1078), Барысау (i102). Старажытнi
горад складауся з некалькi частак. Умацаваным
цэнтрам з'яулялася унутраная крэпасць
"дзяцiнец". У ХII-ХIII ст княства распадаецца на
дробныя: Мiнскае, Друцкае, iзяслаускае. Латойскае.
2.Iндустрыялiзацыя у рэспублiцы i
яе вынiкi.
Бальшавiкi лiчылi адной са сваiх
задач на шляху пабудовы сацыялiзму ажыццяуленне
iндустрыялiзацыi, разглядаючы яе як пераход ад
ручной працы да машыннай i iндустрыяльнай
тэхналогii вытворчасцi. Зыходзячы з асаблiвасцей
прамысловай вытворчасцi Дзяржплан БССР вызначыу
асноуны напрамак iндустрыялiзацыi БССР -
прамысловасць па перапрацоуцы мясцовай сыравiны.
3 улiкам гэтых асаблiвасце'й, у першыя гады
iндустрыялiзацыi (1925\26-1927\28гг.) асноуныя
капiталаукладаннi накiроувалiся на патрэбы
харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай прамысловасцей,
а так сама дрэваапрацоучых галiн. Мiнскiя заводы
"Энэрпя" i "Камунар", пазней заводы
Кастрычнiцкай рэвалюцыi i iмя Кiрава, паклалi
пачатак станкабудаванню, а закладзенная за 25 км.
ад Оршы БелДРЭС - уздыму энэргетыю на Беларусi. У
1928 г. быу распрацаваны пяцiгадовы план развiцця
народнай гаспадаркi БССР на 1928\29-1932\33 гг. Галоуная
задача - павышэнне дзельнай вагi прамысловасцi у
гаспадарцы БССР. У першыя два гады пяцiгодкi
прамысловасць краiны зрабiла значны крок наперад.
Вынiкi пяцiгодкi былi так сама значныя. За яе гады
было уведзена у строй 538 прадпрыемствау, з IX 78
буйных (швачная фабрыка "Сцяг
iндустрыялiзацыi", панчожна-трыкатажная
фабрыка "Кiм" у Вiцебску: Магiлёуская фабрыка
штучнага валакна, Гомсельмаш). У другой пяцiгодцы
1933-37 гг. ставiлася задача павелiчэння валавай
прадукцыi прамысловасцi, развiццё дробнага i
сярдняга машынабудавання. На развiццё эканомiкi
адмоуна адбiлiся негатыуныя вынiкi каманднай
эканомiкi, недахоп энэрптычных магутнасцей. Да 1937
г. у строй дзеячых уступiлi Магiлёускi
трубалiцейны, Мiнская ЦЭЦ-2 i iнш. Задачай трэцяй
пяцiгодкi 1938-1941 ставiлася значнае павелiчэнне
магутнасцей машынабудаунiцтва. Новабудоулямi
пяцiгодкi сталi другая чарга БелДРЭСа, Мазырская
электрастанцыя. Мiнскi радыёзавод, Рагачоускi
кансервавы завод. За перыяд 1929-40 гг. у БССР было
пабудавана i рэканструiравана 1863 прадпрыемствы. У
буйныя iндустрыяльныя цэнтры ператварылюя
Мiнск,Вiцебск, Магiлёу, Гомель. Тэмпы
iндустрыялiзацыi каштавалi неверагоднага
напружання сiл працоуных рэспублiцы. Асаблiва
дарагой цаной стау рэзкi рывок прадпрыняты
камандна-адмiнiстратыунай сiстэмай у пачатку 30-х
гадоу. Гэты 'штурм' быу аплочаны вялiзарнымi
стратамi сiл i сродкау Пагоршылася матэрыальнае
становiшча Усiх слаёу насельнiцтва Дзякуючы
картачнай сiстэме падтрымлiвауся толькi нiзкi
пражытачны мiнiмум. |