Стихи для билетов к экзамену по белорусской литературе за 11 класс


1. П. Панчанка "Зварот"

Меднастволы, як вылiты, высiцца бор,
Зацвiтае на ўзлессi блакiтны чабор,
Заглядзелася сонца ў люстра азёр, -
Гэта ты, мая Беларусь!
Сiнi ранак. Дзяўчына збiраецца жаць,
На плячы маладзiк – серабрысты серп,
А наўкол налiўныя сады ляжаць,
Бурштыновыя яблыкi ў расе, -
Гэты ты, мая Беларусь!
Я нямала прайшоў за вайну дарог,
А цябе такой непаўторнай збярог…
Пой мацнее!
Я хутка к табе прыйду,
Да грудзей набалелых тваiх прыпаду,
Пакланюся лясам i палеткам шырокiм.
Толькi цяжка праходзiць апошнiя крокi
Да цябе, мая Беларусь!
Толькi страшна мне думаць пра тую хвiлiну,
Калi гляну ў вочы я роднай краiне.
Буду хату шукаць, – а знайду руiны,
Буду мацi гукаць, – адгукнецца магiла
На пагосце старым пад вярбою пахiлай.
Што ж, якой ты нi будзеш – i ноччу, i раннем,
Я пазнаю цябе, я не здраджу табе.
Перанесла ты гора i катаваннi
I зрабiлася мне даражэй i радней.
Асушу твае слёзы,
Залячу твае раны,
Кожны лiст твой распраўлю рукою старанна.
Насаджу каля вёсак сады маладыя,
Каб ты вечна цвiла
I ў шчасцi расла,
Дарагая мая Беларусь!

2. Байка К. Крапiвы "Асёл Iсуса Хрыста"

Калi ўязджаў Iсус Хрыстос
У Iерусалiм
Асёл яго на спiне вёз,
Натоўп iшоў за iм.
Крычаў "асанна" у хвалу
Збавiцелю свайму,
I ў галаву прыйшло Аслу,
Што гэта ўсё—яму.
"I шлях, усыпаны лiсцём,--
Ён думаў,-- гэта мне",
Ступаў, здаволены жыццём,
Па мяккiм дыване.
Пакуль на iм Iсус Хрыстос
Па свеце вандраваў,
Заўсёды быў Аслу авёс
I свежая трава.
Калi ж айцец сваё дзiця
Ўзяў "на небеса",
Не стала больш Аслу жыцця—
Нi славы, нi аўса.
Ў пашане быў i на вiду,
А вось вам эпiлог :
Асёл вазiў цяпер ваду,
Жаваў чартапалох.
I сумна ён махаў хвастом,
I думаў сумна ў такт :
"Калi я працаваў з Хрыстом,
Усё было не так

3. Я. Колас "Сымон-музыка"

О край родны край прыгожы!
Мiлы кут маiх дзядоў!
Што мiлей у свеце божым,
Гэтых светлых берагоў

Дзе бруяцца срэбрам рэчкi
Дзе браты-лясы гудуць
Нiвы гутаркi вядуць
Гэтых гмахаў безгранiчных

Балатоў тваiх азёр
Дзе пад гоман хваль крынiчных
Думкi думае прастор

Дзе увосень плачуць лозы
Дзе вясной лугi цвiтуць
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?

4. М. Гусоўскi "Песня пра зубра"

Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісы
Росквітам княства Літоўскага, нашага краю,
І называюць той век залатым. Разбяромся:
Мне так здаецца, што гэтай шаноўнай назвай
Век той названы па простай прычыне: дзяржаўца
Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна,
Ставіў багацце духоўнае - злата дзяржавы.
Ён быў набожны і першы з народамі княства
Сам ахрысціўся, прызнаўшы, што з верай паганскай
Повязі ўсе парывае, а ідалаў веры
Ён загадаў пазбіраць і панішчыць, і цэрквы
Багу адзінаму скрозь будаваў, і надзелы
Служкам духоўным адвальваў з угоддзяў не скупа.
Славу і ўхвалу вялікаму князю аддаў я
Поўнаю мерай, хаця і зусім не сумысля
Ратныя справы яго абышоў.

5. Я. Купала "Спадчына"

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына,
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны,
Вясеннiя праталiны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.
Аб ёй мне будзiць успамiн
На лiпе бусел клёкатам.
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
I тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад
На могiлкавым кладзьбiшчы.
I ў белы дзень, i ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзены,
Цi гэты скарб не збрыў дзе проч,
Цi трутнем ён не з'едзены.
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры i глушы
Мне свецiць мiж вандоламi.
Жыве з iм дум маiх сям'я
I снiць з iм сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Усяго Старонкай Роднаю.

6. Сучасная беларуская паэзiя

Алесь Вольскi "Паветраны шар"
Окэй тут усё окэй
Толькi дыхаць мне з кожным днём тяжэй
Паветра зусiм няма колькi не ўдыхай усё дарма
Глядзець на брудны горад i крэмзаць мэмуары
Няварта вачэй i няварта рук
I я гляджу на зоры i я гляджу на хмары
I слухаю ўласнага сэрца стук
Падымi мяне па-над зямлёю
Падымi мяне ў светлы абшар
Падымi мяне над мiтуснёю
Падымi мяне паветраны шар
Ляцець над зямлёй ляцець
Бачыць гарады бачыць сто дарог
Ляцець—на мяне глядзець
Сумным позiркам будзе мой народ

7. Пiсьменнiк-земляк

Юрка Голуб
Нас возера прысніла.
Нас возера вязло.
І літасці прасіла
Кляновае вясло.

Спакойная вада.
На беразе вуголле.
А нехта спіць, відаць,
У вопратцы на голлі.

Такі спакойны міг.
Зялёны вецер лета.
Сягоння верым мы
Яшчэ мацней, чым летась.

Які трывожны міг!
І войны...
І радзіны...
І як блізняты - мы
Пад сэрцам у Радзімы.

8. Сучасная. Фiл. тэма.

Алесь Вольскi "Паветраны шар"
Окэй тут усё окэй
Толькi дыхаць мне з кожным днём тяжэй
Паветра зусiм няма колькi не ўдыхай усё дарма
Глядзець на брудны горад i крэмзаць мэмуары
Няварта вачэй i няварта рук
I я гляджу на зоры i я гляджу на хмары
I слухаю ўласнага сэрца стук
Падымi мяне па-над зямлёю
Падымi мяне ў светлы абшар
Падымi мяне над мiтуснёю
Падымi мяне паветраны шар
Ляцець над зямлёй ляцець
Бачыць гарады бачыць сто дарог
Ляцець—на мяне глядзець
Сумным позiркам будзе мой народ

9. Пейзажная лiрыка

Юрка Голуб
Нас возера прысніла.
Нас возера вязло.
І літасці прасіла
Кляновае вясло.

Спакойная вада.
На беразе вуголле.
А нехта спіць, відаць,
У вопратцы на голлі.

Такі спакойны міг.
Зялёны вецер лета.
Сягоння верым мы
Яшчэ мацней, чым летась.

Які трывожны міг!
І войны...
І радзіны...
І як блізняты - мы
Пад сэрцам у Радзімы.

10. Я. Колас "Новая зямля"

Вось як цяпер, перада мною
Устае куточак той прыгожа,
Крынiцы вузенькае ложа
I елка ўпары з хваiною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
У апошнi вечар расставання,
I бачу лес я каля хаты,
Дзе колiсь весела дзяўчаты
Спявалi песнi дружным хорам,
З работ iдучы позна борам.
Няслiся зыкi песень здольных,
У лясах раз-пораз адбiвалiсь,
I iм узгоркi адклiкалiсь,
I радасць бiла ў песнях вольных.
А хвойкi, елкi векавыя
Пад зыкi песень маладыя
Маўчком стаялi ў нейкай думе,
I ў iх цiхусенечкiм шуме
Няслось вячэрняя маленне
Угару, святое аддаленне.

Далее>>

***********
Дирижер оркестра получает после концерта записку: "Я не ябеда, но вон тот рыжий детина с усами бьет в барабан только тогда, когда вы на него смотрите!"
***********
Чечня, Грозный. Табличка на дверях кафе: - Мы работаем с 9 до 20 часов. Перерыв на джихад с 14 до 15.
***********
- Утрерждают, что при каждом поцелуе передaется пять миллионов микробов. - Hо ведь, с другой стороны, от стольких же и избавляешся!

Белоруские сочинения » Русские сочинения » Учебники по белорусскому и русскому языках » Биографии белорусских авторов



Rambler's Top100 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования Белый каталог-рейтинг NOX.belruss.com